Xreferat.com » Рефераты по журналистике » Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.

Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.

эканамічнага пункту погляду гэта было стратнае прадпрыемства, і каб утрымаць яго, трэба было шукаць пабочныя крыніцы. Браты Луцкевічы яшчэ студэнтамі давалі на беларускую справу грошы са сваёй невялікай спадчыны, што пакінуў ім бацька. Іван Луцкевіч узяў на сабе абавязак па фінансаванні "Нашай нівы". Вось што пра яго ўспамінала Кветка Верас (Юльяна Мэнке, нарачоная Івана Луцкевіча) у часопісу "Конадні" №7 за 1963 год. "Проста дзіву даешся, як успомніш, як гэты чалавек, заараны штодзённай грамадзкай працай , знаходзіў часу і спосабаў здабываньня грошай на ўсю беларускую справу. Ён кідаўся на ўсе бакі, пры гэтым ніколі не дбаў аб свае асабістыя патрэбы: што здабыў, тое йшло ў грамадзкі кацёл. Ён бярэ прадстаўніцтвы ад розных фірмаў, удзельнічае ў транзакцыях з замежжам, мае шмат знаёмых сярод жыдоў і ў сваіх частых разьездах выконвае розныя гандлёвыя даручэнні, за што мае пэўны працэнт." Аднак больш пэўны прыбытак прыносіў распродаж антыкварных рэчаў. Іван Луцкевіч быў добрым знаўцам старажытнасці і мастацтва. Усюды ягоныя вочы шукалі старую або народную старасвецкую разьбу, абразы, старыя рукапісы. "Ён меў нейкі спэцыяльны нюх ці здольнасці, каб знаходзіць гэтыя рэчы там, дзе, здавалася-б, зусім ня месца ім. Ён знаходзіць іх на кірмашох, на падстрэшшах старых двароў, у букіністаў, перакупнікоў і рызьнікаў або й ледзь што не на сьметніках. Набываў ён іх пераважна як бязвартасныя рэчы, за грашы. Тады ён ведаў, як гэтыя рэчы адрэстаўраваць і калі яны мелі беларускую характарыстыку - пакідаў іх у сваіх музэйных зборах, калі ж яны гэтай характарыстыкі ня мелі - прадаваў за належную ім цану й гэтак здабываў сродкі на беларускую нацыянальную справу. Дзякуючы ягонай стараннасці беларуская справа расла й дужэла, разам з тым раслі зборы беларускай старасьвеччыны, зь якіх пасля склаўся музэй - адзін з найбагацейшых у Вільні - музей пад ягоным імём. Больш вартасныя рэчы не беларускага значаньня ён прадаваў у Пецярбургу, у Варшаве або й за межамі - у Кракаве ці Львове, дзе меў сталую сувязь з большымі антыкварыятамі. За некаторыя рэчы ён даставаў па колькісот рублёў (раз навет за абраз якогась старога французскааг маляра дастаў больш як тысячу рублёў). Такія большыя транзакцыі былі для яго сьвятамі. Прыехаўшы ў Вільню, ён перш за ўсё плаціў даўгі за газэту - за паперу й друк, і іншыя старыя даўгі; плаціў задаўненую пэнсію хатняй наймічцы, купляў даўна нагледжаныя экспанаты для свайго музэю і, канечна, патрэбныя рэчы для сябе." У 1913-15 гадах І.Луцкевіч выкладаў у прыватнай школе рысункаў, але зарабляў там вельмі мала.

Вось што расказваў Янка Станкевіч на акадэміі у гонар В.Ластоўскага, зладжанай у Нью-Йорку ў 1953 годзе. "Сталым, але не аплачваным супрацоўнікам "Нашай нівы" і палітычным кіраўніком яе ад самага пачатку быў Антон Луцкевіч. Яго адылі ня часта можна было бачыць , ён рэдка бываў у рэдакцыі, да гасподы Луцкевічаў проста "так", без патрэбы не выпадала йсці. Можна сказаць, што Іван і Антон Луцкевічы мелі дачыненьне зь людзьмі як-бы вышшых сфэраў, з маючымі значаньне ў грамадзкім і палітычным жыцці, і да ўсіх іншых у іх не заставалася часу."

У апошнія гады свайго існавання "Наша ніва" мела ўжо многа платных падпісчыкаў. Матэрыяльны стан газеты паляпшаўся з году ў год. Тады пачалася і выдавецкая справа - было закладзена Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні. У гэты ж час была ўтворана Беларуская кнігарня ў Вільні, якую вёў як уласнік Вацлаў Ластоўскі да 1918 г.

Закрыццё газеты. Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, амаль кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары “Нашай нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчамасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі "Нашай нівы". А. Уласава забралі ў войска. Тады ён , спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.

Такім чынам, на змест газеты "Наша ніва" уплывала:

1. Тое, што яна была неафіцыйным друкаваным органам БСГ. Усе праграмы, іх змена, мэты партыі адлюстроўваліся на старонках газеты. "Наша ніва" ёсць дзецішча кіраўнікоў БСГ, хоць уласцівы сабе народны склад газета займала ад лепшых літаратараў і ад чытача-карэспандэнта.

2. Існаванне цэнзуры ў царскай Расіі. Сацыяльна-палітычныя пазіцыі газеты былі даволі супярэчлівыя. Такая непаслядаўнасць, памяркоўнасць крытыкі царызму была абумоўлена імкненнем уратаваць газету ад арыштаў і закрыцця пасля сумнага вопыту з "Нашай доляй".

3. Тое, што рэдакцыя падзялялася на "верхнюю" і "ніжнюю" палаты. Гэтым тлумачыцца часам супрацьлеглыя погляды на беларускую справу ў артыкулах.

4. Матэрыяльныя цяжкасці.

5. Змена гістарычных умоў. Нельга разглядаць "Нашу ніву" як нейкае адзінае, нязменнае выданне на працягу амаль дзесяці гадоў. Мяняліся абставіны, мянялася аблічча і змест газеты. У Віленскім камітэце па справах друку у пачатку 1907 далі такое апісанне "Нашай нівы": "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі." У 1908 г. "Наша ніва" заслужыла больш памяркоўную характарыстыку: "Адстойвае інтарэсы беларускага народа, прагрэсіўнага кірунку". У 1913 г.: "Кірунак - умерана-апазіцыйны з імкненнем да аддзялення беларускай нацыі."


3. Друк Беларусі ў 1910-1914 гг.


У другой палове 1910 г. у Беларусі прыкметна пайшлі на спад жорсткасць ваеннага тэрору і рэпрэсій, разгул ідэалагічнай рэакцыі. Гэта вызначалася не столькі ўплывам тагачаснага перыядычнага друку, які па-ранейшаму ўтрымліваўся ў межах дазволенага жорсткай цэнзурай, колькі агульным станам тагачаснага беларускага грамадства. Першая руская рэвалюцыя выклікала крушэнне старой, патрыярхальнай Расіі. Поўнасцю вярнуцца да дарэвалюцыйных парадкаў царскі ўрад ужо не мог. Яму перашкаджалі дзве магутныя сілы, якія на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў павольна выспявалі ў нетрах грамадскага ладу. З аднаго боку, гэта быў атэістычна-рэвалюцыйны радыкалізм, які хутка выліўся ў форму сацыялізму, а з другога боку, абуджаліся і імкнуліся да актыўнасці і выступленняў у грамадска-палітычным жыцці шырокія працоўныя масы.

Прадстаўнікі царскіх уладаў дзейнічалі з прымяненнем ранейшых выпрабаваных спосабаў: арыштамі, высылкамі, поўным абмежаваннем друку і інш. У прыватнасці забараняліся рэвалюцыйныя і дэмакратычныя выданні. І з’яўляліся новыя газеты, якія цалкам знаходзіліся на ўтрыманні ўрада, або, як “палітычная рэптылія” – земскае выданне “Гомельское слово” – атрымлівалі ад яго грашовыя субсідыі.

Акцябрысцка-чарнасоценныя газеты «Минское слово», «Крестьянин», «Северо-западная жизнь» і інш. сцвярджалі, што яны служаць роднаму народу і абараняюць яго інтарэсы. У сапраўднасці ж палітычнае аблічча гэтых выданняў вызначаў ярка выражаны дзяржаўны шавінізм. Для публікацый правай прэсы характэрнымі з’яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, асобныя газеты адмаўлялі існаванне беларускай нацыі, заклікалі царызм да жорсткай расправы з беларускім рэвалюцыйным рухам, выданнямі на беларускай мове.

Адной з найскладанейшых задач для дэмакратычна настроеных дзеячаў была спроба палітычна ці ў публіцыстыцы рэалізаваць свае ліберальныя памкненні, бо ў афіцыйным правым лагеры існаваў пастаянны попыт не на перакананні і прынцыпы, а на беспрынцыпнасць. Напрыклад, ні для каго з прадстаўнікоў адукаванага грамадства не было сакрэтам, што сістэма народнай адукацыі ў Расіі даўно патрабуе карэннай рэформы. Тым не менш вышэйшае чыноўніцтва царскай Расіі рабіла ўсё магчымае, каб як мага далей адцягнуць увядзенне ўсеагульнай адукацыі і правядзенне іншых пераўтварэнняў у сістэме адукацыі. “Было б глыбокай памылкай думаць, што міністэрства Шварца (народнай асветы) паўстае супраць вышэйшай або сярэдняй адукацыі, – падкрэсліваў летам 1910 г. у матэрыяле “Поход на школы” адзін з супрацоўнікаў “Полесской жизни”, – не, яго палітыка зводзіцца да знішчэння асветы ў Расіі”.

Пастаянны ўціск інтэлектуальных, ідэйных і духоўных магчымасцей дзеячаў і сіл антырадыкальнага лагера назіраліся не толькі пры вырашэнні пытанняў народнай асветы, а, бадай, ва ўсіх сферах тагачаснага грамадскага жыцця. У прыватнасці, беларускі друк адзначаў, што царскі ўрад са злачыннай раўнадушнасцю адносіўся да найцяжэйшай сітуацыі, якая склалася ў беларускім краі. Шматлікія штучныя перашкоды, створаныя эканамічна і палітычна шкоднай “рысай аседласці”, для яўрэйскага насельніцтва, прывялі да ўтварэння вялізных мас беднякоў. Па выразу газеты “Полесская жизнь”, “у гэтых адносінах беларускі селянін і беларускі яўрэй нічым не адрозніваюцца адзін ад аднаго”.

У гэты перыяд у Беларусі выдавалася 35 газет і часопісаў, апрача таго ў Вільні – 74. З іх на беларускай мове – 3, на літоўскай – 13, на яўрэйскай – 12 і на польскай – 28. У пераважнай большасці перыядычны друк губернскіх і павятовых гарадоў Беларусі выдаваўся на рускай мове. Выключэннем з’яўляўся Мінск, дзе выходзілі выданні на польскай, яўрэйскай і беларускай мовах. Значны колькасны рост перыядычнага друку сведчыў пра абуджэнне грамадскай думкі, пашырэнне грамадскага руху. Беларускія чытачы атрымлівалі ў гэты час газеты «Наш путь», «Мысль», «Полесье», «Полесская жизнь», «Северо-Западный голос», «Минский голос», «Северо-Западная жизнь», «Минские ежедневные ведомости», «Наш край», «Северо-Западная мысль», «Могилевский вестник», «Гомельская мысль», «Голос учителя» (Віцебск), «Минское эхо», «Наше утро», «Белорусская жизнь» і інш., якія адлюстроўвалі погляды самых разнастайных палітычных партый і плыняў. Усведамляючы важнае значэнне прэсы ў палітычнай і ідэалагічнай барацьбе, не шкадавалі сродкаў на друкаванае слова і польскія магнаты і клерыкалы. З 28 газет і часопісаў, якія выдаваліся ў Вільні напярэдадні першай сусветнай вайны, большасць выдавалася менавіта памешчыцка-клерыкальнымі коламі (“Przyjaciel”, “Dziennik Wilenski”, “Przeglad Wilenski”, “Jutrzenka”, “Goniec Wilenski” і г.д.).

У цэлым жа ў 1910-1914 гг. у краі даволі актыўна развіваўся і перыядычны прагрэсіўны друк. Гэтае яго развіццё праходзіла пад магутным уплывам ідэй сусветна вядомых рускіх філосафаў М.Бярдзяева, П.Фларэнскага, Г.Шпета і інш. Дзейнасць беларускага рэвалюцыйна-дэмакратычнага і ліберальнага друку насіла ярка выражаны асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар.


4. Беларускі друк у часы першай сусветнай вайны і другой расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі


Першая вусветная вайна пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г., а з 18 ліпеня беларускія губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі, як і на іншых заходніх ускраінах Расійскай імперыі, блізкіх да тэатра ваенных дзеянняў, быў устаноўлены жорсткі ваенна-паліцэйсуі рэжым. Вялікімі накладамі выходзілі ўрадавыя і буржуазныя газеты, што заклікалі падданых імперыі забыць клававую варажнечу і стаць на абарону “царя и отечества”.

Са старонак рускамоўных газет, якія выдаваліся на тэрыторыі Беларусі, актыўна прапагандаваліся ідэі панславізму, прадказвалася блізкая перамога “славянскай зброі” і панаванне Расіі на новых тэрыторыяз Еўропы і Блізкага Усходу. У залежнасці ад палітычнай скіраванасці гэтыя выданні можна падзяліць на манархічныя і ліберальна-буржуазныя. Да ліку першых належыць газета “Северо-Западная жизнь” (1911-1915 гг.), якую выдавалі браты Л. і С.Саланевічы. Для газеты быў характэрны вялікадзяржаўны шавінізм, антыпольскія, антыяўрэйскія і антыбеларускія выступленні. Сярод газет ліберальнай арыентацыі трэба назваць “Северо-Западный голос” (1905-1915 гг.), на старонках якога знаходзілі адлюстраванне апазіцыйныя настроі буржуазіі, праграмныя патрабаванні кадэцкай партыі.

У верасні 1915 г. Вільня была захоплена войскамі кайзераўскай Германіі. Большая частка беларускай інтэлігенцыі, дзеячаў культуры ў тых складаных умовах не мелі дакладна акрэсленай праграмы дзеянняў, не ведалі, з якой уладай звязаць свае спадзяванні ўтварэння суверэннай беларускай дзяржавы.

Былыя заснавальнікі, выдаўцы і рэдактары “Нашай нівы” браты Луцкевічы вырашылі выдаваць у акупаванай Вільні беларускую грамадска-палітычную і літаратурную газету нацыянал-дэімакратычнага асветніцкага накірунку. Атрымаўшы дазвол нямецкіх улад, яны з 15 (28) лютага 1916 г. пачалі выдаваць газету “Гоман”, якая выходзіла 2 разы на тыдзень, а друкавалася лацінкай і кірыліцай. З 33 нумара рэдагаваць газету стаў В.Ластоўскі.

Сацыяльна-палітычная праграма выдання ўключала элементы вульгарнага сацыялізму: ліквідацыя эксплуатацыі працоўных, народаўладдзе, утапічную ідэю самакіравання праз усялякія таварыствы, кааператывы,. У галіне нацыянальнай палітыкі рэдакцыя прытрымлівалася канцэпцыі ідэйнага і культурнага адзінства беларускага народа, заклікала беларусаў арыентавацца на еўрапейскую парламенцкую дэмакратыю. У матэрыялах, якія змяшчаліся ў “Гомане”, праводзілася лінія на стварэнне незалежнай Беларускай рэспублікі, або федэратыўнага Беларуска-Літоўскага краю на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з сеймам у Вільні.

З 1 лістапада 1916 г. (сс) у Петраградзе пачалі выходзіць дзве газеты на беларускай мове – “Дзянніца” (друкавалася кірыліцай) і “Сьветач” (лацінкай). Выданне беларускіх газет у Петраградзе было абумоўлена тым, што Вільня яшчэ ў 1915 г. была захоплена немцамі і частка дзеячаў нац.-вызваленчага руху Беларусі перабралася, галоўным чынам, у Петраград і Мінск. Каб наладзіць сувязь паміж рэв.групамі гарадоў Беларусі, была патрэбна газета.

У першы нумар “Дзянніцы” яе рэдактар Ц.Гартны вырашыў даць перадавы артыкул пра цяжкае становішча Беларусі ў сувязі з пачаткам першай сусветнай вайны, творы маст.літаратуры, хроніку найважнейшых вэвалюцыйных падзей, карэспандэнцыі. Аднак цэнзар так уважліва папрацаваў над гранкамі нумара, што ад яго амаль нічога не засталося. Перадавая была выкраслена цалкам. Ад карэспандэнцыі “Капыль” застаўся толькі загаловак і подпіс “Змітро”. Таксама была знята цэнзарам большая палова артыкула Гартнага “Аб спажытковай бядзе”, выкраслена некалькі абзацаў з артыкула “Яшчэ аб Беларускім універсітэце”... Апошні, 7-мы, нумар “Дзянніцы” выйшаў 31 снежня 1916 г.

Газета “Сьветач”, якую рэдагаваў Эдвард Будзька, прызначалася беларусам-католікам. Палітычны кірунак яе быў не такі радыкальны, як у “Дзянніцы”, тут прапагандаваліся ідэі культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі з рэлігійна-каталіцкім ухілам, друкаваліся матэрыялы дыдыктычнага характару. Рэдакцыя выступала за пашырэнне кааперацыі, павелічэнне колькасці культурна-асветніцкіх гурткоў, школ на роднай мове, беларускамоўных газет.

Газета вучыла чытачоў, як лепей вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры, нагадвала пры гэтым, што беларускаму сялянству трэба рассяляцца па хутарах і тым самым падтрымлівала рэформу Сталыпіна. Рэдакцыя прытрымлівалася вядомай тэорыі “адзінай плыні”, не падзяляла бел.народнасць на класы, лічыла беларусаў адной вялікай і дружнай сям’ёй. З нацыянальна-ліберальных пазіцый вырашаліся газетай таксама і сацыяльныя пытанні.

Выданне газеты “Сьветач” было спынена 31 снежня 1916 г. з-за фінансавых цяжкасцей (як і газеты “Дзянніца”).


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Конев А.Г. История журналистики Беларуси / Конев А.Г. – Мн: Выш. Школа, 2005г.

2. Беларуская журналістыка (1760–1917 гг.): Вучэбна-метад. дапаможнік. – Мінск, 1991. – Ч. 1.

3. Виноградов А.Н. Истоки белоруской печати и журналистики / Виноградов А.Н. – Мн, 2005г.

4. Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. – Мінск, 1979.


Размещено на

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: