Xreferat.com » Рефераты по истории » Прыбытак ці ці ўратаванне душы? Крэдыт і ліхвярства ў Беларусі XVI—XVII стст.

Прыбытак ці ці ўратаванне душы? Крэдыт і ліхвярства ў Беларусі XVI—XVII стст.

прамаруджвання[13] . Манастыры паўстаюць са старонак судовых кніг як жорсткія, бязлітасныя крэдыторы, для якіх самае галоўнае – атрымаць максімальны прыбытак за ўкладзеныя грошы. У іх не выклікала сантыментаў разбурэнне ды галеча ўладанняў шляхты падчас крывавага “Патопу” XVII стагоддзя. Пра гэта красамоўна сведчыць судовая справа 1655 г. паміж законнікамі Кронскага манастыру ды спадкаемцамі Уладзіслава Францавіча Радзімінскага. Манастыр пазычыў апошнім 10 тыс. залатых польскіх. Яны павінны былі штогод певную квоту, то есть по тысечу золотых польских их милостям отцом законником кронским отдавать и платить; а гды бы в которм року тот термин похибили тою пожитку не отдали и не заплатили, теды заразом скоро по оминенью того термину так самую тую ориинальную суму заплаціць. Манахі скардзіліся, што почавши в року прошлом 1654 […] они належитое от десяти тысячей золотых польских квоты, тысяча золотых, ани самое тое капитальное сумы, также ани того особливого тысеча золотых на лист обликг винного, не отдали и не заплатили. Спадкаемцы пратэставалі супраць няслушнасці крэдытораў, апелюючы да той акалічнасці, што манахі не хочуць звяртаць увагі на спусташэнне ды вынішчэнне іх зямлі праз Маскву[14] .

Не ўсялякая пазыка з лёгкасцю і ў акрэслены тэрмін вярталася да крэдытора – нават калі была належным чынам юрыдычна аформленая. Часам пазыка не вярталася цэлае стагоддзе. У 1691 г. гетман ВКЛ Казімір Сапега, як гаспадар Дуброўны, атрымаў ад магілёўскага радцы Малчановіча старую пазыку Магілёва у 8 тыс. польскіх залатых. У свой час, пасля нападу Налівайкі у 1596 г. (!), магілёўцы пазычылі гэтыя грошы ў дубровенцаў для адбудовы гораду, але ў тэрмін іх не аддалі. А аддаць грошы яны былі павінныя ў 1597 г…

Крыніцы сведчаць, што пазыкі сваякоў адзін аднаму, як правіла, натарыяльна афармляліся. Гэта характэрна і для шляхты, і для беларускіх месцічаў. Аднак былі выпадкі, калі даверлівыя бацькі, каб дапамагчы дзецям, без усялякіх папераў давалі ім грошы ў пазыку. На жаль, асобных з іх чакала чорная няўдзячнасць. У такую сітуацыю патрапіла і магілёўская мяшчанка Марына Васільева, якая пайшла ў 1673 г. скардзіцца ў магістрацкі суд на свайго сына Рыгора Васілевіча. У сына дрэнна ішоў гандаль, не хапала грошай, каб развярнуцца. І вось ён прыходзіць да маці, якая з прыроджнанай міласці сваёй як маці да сына свайго, дае яму 100 коп грошаў літоўскіх. Але шчасце не ўсміхаецца яму – і сын ізноў звяртаецца за пазыкай да маці. Яна як маці сыну свайму ў чэраве яе быўшаму…сабе сама збыўшы астатнія лахманы і запазычыўшы ў іншых людзей, дала яшчэ 70 коп грошаў літоўскіх. Грошы гэтыя былі шчаслівымі – справы ў сына хутка пайшлі на лад, ён пачаў добра зарабляць, але пра маці ды пра яе даўгі, у якія яна патрапіла праз яго, ён і чуць не хацеў. Спроба маці ў прысутнасці намесніка Спаскага манастыру айца Клімовіча прымусіць сына вярнуць грошы скончылася для яе надзвычай сумна. Сын яе лжыў, сарамаціў словамі непрыстойнымі, не раз, не два збіў, змардаваў[15] . Усё гэта і прымусіла маці шукаць праўду ў магістраце.

Якія высновы напрошваюцца з прыведзеных тут фактаў? Для беларускага месціча ды шляхціца XVI—XVII стст. у значна большай ступені, чым для паспалітых беларусаў нашага часу, была характэрная рынкавая псіхалогія, псіхалогія людзей Новага Часу. Выдаткаванне грошай “напавер” у той час выглядала хутчэй анамаліяй, чым правілам. Гэта быў час трыюмфу пісанага права і дакументу. Дакументальны крэдыт не толькі стымуляваў эканоміку, але і выхоўваў чалавека новай, гарадской, еўрапейскай цывілізацыі – ашчаднага, з накіраванасцю да максімальнай выгады, а значыцца, і арыентаванага на эфектыўную эканоміку, прататыпа ўпэўненага ў сабе “сярэдняга класа”. Прывід гуляў па Беларусі, прывід капіталізму, але, на жаль, так і застаўся прывідам…

Список литературы

[1] Мильков В. В. Древнерусские апокрифы. Санкт-Петербург. 1999. С. 589.

[2] Евангелие учителна албо казане на каждую неделю и свята урочистыи. Евье. 1616. Арк.23.

[3] Диоптра. Евье, 1612. Арк.103 адв, 104, 104 адв.

[4] Egidija Laumenskaitė. Pinigai ir kainos // Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra. Tyrinėjimai ir vaizdai. Vilnius, 2001. P. 483–484.

[5] Бершадскій С.А. Литовские евреи. История их юридического и общественного положения в Литве от Витовта до Люблинской уніи. Спб., 1883. С. 290

[6] Egidija Laumenskaitė. Pinigai ir kainos P. 484—485.

[7] Статут Вялікага княства Літоўскага. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989. C.123.

[8] Мелешко В. И. Могилев в XVI — середине XVII в. Мн., 1988. C.136—137

[9] Тамсама.

[10] Собрание припадков краткое, и духовным особам потребное. Супрасль, 18.I.1722. С.125.

[11] НГАРБ. Ф. 1817. воп.1, адз. зах. 24. Актавая кніга Магілёўскага магістрата. 1662 г. Арк.652—654 адв.

[12] ИЮМ. Витебск, Вып.2. С.259—271.

[13] АВАК. Вильна, 1888. Т.15. С.2—3.

[14] Тамсама, С.84—88.

[15] НГАРБ. Ф. 1817, воп.1, адз. зах. 29. Актавая кніга Магілёўскага магістрата. 1673 г. Арк. 507.

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: