Xreferat.com » Рефераты по истории » Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя

Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя

грамадоўцы вынеслі гэтую праблему на абмеркаванне з’езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Асноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага органа – Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); стварэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу (саюза) і іншае. 5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую сесію прадстаўнікоў сваіх 23 партый і суполак.

Як вынікала з паведамленняў яе ўдзельнікаў, новай з’явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, З. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр.

Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, а таксама на з’ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб нацыянальных патрабаваннях беларусаў.

15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўдзельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арганізацый. На гэты час перапыніў працу III з’езд БСГ, а яго старшыня – Я. Дыла ўзначаліў прэзідыум сесіі. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызначылася тэндэнцыя да аб’яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым фактарам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялікая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з’езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан В. Адамовіч) было абрана 24 чал. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем у яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла новы напрамак дзейнасці – утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў.

18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з’езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтыйскага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Ўстаноўчы сход і арганізацыі беларусаў-вайскоўцаў. Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастанавілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду (ЦВБР) для сумеснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. З улікам узрастання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з’езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з цывільнымі дзеячамі – Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, З. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам – былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха.

Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасобіцца ў яго канкрэтных справах. Асноўнымі прычынамі таго з’яўляліся: падрыўная дзейнасць ПС-Р і РСДРП(б), нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства. З-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага памешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела значных перспектыў да пашырэння. Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ (З. Жылуновіч і інш.), хто арыентаваўся на агульнарасійскую "рэвалюцыйную дэмакратыю" і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў.


Спіс выкарыстаных крыніц


1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

2. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. – Мн., 1994.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

4. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: