Xreferat.com » Рефераты по истории » Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

- 67%, беларусаў - 17%. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць iм славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569г. літоўскія феа­далы пераважалі над беларускімі i польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XVст. ВКЛ — гэта літоўска-беларуская дзяржава.

Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе даволі свабодна. Але пасля Крэўскай уніі 1385г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах XVст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская i літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапускалася ў паны-раду. З сярэдзіны XVст. роля Беларускай знаці ўзрастае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай yнii 1569г. беларусы i украінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV i ў XVI стст. ВКЛ існуе як беларуска-літоўская дзяржава.

Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) i цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння ВКЛ адзначым, што, правамерна паставіць пытанні: на нашу думку, ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў: беларускага, украінскага, рускага i літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі i Падляшша складала больш за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ больш за 2,5 млн, у 1569г. - адпаведна 2.5 i 3,5 млн чалавек. Літоўскае насельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае амаль 80% усяго насельніцтва ВКЛ.

Літаратура:


“Гісторыя Беларусі” ў 2-х частках Я.К.Новік, Г.С.Марцуль; Мінск 2000г.

“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Касцюка.

“Нарысты гісторыі Беларусі” ў 2-х частках; Мінск 1994г.

“Гісторыя Беларусі курс лекцый” ў 2-х частках.

“Па слядах аднаго міфа” М.І.Ермаловіч.

“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Галубовіча.

31


Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: