Xreferat.com » Рефераты по государству и праву » Судовы лад Вяликага княства Литоускага

Судовы лад Вяликага княства Литоускага

з’яўляецца агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян. Ён разглядаў як крымінальныя (аб разбоях, забойствах, падпальваннях, крадзяжах, чараўніцтве), так і некаторыя грамадзянскія справы (невыкананне дагавору заема, арэнды). Але ў асноўным гродскі суд разглядаў менавіта крымінальныя справы. Прычым ўсе пералічаныя катэгорыі іх разглядаліся дадзеным судом толькі ў тых выпадках, калі злачынца быў затрыманы на месцы ці злоўлены на працягу 24 гадзін пасля ажыццяўлення злачынства ці (калі адсутнічаў факт затрымання вінаватага) калі заява была передадзена ў суд не пазней тыдня пасля здзяйснення злачынства. У астатніх выпадках заявіцель павінен быў звяртацца ў земскі суд.

Ісцамі ў гродскім судзе ніколі не маглі быць прыгонныя сяляне, бо ў адпаведнасці са Статутам 1588 г. заяву замест іх даваў гаспадар і не к вінаватым сялянам, а к іх гаспадару. Гэта юрыдычная норма закона яшчэ раз падкрэслівае бяспраўнае становішча прыгонных.

Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

У склад вышэшага замкавага суда ўваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў. Так, полацкі ваявода абавязаны быў разглядаць усе справы “са старшими баярами Полацкими”, віцебскі “с князи и бояры и з мещаны”1.

Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы, або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю (мелі “асёдласць”) у дадзеным павеце, ураджэнцы ВКЛ, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць (Статут 1588 г., р. IV, а. 37). Штодатычыцца часу склікання і правядзення замкавага суда, то аб гэтым сведчыць арт. 33 р. IV Статута 1588 г: “Устанавливаем, что сесии для отправления правосудия судом замковым должны быть в каждом месяце и начинаться должно первого числа каждого месяца. А если где бы первого числа пришелся праздник, тогда назавтра после праздника сессия начинаться будет. А длиться судебная сессия должна две недели…”

Вышэйшы гродскі суд (ваявод, страст, дзяржаўцаў) павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чатырох тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам – кашталяну, маршалку, харужаму – разгледзець справу па апеляцыі. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд: “…по жалующейся стороне их рассмотрение и решение показалось бы вынесенным не в соответствии с правом, тогда та сторона жалующаяся будет иметь право по такому делу подать апелляцию и отзыв в главный трибунальный суд” (Статут 1588 г., р. IV, арт. 37).

Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, а затым суддзі і пісара, якія таксама былі прадстаўнікамі мясцовых феадалаў, але ўжо валодалі прававымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, панскі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.

Справаводства замкавага (гродскага) суда вёў пісар.

Дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыцяўляліся павятовымі вознымі і судовымі прыставамі2.Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетенцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, а затым размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесіі, ажыццяўляў рашэнні земскага, Галоўнага суда і іншых судовых органаў, фіксаваў завяшчанні, акты падараванняў, куплі-продажу, залога, займу. Іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і інш. асоб па забеспячэнне доказаў, розныя натарыяльныя дзеянні заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.

Як ужо было адзначана, апеляцыі на рашэнні гродскага суда перадаваліся ў Галоўны суд. Ў гэтым выпадку выкананне рашэнняў гродскага суда прытрымлівалася. Аднак калі пры разглядзе справы па згодзе аднаго з бакоў іншы даваў прысягу ці сам апелянт прызнаваўся ў судзе, а таксама ў некаторых іншых выпадках у адпаведнасці з заканадаўствам апеляцыя ў Галоўны суд забаранялася1.

Шляхціцаў і іншых асоб, якія ўчынілі злачынствы ў час ваеннай службы, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі – гетман, ваевода, кашталян, маршалак, харужы – у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства (Статут 1588 г., р. ІІ, арт 6, 8).

2. Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд2. Яго ўзнікненне на Беларусі адносіцца да першай паловы XVI ст. Аднак да 60-х г. г. суддзі гэтага суда прызначаліся.

У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачванням шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутам 1566 і 1588 г. г. (“Якож за волею и допущением нашима позволеньем рад наших обраны на то были через них же самих и с посродку тых же станов особы певные, рады наши маршалковы земскiе, хоружiе и иные особы роду i народу шляхецкого, до которих справ чужоземских, которые заседим не о днем оправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаща судового то становили и написали … на том сейме великом вальном Бельском в одно ровное право в однакiй а не инайший суд моц и поступки судовые и послушенства…”1.

У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з’езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з’езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян (“веры годных”), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. “А мы с тех четырех одного, который нам приглянется и понравиться, выберем на место таго умершего вряднiка не откладывая установили и прывилеем на тот врод пожизненно либо до повышения с милости нашей на иную какую высшую должность или достоинство должны его утвердить”2. Такім чынам прызначэнне асоб на пасады земскага суда ў апошнім выпадку залежала ад волі гаспадара.

Законам не быў дакладна вызначаны ўзроставы цэнз, але звычайна патрабавалася, каб асоба не была маладзей 23 гадоў. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх. Яшчэ адным патрабаваннем да суддзяў было тое, што ім забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай (на духоўная ці дзяржаўнай пасадзе).

Справы ў земскім судзе разбіраліся пасесійна. Сесіі збіраліся тры разы на год: трохкрольская ў студзені, траецкая ў чэрвені і міхайлаўская ў кастрычніку – і працягваліся кажная тры-чатыры тыдні.

Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Стутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. г. на старабеларускай (да к. XVII ст.), а пазней на польскай мовах.

Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”. І яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

Рашэнні земскага суда можна было абскардзіць у Галоўны ці гаспадарскі суд. падача апеляцыйнай скаргі прытрымлівала выкананне рашэнняў ці прыгавораў земскага суда. Як ужо было сказана, усе справаводства знаходзілася ў руках пісара. Яму таксама дапамагалі подпіскі, колькасць якіх вызначаў сам пісар. Прычым, ён жа нес асабістую адказнасць за дакладнасць усіх актаў земскага суда, якія выдавала канцылярыя.

Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыі судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад, бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі. Іх узнікненне стала магчымым дзякуючы стварэнню шырокага пісанага права, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць новай прафесіі – юрыста.

3. Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд. У кампетэнцыю гэтага суда ўваходзілі, выключна, справы па спрэчках аб межах землеўладанняў феадалаў, бо такія справы цікавілі і былі ў цэнтры ўвагі саміх землеўладальнікаў і дзяржаўных органаў. Асабліва шмат такіх спраў знаходзілась ў гаспадарскім судзе, які не быў ў стане іх сваечасова разглядзець. Каб пазбавіца ад цяжкасцей у вырашэнні гэтых спраў, у 1565 г. на Віленьскім сейме, быў утвораны спецыяльны межавы суд – падкаморскі.

У гэтым судзе справы вырашаў падкаморый з удзелам саміх бакоў. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, шла ў даход судзі. Паводле Статута 1566 г., падкаморый прызначаўся непасрэдна гасударам. З 1588 г. чатырох кандыдатаў на гэтую пасаду выбіралі на павятовых сойміках, а затым аднаго з іх зацвярджаў гасудар ( р.ІХ, арт. 1). Патрабаванні да кандыдата на гэтую пасаду былі такімі ж, як да іншых суддзяў. Прававое становішчо яго сярод адміністраціі павета было надта высокім, паколькі заканадаўча падкаморый па рангу быў пастаўлены пасля маршалка і вышэй земскіх харужага, судзі, падсудка і пісара1. У сеймавых дакументах яго подпіс фігураваў ў першых радках сярод іншай шляхты.

Памочнікамі падкаморыя былі землямеры – каморнікі, якія прызначаў сам падкаморый з шляхты, якая мела маенткі. Каморнікі па даручэнню падкаморыя маглі разглядаць справы ў дачыненні зямлі памерам не больш 1 валокі. Калі ў працэсе разгляду справы дзеянні каморніка абскардзіліся адным з бакоў, тады спрэчку разглядаў падкаморый2 .

Разгляд справы у падкаморскім судзе адбываўся на месцы граніц землеўладанняў. Там жа падкаморый слухаў тлумачэнні бакоў, паказанні сведак, разглядаў пісьмовыя доказы, выносіў свае рашенне, паказваў на мясцовасці дзе павінна праходзіць мяжа, устанаўліваў мясцовыя знакі.

Рашэнні падкаморнага суда падлягалі неадкладнаму выкананню, але маглі быць абскарджаны ў гаспадарскі або Галоўны суд : “…когда бы кому с подданных наших постановление суда земского или замкового, так самих воевод, старост, как и их врядников судейских или подкоморного, или комиссарское не согласное с правом показалось как исцу, так и ответчику, можно будет после судебного постановления обжаловать в Главный суд о том, что ему судить надлежит.’’ ( Статут 1588 г., р. ІV., арт. 86, 67, 39). Калі ж узнікала паміж бакамі спрэчка аб праве уласнасці на маентак або зямлю ці іншыя патрабаванні на маёмасць, падкаморскі суд такіх патрабаванняў не разглядаў і прапанаваў ім звярнуцца з іскам у земскі ці камісарскі суд. Рашэнні падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся у кнігі земскага павятовага суда. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да ХІХ ст.

4. У гарадах ВКЛ таксама існавала свая судовая сістэма. Яна залежала ад таго, якое кіраванне меў той, ці іншы горад.

Для мяшчан гарадоў, якія атрымалі грамату, на магдэбургскае права, дзейнічалі магістрацкія (войтаўска-лаўнічыя і бурмісцерска-радзецкія) суды. У гарадах з магдэбургскім правам кіраванне і суд ажыццяўляў магістрат, членамі якога былі войт, бурмістры, лаўнікі, радцы. Войт узначальваў гарадскі магістрат і з’яўляўся па сутнасці старшыней магістрацкага суда, а бургамістры, лаўнікі і радцы – яго членамі, колькасць якіх залежала ад колькасці жыхароў горада.

Магістрацкі суд у выніку чваёй загружанасці распадаўся на войтаўска-лаўнічы і бурмісцерска-радзецкі суды. Першы з іх з’яўляўся асаблівай судовай калегіяй і складаўся з войта і лаўнікаў. За старшыню на судовых пасяджэннях быў войт, часам яго намеснік – ландвойт. Лаўнікі выконвалі ролю прысяжных і выбіраліся мяшчанамі. Іх колькасць таксама залежала ад памераў горада.

Напрыклад у 17 ст. у Капылі і Несвіжы іх было 4, у Гародні 11, у Мінску і Барасці –12. Пасяджэнне суда магло адбывацца пры ўмове, што прысутнічае не менш як палова лаўнікаў. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамаздянскія справы (забойствы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш.). У склазде другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Гэты суд разглядаў мелкія справы, а таксама тякучыя пытанні кіравання.

Судовыя рашэнні, кіруючыся законамі ВКЛ і мяркаваннямі лаўнікаў ды радцаў, выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўнічы, а рашэнні апошняга ў гаспадарскі суд (з 1581 г. – у Галоўны суд). За выкананне судовых функцый войт і астанія члены суда мелі немалы прыбытак. Так у 1688-89 гг войт Нясвіжа атрымаў за гэта 400 злотых за год. У Гародні і Берасці па запісах ў магістрацкіх кнігах назіраецца выразны падзел войтайска-хаўнічага і бурмісцерска-радзецкага судоў, якія засядалі паасобку і толькі ў некаторых выпадках маглі засядаць разам.

У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў і войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўнічым і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт. Так у грамаце 1390 г. на магдэбургскае права Берасцю ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда – войт1. У грамаце 1498 г. Полацку гаворыцца: “Тот войт справедливости сказаныя бурмистров и радец моцне вчинити может, але бурмистры и радцы без войта або без ленвойта ни одного сказаныя вделати не мают”2. Войтаўскі суд мог дзейнічаць як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў гарадах, якія яшчэ не атрымалі гэтае права. Каралева Бона ў 1551 г. запатрабавала, каб ў вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі стараста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і двума-трыма прысяжнікамі3. У 16 ст. былі прызначаны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Волеж, Магілеў і інш. гарадах ВКЛ, якія не мелі магдэбургскага права.

Пры разглядзе спраў войтаўскія, воўтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага4.

У некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах, так напрыклад у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска-лаўніцкія дзейнічалі прыкладна з 14 ст. і былі скасаваны пасля далучэння да Расійскай Імперыі.

Такім чынам “стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбраны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых асоб маглі падавацца у земскія і градскія суды, а апеляціі на іх пастановы ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і паглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII – XVIII ст. ст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда.

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса”1.

5. Яшчэ адной асаблівасцю судовага ладу ў ВКЛ было існаванне так званага спецыяльнага кантуровага суда.

Кантуровы суд быў часовым надзвычайным судом у Рэчы Паспалітай для разгляду тэрміновых спраў у часы безкаралеўя. Яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на ВКЛ. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю работу (акрамя гродскіх). Упершыню кантуровы суд быў створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта ІІ у 1572 г. Новы кароль, Стэфан Баторый, прызнаў кантуровы суд і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці у 1586 г., малапольская шляхта выбрала кантуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакцыйны сойм, пастановай ад 29 студзеня 1587 г. Ён дазволіў выбраць кантуровыя суды, не вызначыўшы колькасць суддзяў, ва ўсіх ваяводствах, у тым ліку і ў ВКЛ. У часы наступных безкаралеўяў кантуровыя суды выбіраліся на перадканвакцыйных сойміках шляхтай, якая аб’ядноўвалася ў канфедэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або павятовы стараста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморны, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала не менш як 5 асоб з яго складу. Пасяджэнні павінны былі адбывацца раз ў 6 тыдняў на 3 тыдні кожнае, што не заўсёды вытрымлівалася. Разглядаліся ў кантуровым судзе розныя справы: справы аб нарушэнні грамадскага спакою, крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, напад на маёнткі, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасць (у дачыненні да шляхты астатнія справы разглядаў гродскі суд), а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў. Пастановы кантуровага суда прымаліся боольшасцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасля спынення яго дзейнасці, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі. Незакончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды. Сойм 1768 г. скасаваў практыку ўтварэння кантуровых судоў.

6. Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу ў Статутах 1566, 1588 г. г. былі адлюстраваны і тыповыя феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягваў дзейнічаць старажытны копны суд.

Копныя суды ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Копны суд (ад капа – грамада) з’яўляўся судом сельскай і гарадской грамады. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі – копныя мужы і копныя старцы. Гэта, як правіла, сяляне-домаўласнікі. Колькасць суддзяў на капе не была пастаянная. Часцей за ўсе на капу збіралася 10 – 20 копных мужоў і старцаў, але іх магло быць і значна больш. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага права. Копнае права не прытрімлівалася саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў некаторых актах копных судоў шляхціц, баярын і просты сяляніні выступаюць як раўнапраўныя суб’екты працэсу. Збіраліся на палу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разамз тым пераймалі і засвойвалі копныя звычаі і права.

У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі ісцамі і зацікаўлены былі ў хуткім выяўленні і пакаранні злачынцы. Падсуднасць спраў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. “Ён мог разглядаць разглядаць справы аб забойствах, калецтвах і пабоях”1, але ў асноўным гэта былі грамадскія справы, межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, прычыненне шкоды, патравы, чараўніцтва і інш.

Судаводства мела две формы: звычайную і гвалтоўную.

Звычайна капы збіраліся па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны, якія найчасцей прымяркоўваліся да рэлігійных свят. Дзейнічаў копны суд на акрэсленай тэрыторыі ў радыусе прыкладна 2 – 3 мілі (15 – 20 км). Звычайная капа збіралася на пастанным месцы – на капавішчы, дзе насыпалась ўзвышша, насцілалася зямля, рабіліся лавы.

Для копнага судаводства было характэрна спалучэнне дзейнасці следчага і судовага органаў. Так, калі было зроблена злачынства (забойства, падпал, напад), адразу збіралася гвалтоўная капа. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны крычаў (“падымаў гвалт”), і ўсе дарослыя хто чуў, павінны былі бегчы да месца здарэння, дзе і адбываўся копны суд. Усе былі суддзямі і мелі роўныя галасы ў прыняцці пастановы. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы, ці схавацца, уся капа разам ішла па “гарачаму следу” і ў выпадку затрымання вінаватага ў межах воласці выносіла прыгавор, магла пакараць нават смерцю. Здаралася, што злачынец уцякаў у суседнюю воласць. Тады капа спынялася на мяжы, накіроўвала пасланцаў да суседзяў і здавала ім “гарачы след”. З гэтага моманту ўсе страты і павязка ўскладалася на воласць, куды збег злачынец. Суддзі ў сваю чаргу мелі права гнаць “гарачы след” далей за межы сваёй тэрыторыі і такім чынам пазбавіцца ад неабходнасці выплаты страт. Следчыя дзеянні маглі праводзіцца і на звычайнай капе, якая збіралася, каб выявіць і асудзіць злачынцу, да капе, якая збіралася, выявіць і асудзіць злачынцу, да трох разоў. Трэцяя, або прысяжная, капа праводзілі сваё следства пад прысягай усіх копных мужоў, якія павінны былі прысягнуць, што ім нічога неведама аб злачынцы.

Тэрмін разбора справы на капе быў канчатковым (завітым) і мог быць адкладзены толькі па пералічаным у Статуце 4 уважлівым прычынам: “по причине мора или вального сейма, или выполнения какой великокняжеской службы, или болезни”1. Неяўка боку ці яе суддзёў без якой-небудзь з названых прычын не спыняла рашэнне справы капой, якая разглядала спрэчку па доказам, якія прадставіў прыбыўшы бок.

Рашэнне копнага суда магло быць скасавана, калі капа адбывалася не на сваім месцы (капавішчы). Дакументы сведчаць, напрыклад, што у 1599 г. па заяве вознага так зрабілі з рашэннем копнага суда грамады в. Гатава мінскага павета, які адбыўся не на вызначаным капавішчы, а ў суседняй в. Мацавічы. У астатніх выпадках пастановы копных судоў, як правіла, абскарджаню не падлягалі і выконваліся адразу, але прысутныя возны або віж маглі затрымаць выкананне. Дзейнасць копных судоў на Беларусі спынілася ў канцы XVIII ст.

7. Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі. Суды феадала над залежнымі ад яго людзьмі – прыгоннымі сялянамі – атрымалі назву вотчынных судоў. Яны існавалі на тэрыторыі ВКЛ і Расіі ў 15 – першай палове 19 ст. Вотчынны суд дзейнічаў на аснове старажытнага звычаёвага права. Паводле вотчыннага права, юрысдыкцыі феадала падлягалі не толькі залежныя сяляне, але і іншыя асобы, што пражывалі на яго зямлі. У ВКЛ такі суд стаў складацца ў сяр. 15 ст., калі феадалам, дзякуючы вялікакняжаскім прывілеям было дадзена права распараджацца не толькі працай, але і асобай сяляніна. Упершыню юрысдыкцыя князёў, рыцараў, шляхты, баяр над “сялянамі і подданымі” была заканадаўча замацавана ў прывілеі Казіміра 1447 г. па арт. 12 гэтага прывілея: “Також на подавание предреченых княжат, рытерев, шляхтичов, баяр, местичов децких не дамо; олиж бы первей от пана, которому ж тот поддан, который кривду вчинил, правда пожадана была, ач бы он на рок не хотел к праву поставити; тады наш децкий, а любо наших заказников имать быти послан: а виноватый, который вину заслужил – пану своему, а не иному будет обязан заплатити”1. У гэтым артыкуле замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акрамя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам вырашыць справу. Такім чынам прывілей 1447 г. узаконіў захоп феадаламі функцый дзяржаўнай улады ў адносінах да феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за феадаламі права тычыць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам стаіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усе гэта даказвае што прывілей 1447 г. з’явіўся галоўным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.

Судаводства ў вотчынным судзе ажыццяўляліся самім феадалам ці службовымі асобамі яго дваравой адміністрацыі (старасты і інш). Меры пакарання (целесныя ці інш) часам вызначаліся феадалам адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца на аснове статутнага заканадаўства. Вотчынны суд фактычна існаваў да адмены прыгоннага права ў 1861 г.

8. А зараз, каб дапоўніць расказ аб суровым ладзе ВКЛ трэба сказаць, што ў ВКЛ былі і іншыя суды і камісіі, якія разглядалі справ, але больш меншага масштабу, чым тыя аб якіх было сказана. Сярод іх камісія вайсковая, палюбоўны або трацейскі суд.

Камісія вайсковая была калегіяльнай установай у ВКЛ. Яна існавала для падтрымання ваеннай дысцыпліны і парадку. Складаліся з двух камісараў і сямі ваенных чыноў. Узначальваў камісію гетман вялікі камісія вырашала таксама справы пра нядоімкі па падатках на ўтрыманне войска, пра “крыўды”, нанесеныя войскам насельніцтву, разглядала спрэчкі паміж вайскоўцамі.

Палюбоўны суд, або трацейскі кампрамісны, разглядаў розныя спрэчкі і сравы, за выключэннем крымінальных і звязаных з інтарэсамі дзяржаўнай казны. Ён складаўся з некалькіх суддзяў – камісараў, прызначаных з асоб аднолькавага саслоўя і звання з старанамі. Калі паміж камісарамі не было поўнай згоды апеляцыі на рашэнні палюбоўнага суда падаваліся ў Трыбунал ВКЛ. Ва ўсіх астатніх выпадках рашэнне палюбоўнага суда апеляцыў не падлягалі. Існаванне трацейскага суда было замацавана ў Статуце 1588 г. У спецыяльна прысвечаным артыкуле 85, чацвертага раздзела, паведамляецца аб парадку прыняцця судовай пастановы палюбоўнага суда, а таксама разгледзець выпадак, калі адзін з бакоў не захацеў выконваць яе. У такім выпадку прадпісвалася звярнуцца з судовым лістом у земскі суд на судовай сесіі. “А где бы суд полюбовный показался разным, о таком суде, когда обе стороны обратятся в вряд земский или одна которая сторона противную свою сторону вызовет, тогда вряд должен то рассмотреть и рассудить и которой стороне судьи согласно праву решат, тот присуд оставить в силе”.


Заключэнне

Шляхам разгляду, вывучэння і аналізу помнікаў права ВКЛ (Статутаў 1529, 1566, 1588 г. г.), іншых дакументаў, а таксама пры дапамозе сучасных даследванняў гісторыкаў і юрыстаў мы высветлілі, што судовыя органы з’яўляліся састаўной часткай дзяржаўнага механізму ў эксплуататарскім грамадстве. На Беларусі іх сістэма складалася паступова. Нарэшце стала відавочным раздзяленне ўсіх судоў на дзве асноўныя катэгорыі: агульныя суды для ўсяго насельніцтва (агульнасаслоўныя) і

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: