Xreferat.com » Рефераты по журналистике » Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст

Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст

розных куткоу Беларусі, яны ва ўласнах матэрыялах шырока адлюстроувалі асаблівасці маўлення сваей мясцовасці.

Спынімся на найбольш адметных выпадках выкарыстання традыцый народна-дыялектовай мовы на старонках "Нашай Нівы".

У фанетычнай сістэме:

1. Моцнае недысімілятыўнае аканне пад уплывам сярэднебеларускіх гаворак вытрымліваецца не паусюль: беларускаго дэмоса, чэкаюць нечаго негаданаго, сонейка ўгнявілося, сонейка віталося, згарэло гумно. 2.Наяунасць у дзеяслоуных канчатках дысімілятыўнага акання: брэшыш,паможыць, чытаіць.

3.Націскны галосны ў дзеяслоуных канчатках пасля шыпячага (паун.-усх. і паўдн.-зах.): вочы блішчэлі, Міхалка задрыжэў.

У марфалагічнай сістэме ўзаемадзейнічаюць рысы паўночна-. ўсходніх i паўднёва-заходніх беларускіх гаворак, замацоўваючы за тры- вала рэалізаванай з'явай нарматыўнае права. Адначасова на старонках газеты ў якасці паралельнай нормы сустракаюцца дыялектызмы, характэрныя для мінска-маладзечанска-віленскай зоны народна-гутарковай мовы. Напрыклад:

1. Канчатак -ы (паўн.-усх.), -а, -э (паўд.-зах.) у назоуніках мужчынскага i ніякага роду з цвёрдай асновай у назоўным склоне множнага ліку: апекуны, зерняты, словы, мастэ, целята.

2. Канчаті -i, -e ў назоўніках трох родаў з цвёрдай асновай у месным склоне адзіночнага ліку: на дарозі, у лесі, у горадзі, на сенакосе.

3. Паралельнае выкарыстанне канчаткаў -ой(-ёй), -ай(-яй) (паўн-усх.), -ою(-ёю), -аю(-яю) — (паўдн.-зах.), у назоўіках, прыметніках і займенніках жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку: верхняй Віслай, жывою работай, пад ёю, над зямлёю, кожнаю сваёй жылкай.

4. Ужыванне ў назоўніках шаночага і ніякага роду з цвёрдай асновай, і жаночага роду з мяккай асновай — формы роднага склону множнага ліку без канчатка, тыпу верб,зямель, кухань, (распаўсюджаны ў паўн.-зах., цэнтр. дыялектах), з канчаткам –аў, -оў: дзержавоў, расліў, вучэльнёў (паўсямесна).

5. Канчаткі -ох(-ёх) пад націскам (паўдн.-зах.) i -ах(-ях) не пад націскам (цэнтр.)— у назоўніках меснага склону множнага ліку: у мурох, у снох, па краёх, па ўзмежках.

6. Прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі ў родным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца пераважна са скарочанымі канчаткамі -ай(-яй), -ой, -эй(-ей) — паун.-усх.: нашай справы, беларускай мовы, той старонкі.

7. Канчатак -ым(-ім) у месным склоне адзіночнага ліку ў прымет- ніках мужчынскага i ніякага роду: па дарагім сыне, на чужым беразе.

8. Паралельнае ўжыванне канчаткаў -ець(-эць) — паўдн.-зах.: вы-даець, нясець; i -ыць(-іць) — паўн.-усх. у дзеясловах абвеснага ладу цяперашняга i будучага часу ў 3-й асобе адзіночнага ліку. 9. Рэалізацыя дапаможнага дзеяслова быць у цяперашнім часе толькі ў форме ёсць (паун.-усх.): шмат ёсць прыгожых мясцінаў.

У галіне лексічнай сістэмы заўважана вельмі разнастайнае функцыянаванне дыялектызмаў, характэрных yciм абласцям Беларусі, хаця найбольшая перавага застаецца за лексемамі заходняга арэалу распаўсюджаня. Да прыкладу, наступныя намінацыі, цяпер шырока фіксваныя ў наступных гаворках: вантробы (нутро, унутраныя органы), газніца (газоўка), дахоўка (чарапіца), кадук (нячысцік, чорт), пекны (прыгожы, добры), студня (калодзеж).

Такім чынам, газета «Наша ніва» з’яўляецца неацэннай крыніцай для вывучэння традыцый народна-дыялекынай мовы ў фарміраванні фанетычных і лексічных нормаў беларускай літаратурнай мовы пачатку XX ст [6, с.76-77].

Заключэнне


У выніку працы прыйшла да наступных высноў:

  • развіццё грамадскай думкі, навукі, культуры і ў сувязі з гэтым вялікая патрэба ў кнізе прывялі да ўздыму кнігадрукавання на Беларусі ў пачатку XX ст.;

  • перыядычны друк на пачатку XXст. заклікаў да адраджэння нацыянальнай культуры, асвятляў гісторыю Беларусі, станаўленне Беларускай мовы і літаратуры;

  • дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і навуковыя даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых садзейнічалі інтэнсіўнаму ўзбагачэнню беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванню;

  • газеце «Наша ніва" належыць выключная роля ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі;

  • прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасці i захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка.


Спіс выкарыстаннай літаратуры


  1. Баландзін К. І. “Фарміраванне і развіццё беларускай мовы”.—Мінск: БДПА, 1996 г.

  2. «Беларуская кніга» — Мінск: Полымя, друк.1989 г.

  3. Бярозкіна Н. Ю. «Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (16-пачатак 20 ст.)/Н. Ю. Бярозкіна.—2-е выд.—Мінск: Бел. Навука, 2000г.

  4. Карповіч М. П. «Рытарычны ідэал у журналістыцы/Марыя Карповіч.—Мінск: Тэхнапрынт,2004 г.

  5. Карский Е. Ф. «Белорусы». —Мінск, 1955 г.

  6. Панізнік С. “Янка Купала і «Наша ніва»”.—Мінск:Бел. Тав-ва «Хата»,1977 г.

  7. Шчаўлінскі М. Б. «Беларуская літаратура ў гады першай сусветнай вайны (1914-1918 гг)».—Мінск: РІВШ БДУ, 2002 г.

  8. Энцыклапедыя «Літаратура і мастацтва».— Мінск, 1956 г.

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: