Xreferat.com » Топики по английскому языку » Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прымет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з’яў прыроды, захворванняў і інш. (параўн.: блакіту, пералёту, болю, розуму, абшару, інтэрвалу, капіталізму, ветру, радыкуліту і да т.п.); рэчыўныя назоўнікі (параўн.: воску, тлушчу, клею, паркалю і да т.п.); назоўнікі са зборным значэннем (параўн.: натоўпу, бярэзніку, рою, утылю і да т.п.).

Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай (параўн.: клён – на клёне, луг – у лузе і інш.); канчатак -у прыдатны назоўнікам з асновай на –к- (параўн.: у банку, на карку і інш.), назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў (параўн.: бегу, руху і інш.), іншамоўнага паходжання (параўн.: дыялогу, цэху і інш.), уласным назвам (параўн.: Гамбургу, Цюрыху і інш.), а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам (параўн.: на рычагу, на арэху і інш.); канчатак -ы характэрны для назоўнікаў з асновай на р , ц і шыпячыя (параўн.: у гушчары, на пальцы, аб стрыжы і інш.); канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й (параўн.: на агні, аб сталі, у музеі і інш.).

Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі –ы (-і), параўн.: гары, кнігі і інш.; у давальным склоне – канчаткі -ой (-ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй (–яю), параўн.: гарой (-ою), жняёй (-ёю), кнігай (-аю), лініяй (-яю) і інш.; у месным склоне – канчаткі -е, -ы, -і, -э (параўн.: аб кнізе, на гары, аб жняі, на шчацэ і інш.). Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х , якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с: канчатак -э адзначаецца ў назоўнікаў на –к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц , а таксама на -к (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы (параўн.: гусі, мышы і інш.); канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі –у, -ю (параўн.: гуссю, мышшу і інш.), прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных (параўн.: радасцю, поўсцю і інш.). Пасля губных і р асновы дадзеных назоўнікаў у творным склоне перад галоснымі пішацца апостраф (параўн.: глыб – глыб’ю, шыр – шыр’ю і інш.).

У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен (скланяюцца як назоўнікі другога скланення за выключэннем творнага склону, дзе яны маюць канчатак першага скланення -ем -- іменем, племенем, стрэменем) і без суфікса (скланяюцца як назоўнікі першага скланення – племя, племю, племем, аб племі). Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па ўзору другога скланення (параўн.: бацькі, старшыні, бацьку, старшыню і інш.). Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску падобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам (параўн.: бацькам, мужчынам і інш.), ці націскны -ой (-ею); параўн.: Фамой (-ою), тамадой (-ою) і г.д.; з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем (параўн.: Васем, дзядулем і інш.), -ею (-ёю), параўн.: суддзёй (-ёю), старшынёй (-ёю) і г.д. Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў (параўн.: Фаме, аб Фаме – другое скланенне, мужчыну, аб мужчыну – першае скланенне). Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу (параўн.: гарэза, гарэзу, гарэзам , аб гарэзу). Назоўнік сірата скланяецца па ўзору другога скланення незалежна ад полу абазначанай асобы (параўн. сіраты, сіраце, сірату, сіратой (-ою), аб сіраце). Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс –яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення (параўн.: ягняці, дзіцяці, аб ягняці, дзіцяці і г.д.), а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення (параўн.: ягнём, дзіцём і г.д.).

У множным ліку назоўнікі ўсіх тыпаў скланення маюць аднолькавыя канчаткі , за выключэннем роднага склону : назоўны склон – канчаткі -ы (-і) (параўн.: мужчыны, землі і інш.), а з асновай на –анін -- -е (параўн.: мінчанін – мінчане і інш.); давальны склон – канчаткі -ам (-ям), параўн.: мужчынам, землям і інш.; вінавальны склон – канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, адушаўлёных назоўнікаў – з канчаткамі роднага склону; творны склон – канчаткі -амі (-ямі), параўн.: мужчынамі, землямі і інш.; месны склон – канчаткі -ах (-ях), параўн.: мужчынах, землях і да т.п.

Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны (параўн.: хат, сцен і інш.), канчаткі -аў (-яў) -- на збег зычных (параўн.: земляў,гульняў і інш.), нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к (параўн.: думак, шапак і інш.) : назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў), -эй (-ей), параўн.: інжынераў, вучняў, братоў, аваднёў, вачэй, коней і г.д.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчаткі -эй (-ей), параўн.: мышэй, абласцей і інш.; не пад націскам – канчаткі -аў (-яў), параўн.: рэчаў, даляў і інш. Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы / -аў (-яў) (параўн.: партызан / партызанаў, вішань / вішняў і інш.; -аў (-яў) / -эй (-ей); (параўн.: печаў / пячэй, можнасцяў / можнасцей і інш.). Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а , утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду (параўн.: кніга, трэска, муха і інш.) набываюць у давальным і месным склонах канчаткі ў залежнасці ад полу асобы : пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя прозвішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення (параўн.: Алёне Кнізе, Марыне Трэсцы, Веры Мусе і інш.), а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў (параўн.: Івану Кнігу, Пятру Трэску, Васілю Муху і інш.). Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на -а (параўн.: суша, луста, гушча і інш.), скланяюцца незалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на -а не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу (параўн.: Карызна, Карызны, Карызне, Карызну, Карызнам, Карызне). Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцца калі яны заканчваюцца на зычны (параўн.: Ніны Верас, Таню Кузьмянок, Верай Бародзіч і інш.) і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду (параўн.: Шыла, Калена і інш.). Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага роду на націскны -о (тыпу Жудро, Ралько і інш.), на –ых, -іх (параўн.: Сядых, Мялкіх і інш.). Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, - оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на –ав (-а), -ев (-а), -ов (-а). –ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновай у родным, давальным, вінавальным склонах (параўн.: Пятрова,Пятрову і г.д.), а ў творным склоне – канчатак -ым, як прыметнікі (параўн.: Пятровым), у месным склоне – канчатак -е (параўн.: аб Пятрове) , або варыянтны канчатак -у (аб Пятрову); жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне маюць канчатак назоўнікаў другога скланення (параўн.: Пятрову), а ў родным, давальным, творным, месным склонах – аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў (параўн.: Пятровай).

Тапонімы ніякага роду змяняюцца пры скланенні па ўзору агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі (параўн.: назоўны, вінавальны, родны -- Жодзіна, давальны – Жодзіну, творны – Жодзінам, месны – аб Жодзіне); тапонімы мужчынскага роду з асновай на зычны скланяюцца як назоўнікі першага скланення (словы тыпу Днепр, Віцебск, Быхаў і інш.); тапонімы жаночага роду на -а (-я) змяняюцца па мадэлі назоўнікаў другога скланення (словы тыпу Рэчыца, Нароўля і да т.п.). Тапонімы ў форме множнага ліку скланяюцца як адпаведныя агульныя назоўнікі (словы тыпу Ляхавічы, Жупраны і да т.п.).

У прыметнікаў, некаторых займеннікаў (прыметнікавых), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму -- давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна марфалагічная катэгорыя склону прыметнікаў праяўляецца пры іх азначэнні нязменных назоўнікаў (параўн.: новаму дэпо, прыгожым метро, цікавага інтэрв’ю і да т.п.).

Склонавыя канчаткі прыметнікаў, ад якіх утвараюцца субстантывы, змяняюцца па так званаму ад’ектыўнаму тыпу скланення і характарызуюцца сваёй адноснай устойлівасцю: у адзіночным ліку мужчынскага роду назоўнага склону – канчаткі -ы (-і), ніякага -- -ое, -ае (-яе); жаночага -- -ая (-яя), роднага склону мужчынскага і ніякага роду -- -ога, -ага (-яга), жаночага -- -ой, -ай, (-яй). –ое, -ае, (-яе); давальнага склону мужчынскага і ніякага роду -- -ому, -аму (-яму), жаночага роду -- -ой, -ай (-яй); вінавальнага склону жаночага роду -- -ую (-юю), ніякага роду як і ў назоўным склоне; мужчынскага роду адушаўлёнага ці неадушаўлёнага як і ў родным ці назоўным склонах; у творным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі –ым (-ім), жаночага роду – канчаткі –ой, -ай, (-яй), -ою, -аю (-яю): у месным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі -ым (-ім), для жаночага роду – канчаткі –ой, -ай (-яй). У множным ліку для ўсіх родаў канчаткі прыметнікаў супадаюць: назоўны склон -- -ыя (-ія), родны -- -ых (-іх), давальны -- -ым (-ім), вінавальны, як і ў назоўным або родным, творны -- -ымі (-імі), месны -- -ых (-іх).


2 Прыметнік


Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб’ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго, рэалізуе толькі з ім,бо ўтварае разам адзіны семантычны комплекс. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання (параўн.: высокае і прыгожае дрэва і Дрэва было высокім і прыгожым), часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове. Па сваіх лексіка-граматычных асаблівасцях прыметнікі падзяляюцца на якасныя, што непасрэдна абазначаюць прыкмету рэаліі (параўн.: зялёная трава, цікавая думка . да т.п.), і адносныя, што выражаюць прыкмету рэаліі праз супастаўленне з іншай рэаліяй (параўн.: птушынае гняздо, нарачанскі край і да т.п.).

Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (параўн.: бацькава хата, вучнёўскі сшытак і інш.). Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар, залатая душа і інш.), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб, звонкі гук у сэнсе ‘зычны’ і інш.).

Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) тыпу смелы – смялейшы, ціхі – цішэйшы і да т.п., і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны, менш якасны і інш. Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (параўн.: дабрэйшы – найдабрэйшы і інш.), а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (параўн.: самы добры, менш прыгожы і інш.).

Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (параўн.: вясёлы – весел, смутны – смуцен і інш.), але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі. Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах (параўн.: Люб і смуцен час прыгоды, Даль імгліста нерухома ў Я.Коласа і інш.), ва ўстойлівых выразах (параўн.: Славен бубен за гарамі, Кожны кулік на сваім балоце вялік і інш.), практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія (параўн.: добры – дрэнны, разумны – дурны і інш.).

Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі, але гэта не тычыцца займеннікаў тыпу які, што выкарыстоўваюцца ў якасці злучнікавых слоў (параўн.: кніга, якую я чытаў; кніга, над якой я задумаўся , і г.д.).

З дэрывацыйнага пункту гледжання ў беларускай мове выдзяляецца даволі вялікі разрад складаных прыметнікаў, якія ўзнікаюць часцей за ўсё праз злучэнне двух (радзей трох) знамянальных слоў тыпу высакародны, аксамітна-чорны, бел-чырвона-белы і інш.

Як і сярод назоўнікаў, сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі, вага нета, гатунак люкс, мова хіндзі і інш.). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо і бардовая тканіна, бардовай тканіны, бардовы піджак, бардовыя піджакі і інш.).

Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў (гл. папярэдні параграф), але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак (параўн.: бацькаў, Алесяў і інш.), жаночага роду – канчатак -а (параўн.: сястрына хустка і інш.), ніякага роду не пад націскам -а (параўн.: птушкіна гняздо і інш.), а пад націскам -о (параўн.: даччыно кашнэ і інш.). У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне (параўн.: бацькаў дом, бацькава поле і інш.), а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у (параўн.: бацькаву хату, Аленчыну кнігу і інш.). Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам -ы (параўн.: бацькавы гоні, матчыны клопаты і інш.). Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.


3 Лічэбнік


Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. Колькасць лічэбнікаў у беларускай мове, як і ў іншых мовах свету, служыць закрытым мноствам, але іх камбінацыямі (спалучэннямі асобных лічэбнікаў) можна выразіць бясконцы лік розных адзінак. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь (параўн.: сем, дваццаць, сто і інш.) і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак (параўн.: многа, мала, шмат, некалькі і інш.).

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства (параўн.: сямёра, пяцёра і інш.), дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага (параўн.: адна пятая, тры сёмых і інш.) або цэлае і яго часткі (параўн.: шэсць цэлых восем дзевятых і інш.), прычым могуць выражаць і незлічоныя прадметы, адцягненыя паняцці, матэрыяльныя рэчывы (параўн.: тры пятых аб’ёму вады, дзве трэціх насельніцтва і інш.). Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот (параўн.: трое ягнят, пяцёра парасят і інш.), асобамі мужчынскага полу (параўн.: двое салдат, чацвёра вучняў і інш.), субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі (параўн.: двое незнаёмых, нас трое, чацвёра саней і інш.), пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі (параўн.:Сямёра аднаго не чакаюць і інш.), рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве,а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстрактныя рэаліі (параўн.: шмат снегу, мала розуму і інш.).

Лічэбнікі з’яўляюцца тыповымі не граматычнымі, а лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў (словы тыпу тысяча, мільён і інш.), другія -- прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус (словы тыпу шмат, некалькі і інш.). У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі (параўн.: Тры плюс тры будзе шэсць і да т.п.). У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі (параўн.: у 1999 годзе, 2/3 атрыманай сумы і інш.).

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго кораня (параўн.: два, тры, пяць і інш.), складаныя, маюць як мінімум дзве асновы (параўн.: пяцьдзесят, пятнаццаць і інш.), састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў (параўн.: трыццаць тры, пяцьсот семдзесят шэсць і інш.). Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала , скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў (словы тыпу більён, мільярд і інш.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі (параўн.: адна пяцёрка, цудоўная дзесятка і інш.) і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць (параўн.: сем чалавек і чалавек сем і інш.). Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне (параўн.: столькі радасці, колькі хваляванняў і інш.) і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі (параўн.: 11- ы паверх, 2000-ы год і інш.). Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова (параўн.: у тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе і інш.).

Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку); параўн.: адна трэцяя, тры пятых і інш. Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.: адна чацвёртая кілаграма і інш.). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

Скланенне лічэбнікаў адбываецца па розных узорах. Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца як прыметнікі, лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццаць скланяюцца па ўзору скланення назоўнікаў жаночага роду тыпу радасць. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы (назоўны і вінавальны – сорак, сто, астатнія склоны – сарака, ста). Зборныя лічэбнікі скланяюцца як займеннікі твае, свае. У дробавых і састаўных лічэбнікаў скланяюцца ўсе кампаненты-словы, у складаных лічэбнікаў дзвесце – дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі, якія маюць канчаткі назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.


4 Займеннік


Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна, або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. Колькасць займеннікаў, гэтаксама як і лічэбнікаў, абмежаваная; яны ўтвараюць закрытае мноства, прыдатныя ўсім мовам свету. Нягледзячы на марфалагічную разнароднасць займеннікаў, яны аб’ядноўваюцца тым, што ўваходзяць у адно поле дэйксісу, ці ўказальнае поле, сітуацыйныя па семантыцы, здольныя выступаць на месцы іншых імён і ў эўфемістычнай функцыі.

У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі (параўн.: ты, яны, хто і інш.), займеннікі-прыметнікі (параўн.: наш, свой, твой і інш.), займеннікі-лічэбнікі (параўн.: колькі, столькі, гэтулькі і інш.), займеннікі-прыслоўі (параўн.: адсюль, тады, так і інш.), а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. З улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно, мы, вы, яны), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой, свой, яго, яе, наш, ваш, іх), указальныя (гэты, гэтакі, такі, той), азначальныя (кожны, іншы, сам, самы, увесь, усякі, усё, усе, уся), пытальна-адносныя (хто, што, які, чый, каторы), адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі), няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, хтосьці, штосьці, абы-хто і інш.

Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, а і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з’явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка. Асабовыя займеннікі я, ты не маюць марфалагічнай катэгорыі роду, якая, аднак, праяўляецца сінтаксічнымі сродкамі праз прэдыкатыўную сувязь з дзеясловамі прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, я была, ты была), або з магчымымі азначэннямі, што часцей за ўсё выступаюць у якасці прыдатка (параўн.: я, зацікаўлены кнігай ; яна, зацікаўленая кнігай, і інш.). Катэгорыя ліку ў асабовых займеннікаў я, ты праяўляецца праз суплетыўныя формы мы, вы, якія абазначаюць мноствы розных асоб уключна я, ты. Для асабовых займеннікаў характэрна транспазіцыя, г. зн. адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага. Мы можа абазначаць я, вы , можа выступаць на месцы ты (так званая форма ветлівасці), ён -- на месцы і я, і ты і г.д. Пры скланенні асабовых займеннікаў адзначаецца суплетывізм асноў (параўн.: назоўны -- я, ты, мы, вы, ён, яна, яно, яны; родны --мяне, цябе, нас, вас, яго, яе, яго, іх; давальны-- мне, табе, нам, вам, яму, ёй, яму, ім; вінавальны-- мяне, цябе, нас, вас, яго, яе, яго, іх ;творны-- мной (-ою), табой (-ою), намі, вамі, ім, ёй (-ёю),

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: