Вайна 1654-1667 года I Беларусь
Вясной 1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай
было заключана мірнае пагадненне. Гэта дазволіла польска-літоўскаму боку сканцэнтраваць буйныя сілы для наступлення ў Беларусі.
Апорным пунктам польска-літоўскіх войск на паўд-нёвым захадзе Беларусі заставаўся Пінск. Тут яшчэ з пачатку вайны склаўся буйны гарнізон рэгулярных войск, падтрыманы шляхтай навакольных паветаў. Царскае камандванне вырашыла ліквідаваць гэты ачаг абароны літвінаў, які пагражаў тылам рускіх войск. 25 чэрвеня 1660 г. руская армія штурмам авалодала
Пінскам. Аднак гэта была амаль, што апошняя пе-рамога рускіх у вайне.
Другая палова 1660 г. была адзначана канчатко-вым пераходам ваеннай ініцыятывы ў рукі польска-літоўскага камандвання.
На Беларусі войскамі Рэчы Паспалітай былі ўзяты
-14-
гарады Крычаў і Мсціслаў. У 1661 г. войскі Сапегі
і Чарнецкага вызвалілі Себяж, Дзісну, іншыя крэ-пасці, а ў лістападзе – Вільню.
Наступленне польска-літоўскага войска аказала ўп-лыў на настрой часткі шляхты і гарадскога насель-ніцтва, якія раней прысягнулі рускаму цару.
Ваенныя дзеянні з 1663 г. пачалі набываць зацяжны характар. Абодва бакі былі знясілены. У 1664 г. пачаліся мірныя перамовы, якія цягнуліся амаль чатыры месяцы. У 1665 г. у в. Андросава па-між Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключана па-гадненне тэрмінам на 13,5 г. Да 1680 г. абодва бакі павінны былі ўзгадніць умовы “вечнага міру”.
Беларусь разам з Правабярэжнай Украінай заста-лася ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак Смаленск і смаленская зямля адышлі да Расіі.
-15-
Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага
Спусташэння зямлі і вываду палонных прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы, на стагоддзе адкінулі яе назад. Па стра-тах і адмоўных выніках вайна 1654-1667 гг. была самай трагічнай у нашай гісторыі, гэта наша першая нацыянальная катастрофа. Да канца стагоддзя Бела-русь так і не ўзнавіла свайго даваеннага гаспадарча-га і дэмаграфічнага патэнцыялу.
Даніна беларускага народа гэтай вайне была жуда-снай. З 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва скарацілася больш як удвая – з 2,9 да 1,4 млн. чала-век. Большасць людзей гінула не ў бітвах, а з гола-ду і эпідэмій. Беларускія ваяводствы абялюдзелі так-сама з-за перасяленцаў, вывазу сялян і рамеснікаў у Расію. Частку палонных прадавалі на рынках, у су-вязі з чым развівазся гандаль нявольнікамі. Іх куп-лялі мусульманскія купцы і высылалі ў паўднёва-ўс-ходнія краіны. Асабліва пацярпела жыхарства паве-таў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршан-скім, Мсціслаўскім, Полацкім паветах пуставала ад 68 % да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасці насельніцтва. Трэцяя частка гас-падарак Берасцейскага і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэд-зіны XVII ст.
Зямля Беларусі ўяўляла сабой суцэльнае папяліш-ча. Цяжкія вынікі вайны асабліва адчуваліся там, дзе адбываліся ваенныя дзеянні ці прасоўванне войск.
-16-
Былі спустошаны Бярэсце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэ-чыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель, Сма-ленск, амаль цалкам былі знішчаны Масты, Жырові-чы, Відзы, Докшыцы, Быцень.
У 1656 г. у Менску налічвалася толькі 156 чала-век, сам ён ляжаў у руінах. 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку найбольш буйныя, былі вызвалены на чатыры ад усіх дзяржаўных па-віннасцей. Непазбежныя спадарожнікі вайны – не-ўраджаі. Вайна, галеча і голад былі прычынай вала-цужніцтва і жабрацтва. З-за голаду і бадзяння абяз-доленнага насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 гг. і ўспыхнула зноў у 1664 г.
Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне ратаваліся ад галоднай смерці масавымі ўцё-камі ва Украіну і Расійскую дзяржаву. Рэзка скара-цілася насельніцтва гарадоў, абязлюдзелі шматлікія вёскі.
Гарады і мястэчкі цярпелі не толькі ад разбурэн-няў. Да крайняга збяднення даводзілі жыхароў пас-тоі войска і ваенныя паборы. У цэлым гарадское насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. зменшы-лася прыкладна на 55%. Прыйшло ў заняпад рамяс-тво.
Сотні кавалёў, кафляроў, разьбяроў, тысячы іншых
рамеснікаў, гвалтам адарванных ад сваёй зямлі, пра-цавалі цяпер у Расіі. У адной толькі Зборнай палаце
Крамля ў 1660 г. было 68 высокакваліфікаваных майстроў з Полацка і Віцебска. Затое ў самім Ві-
-17-
цебску пад канец вайны заставалася не больш за 70
усіх рамеснікаў. Наогул, развіццё рамеснай вытвор-часці на спустошанай Беларусі і стагоддзе не дасяг-нула даваеннага ўзроўню. Напрыклад, у пачатку XVII ст. у Магілёве было больш за 2 тысячы ра-меснікаў, у 1745 г. – толькі 95. У 1650 г. у Гародні працавала 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12.
Гаспадарка ўсёй Беларусі апынулася ў катастра-фічным стане, а для яе аднаўлення не было людзей, амаль не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася і паловы ад ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі.
Бязлюдныя вёскі і сялянскія палі зарасталі лесам і хмызняком. Яшчэ іў пачатку XVIII ст. пуставаў 41% валок у Берасцейскай і 71% у Гарадзенскай экано-міях.
Вайна быццам перайначыла ўсю Беларусь. Край добра развітай гаспадаркі, рамеснай вытворчасці, да-лёка вядомы вырабамі сваіх майстроў, зусім запус-цеў і стаў непрыкметнай ускраінай.
У гэтых умовах зямельныя ўладальнікі вырашылі пайсці на часовую ліквідацыю фальваркаў і перавод сялян з адпрацовачнай на грашовую рэнту. Масавы перавод сялян на чынш меў месца ў каралеўскіх уладаннях. У магнацкіх маёнтках працэс аднаўлення ішоў па-рознаму: у адных шляхам спагнання грашо-вай рэнты, у другіх – праз фальварак. Ва ўладаннях дробнай шляхты адраджэнне гаспадаркі часцей ішло праз фальварак.
-18-
Адраджэнне сельскай гаспадаркі мела свае асаблі-васці на ўсходзе Беларусі. На ўсходзе фальваркова-паншчынная сістэма ў XVII-XVIII стст. Не атрымала такога шырокага развіцця, як на захадзе. Таму тут адраджаўся, галоўным чынам, не фальварак, а разбу-ранная сялянская гаспадарка. Цяжкасці ў гэтым ака-заліся многа большымі, чым на захадзе, бо больш значнымі былі спусташенні. Да таго ж зямельны ўласнік тут не мог дапамагчы даведзеным да галечы сялянам насеннем, цяглавай сілай, паколькі ён сам трымаўся выкл.чна на сялянскай гаспадарцы. Феада-лі на ўсходзе Беларусі, улічваючы ўзнікшую сітуа-цыю, часова ішлі на ўступкі сялянам. Прадастаўлен-не льгот стварала пэўны стымул для вяртання сялян у ранейшыя валоданні і ў нейкія меры прыцягвала новых пасяленцаў. Гэты працэс стаў бачным ужо ў канцы 60-х гадоў. А з ростам колькасці вясковага насельніцтва адбывалася асваенне пустэчаў. Значная частка сялян брала пустуючую зямлю дадаткова да свайго асноўнага надзела. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая па-літыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспа-даркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Адраджэнне фальваркавай гаспадаркі патрабавала ад феадалаў значных грашовых укладанняў. Ва ўмо-вах пасляваеннага спусташэння нават магнаты не заўсёды мелі дастаткова сродкаў. Таму з 60-70-х га-доў XVII ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае
-19-
арэнда і аддача ў залог феадальных маёнткаў. Аран-
датарамі былі шляхцічы, радзей купцы. Пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады. У гэтым вы-падку арандатарамі імкнуліся як мага хутчэй