Xreferat.com » Рефераты по зарубежной литературе » Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"

Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"

Панасавым сяле ўсталяваны лад жыцця пачаў нечакана разбурацца — прытым дашчэнту, да тла: «Не тыя пайшлі парадкі, не даўнейшыя. Хто ў пашане быў, той цяпер тамака ў запечку сядзіць, а той, чыйго духу там даўней не было, — найбольшую пашану мае».

Празаічныя творы Алеся Гаруна маюць наватарскі характар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне ў мастацкую літаратуру народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылявых форм.

Настойлівыя ідэйна-творчыя пошукі вызначыліся і ў драматургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў з Сібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п'есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, яна не захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 г., пісьменнік выдаў зборнік п'ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі», куды ўвайшлі такія арыгінальныя творы, як «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.

«Хлопчык у лесе» — паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшыся і заснуўшы ў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненых ім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак — Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам. Дзякуючы ім, ён, заснуўшы, трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі, дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгнаць гаспадара зачараванага царства. I — што самае арыгінальнае — з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны свет з усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палонніц. А гэта былі не абы-якія падарункі: боты-скараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэ і зачараваная жалейка. У лесе існавалі — незалежна адзін ад аднаго — два зачараваныя светы: адзін — заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі — той, што знаходзіўся пад уладаю чараўніка. У казцы атрымалася, што той свет, дзе панаваў чараўнік, перастаў існаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты вярталіся дамоў. Хлопчык прачнуўся і знайшоў сваю маці. А ў тым цёмным царстве не засталося нікога. Затое ж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадваць усім тым, хто трапіць у бяду. У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песень з нотамі. Гэта — яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.

Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.

Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі зладзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт.

Казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

Францішак Аляхновіч — драматург, даследчык тэатра, рэжысёр, артыст, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар беларускіх і польскіх газет — усё гэта ўмяшчалася ў рамках яго багатай творчасці. Мастак рэдкага таленту, ён упісаў у драматургію і ўсю беларускую літаратуру пачатку XX ст. адну з самых яскравых, непаўторных, своеасаблівых старонак. Яго плённую працу на ніве нацыянальнага тэатра і драматургіі (Ф. Аляхновіч з'яўляецца аўтарам больш 20 п'ес: тэксты 18 з іх захаваліся і дайшлі да нас; аб астатніх вядома толькі па назвах) яшчэ сучаснікі ацанілі па заслугах і прысвоілі пісьменніку званне «бацькі навейшай беларускай драматургіі» (Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927. С. 462.).

Ф. Аляхновіч нарадзіўся 9 сакавіка 1883 г. у сям'і нашчадкаў дробнай беларускай шляхты. Сям'я жыла ў Вільні, якая і стала тэмай творчасці пісьменніка, той галоўнай сцэнай, на падмостках якой разыгралася складанае і трагічнае жыццё Ф. Аляхновіча. Ужо ў юнацтве Ф. Аляхновіч быў адданым паклоннікам Мельпамены. Ён паступае ў Варшаўскую тэатральную школу, якую заканчвае ў 1907 г. З адною з польскіх труп будучы беларускі драматург вандраваў па правінцыі і толькі ў 1910 г. апынуўся зноў на радзіме. Пачынаецца журналісцкая кар'ера Аляхновіча: спачатку ён працуе рэпарцёрам у віленскіх газетах, а потым выдае гумарыстычны часопіс на польскай мове «Перкунас». Тады і адбываецца збліжэнне пісьменніка з многімі дзеячамі беларускага руху, і ён распачынае сваю дзейнасць на ніве беларушчыны.

У канцы студзеня 1910 г. невялічкі гурток моладзі вырашыў паставіць беларускі спектакль на вечарыне, якая ладзілася ў зале Чыгуначнага клуба. Для спектакля выбралі перакладзеную з украінскай мовы на беларускую аднаактовую п'есу М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Рэжысіраваў яе Ф. Аляхновіч, ён жа быў выканаўца адной з роляў. Так адбыўся першы легальны спектакль на беларускай мове, а дзень 12 лютага з той пары стаў успрымацца беларускімі адраджэнцамі як дзень стварэння прафесійнага нацыянальнага тэатра. Сапраўды, пасля гэтай вечарыны арганізаваўся тэатр Ігната Буйніцкага. Разам з тым у жыцці Ф. Аляхновіча ўзнікаюць ускладненні: за адзін з артыкулаў у «Перкунасе» ён быў прыцягнуты да судовай адказнасці ў «зневажанні сіл нябесных» і ў «імкненні скінуць існуючую ўладу» (Грыгор'евы Г. і В. Сем гадоў і ўсё жыццё // Літ. і мастацтва. 1991. № 17.). Атрымаўшы позву ў суд, Ф. Аляхновіч туды не з'яўляецца, а ўцякае ў Галіччыну, дзе ў Львове і Кракаве пад псеўданімам Юрый Монвід, якім будзе пазней падпісваць свае творы, іграе ў розных польскіх трупах. Разлічваючы на абвешчаную ў сувязі з трохсотгоддзем дома Раманавых амністыю, ён вяртаецца ў 1913 г. на радзіму, але пазбегнуць судовай адказнасці не ўдаецца. У астрозе Аляхновіч і пачынае пісаць свой першы сцэнічны твор — камедыю «На Антокалі», спачатку па-польску, а пасля турмы, у 1915 г., перарабляе яе і перакладае на беларускую мову.

«На Антокалі» належыць да жанру бытавой камедыі з вадэвільна-аперэтачным ухілам. Сюжэтная аснова твора, падзеі якога адбываюцца ў віленскім прадмесці на Антокалі, не складаная. Уладальнік шавецкай майстэрні Вінцэнт Сліжык і яго балбатлівая на язык кабета Міхаліна маюць прыгожую дачку Зоську, такую ж, як і яны самі, даволі легкадумную і сквапную на грошы дзяўчыну. У Зоські ёсць каханак — чаляднік бацькавай майстэрні Юзюк Жалейка. Але, даведаўшыся, што паштовы службовец Ігнат Радзівіловіч, чалавек паважны і ўжо немаладога веку, маецца атрымаць з Амерыкі багатую спадчыну і імкнецца займець сваю сям'ю, Зоська гатова аддаць яму сваю руку і сэрца. Са спадчынай выйшла непаразуменне, і Сліжыкі бесцырымонна адпрэчваюць Радзівіловіча. Зоська застаецца з Юзюком. Але і Ігнат не ў крыўдзе, ён тут жа знаходзіць сабе спадарожніцу жыцця — малодшую сястру Міхаліны Барбару.

Віленскі перыяд дзейнасці 1916—1918 гг. быў для Ф. Аляхновіча вельмі плённым. Ужо як рэжысёр ён набірае артыстаў-аматараў у драматычны гурток і 15 кастрычніка 1916 г. ставіць першы, пасля доўгага ваеннага перапынку, спектакль на беларускай мове. Ігралі «Хама» — пераробку аповесці Э. Ажэшка. З гэтага часу спектаклі драматычнага гуртка становяцца рэгулярнымі, і аб ім пачынаюць гаварыць як аб тэатры Ф. Аляхновіча.

Адкрываючы тэатральны сезон 1917 г., Ф. Аляхновіч бярэцца за напісанне п'ес, якія б адпавядалі запатрабаванням часу — уздыму нацыянальнай самасвядомасці. Яшчэ ў 1916 г. з-пад яго пяра выйшла п'еса «На вёсцы» — сцэнічны абразок у двух актах аб каханні вясковага хлопца да дзяўчыны, якая пераняла на службе ў паноў іх звычкі і таму ганьбіла ўсё «мужыцкае». Са сцэнічнага боку гэты твор быў напісаны добра, але ў ім яўна адчувалася дакучлівае маралізатарства, ідэалізацыя вясковага жыцця — асаблівасці і матывы, якія не атрымалі працягу і развіцця ў пазнейшай творчасці драматурга, тонка псіхалагічнай і інтэлектуальнай.

У 1917 г. Ф. Аляхновіч стварае пяць п'ес: «Бутрым Няміра», «Базылішк», «У лясным гушчары», «Кветка-папараць» і «Калісь», піша шматлікія празаічныя творы, сярод якіх вылучаецца аповесць спавядальнага характару «Пісьмы да яе».

Баярын Бутрым Няміра — галоўны герой аднайменнай п'есы, напісанай паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна»,— з'яўляецца ўвасабленнем жорсткасці, бесчалавечнасці. З легенды драматург выбірае найбольш драматычныя і сцэнічна выйгрышныя, эфектныя моманты, калі ўжо састарэлага, але па-ранейшаму ўсясільнага і жорстакага ўладара раздзіраюць пакуты раскаяння. Да Няміры, акрамя падначаленых слуг, якія выконваюць загады баярына, наведваюцца з праклёнамі і духі ахвяр, якіх ён некалі загубіў. Змушаны каяцца, прасіць у іх даравання, Бутрым Няміра ўсё ж не здолеў да канца выкарыстаць свой апошні зямны шанц і скарыцца перад сваімі ахвярамі. I «бліск маланкі, пярун, цемень» давершаюць свой справядлівы прысуд.

Аднаактоўка Ф. Аляхновіча «У лясным гушчары» заснавана на фальклорным матэрыяле. Сюжэтна-фабульную канву гэтай п’есы складаюць прыгоды Дзіцяці, якое, збіраючы ягады, заблудзілася ў лесе. Спрабуючы выбрацца з гушчару, малое сустракаецца з такімі казачнымі персанажамі, як Баба Яга, Ліха, Страхі, Ведзьмы і інш. Апошнія, згодна з ускладзенай на іх функцыяй, палохаюць Дзіця, перашкаджаюць яму выбрацца з лесу. І толькі добры Бай дапамагае малому патрапіць дамоў.

Сцэнічны абразок у двух актах «Калісь», які па жанру адносіцца да меладрамы, напісаны на рэвалюцыйную тэматыку. Падзеі адбываюцца, як і ў творах Янкі Купалы — абразку «На папасе» і драме «Раскіданае гняздо», у 1905—1906 гадах, у перыяд першай рускай рэвалюцыі. Купала напісаў іх раней за п'есу Аляхновіча, і ў абодвух творах вывеў вобраз Незнаёмага — чалавека, звязанага з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. Але персанаж гэты вельмі рамантызаваны і не мае канкрэтнай біяграфіі, нават пэўнага свайго аблічча. У Аляхновіча ж малады рабочы Юрка Івашка, які ўдзельнічае ў рэвалюцыйных падзеях пачатку XX ст., пададзены ва ўсёй жыццёвай канкрэтыцы. Даволі грунтоўна адлюстраваны ў творы і самі рэвалюцыйныя падзеі. Параўнальна невялікі па памеры і напісаны з абвостраным драматызмам, з дынамічным, імклівым разгортваннем дзеяння абразок «Калісь», па сутнасці, з'яўляецца першай у беларускай драматургіі п'есай на рэвалюцыйную тэматыку. Але ў творчасці Ф. Аляхновіча яна адзіная, больш да гэтай тэматыкі пісьменнік не звяртаўся.

Няма сумнення, што нямецкі акупацыйны рэжым стрымліваў творчы патэнцыял Ф. Аляхновіча. Свае надзеі на будучыню драматург і рэжысёр звязвае з Мінскам, дзе ў гэты час ужо працаваў Беларускі дзяржаўны тэатр, рэарганізаваны з закладзенага ў маі 1917 г. Таварыства беларускай драмы і камедыі. Туды, праз лінію фронту, і накіроўваецца ў чэрвені 1918 г. Ф. Аляхновіч. Яго з'яўленне ў складзе Беларускага дзяржаўнага тэатра значна ажывіла сцэнічную дзейнасць гэтага калектыву. Для сваёй першай пастаноўкі ў Мінску Аляхновіч абраў гістарычную драму «Бутрым Няміра», якая ўжо ішла ў Вільні і атрымала самыя лепшыя водгукі. У Мінску поспех быў таксама поўным. Што новы артыст, рэжысёр і драматург адразу заявіў аб сваім таленце, сведчыць і факт падзелу тэатра на дзве трупы. Частка артыстаў на чале з Ф. Ждановічам захавала за сабой былую назву — Беларускага дзяржаўнага, астатнія пачалі працаваць пад кіраўніцтвам Аляхновіча і сталі называцца Беларускім нацыянальным тэатрам. З гэтым тэатрам ён ставіць у 1918 г. дзве прэм'еры па новых сваіх п'есах: малафарматнай камедыі «Чорт і баба» (1918) і трохактавай драме «Страхі жыцця» (1918), якая сведчыла аб звароце драматурга да новай для яго тэмы — тэмы інтэлігенцыі.

Аднаактовы жарт Ф. Аляхновіча «Чорт і Баба» з’яўляецца адной з самых вядомых і запатрабаваных сцэнай п'ес Ф. Аляхновіча. За аснову драматург узяў шырока вядомы «вандроўны» сюжэт. З айчынных пісьменнікаў да гэтага сюжэта адным з першых звярнуўся Ф. Багушэвіч (верш-балада «Гдзе чорт не можа, там бабу пашле»); пяру Я. Коласа належыць празаічная апрацоўка дадзенага сюжэта (казка «Чорт і Баба»); у драматычнай творчасці некаторыя элементы гэтага сюжэта выкарыстаў (але ўжо пазней за Ф. Аляхновіча) заходнебеларускі літаратар М. Машара. Зразумела, што Ф. Аляхновіч унёс у сюжэтную канву ўласныя карэктывы. Твор у цэлым атрымаўся даволі арыгінальным, з добра распрацаванымі дыялогамі, цікавымі характарамі. Асабліва ўдаўся драматургу вобраз Бабы. Нават Чорт, які ў Ф. Аляхновіча таксама пададзены «на вышыні», блякне перад хітрай і прадпрымальнай старой. Крыху ўступаюць Бабе і Чорту вобразы маладых, Мікіты і Марыські; аднак і гэтыя персанажы ў п’есе Ф. Аляхновіча абмаляваны на даволі высокім мастацкім узроўні. Аднаактоўка «Чорт і баба» карысталася ў свой час значнай папулярнасцю. Асабліва яе ўпадабалі заходнебеларускія тэатралы-аматары. Увасаблялі твор на сцэне і прафесійныя артысты, у прыватнасці, акцёры БДТ-2 і БДТ-3, а таксама беларускія студыйцы ў Маскве. На хвалі вяртання творчасці Ф. Аляхновіча пра камедыю «Чорт і баба» ўспомнілі некаторыя сучасныя рэжысёры-пастаноўшчыкі. У якасці прыкладаў можна прывесці пастаноўкі гэтага жарта Мінскім муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?» у 1994 г., а таксама студэнцкім тэатрам-студыяй Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны ў 1999 г.

На працягу 1918—1920 гг. Ф. Аляхновіч стварае тры драмы, аб'ектам паказу ў якіх стала гарадская інтэлігенцыя: «Страхі жыцця», «Цені», «Няскончаная драма». Гэты цыкл п'ес — самая каштоўная частка драматургічнай спадчыны пісьменніка. У той жа час варта адзначыць, што як мастацкія рэчы гэтыя творы складаныя і шмат у чым супярэчлівыя. У іх сінтэзаваліся многія літаратурныя традыцыі і тэндэнцыі эпохі, праявілася тая неардынарнасць мастацкай думкі, якая не дазваляе падвесці пад п'есы якую-небудзь адназначную, лапідарную характарыстыку. Адно можна сказаць пэўна, што (а гэта адзначаюць многія сучасныя даследчыкі) дадзеныя творы вельмі блізкія да так званай "новай" еўрапейскай драмы, якую прадстаўляюць п'есы Ібсена, Гаўптмана, Чэхава, Андрэева, Пшыбышэўскага і некат. інш. аўтараў. Сваімі п'есамі аб гарадской інтэлігенцыі Ф. Аляхновіч закранаў матэрыял, практычна не распрацаваны ў тагачаснай беларускай літаратуры, хоць вобраз інтэлігента, асабліва ў драматургіі, ужо быў у ёй выразна вымаляваны (Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Кастусь Дораш у «Не розумам сцяміў, а сэрцам» К. Вясёлага, Раман у «Сягонняшніх і даўнейшых» К. Буйло, Студэнтка ў «Бязвіннай крыві» У. Галубка і інш.). Але гэтыя вобразы інтэлігентаў істотна адрозніваліся ад вобразаў Ф. Аляхновіча. Па-першае, вобразы інтэлігентаў у папярэднікаў Ф. Аляхновіча з'яўляліся выхадцамі з сяла і, нягледзячы на рознае паходжанне і выхаванне, былі прасякнугы яго трывогамі і клопатамі. Па-другое, галоўны і, мабыць, для ўсіх іх аб'яднальны пачатак — грамадская актыўнасць з адпаведным для гэтай актыўнасці светапоглядам. Лепшай намінацыяй такога літаратурнага тыпа магла б паслужыць дэфініцыя «інтэлігент-ідэолаг». У Ф. Аляхновіча зусім іншы тып — тып чалавека з тонкай псіхалагічнай арганізацыяй, схільнага да філасофствання, здольнага аналізаваць свае пачуцці, нават у моманты параксізму. Нельга сказаць, што ў такіх людзей адсутнічалі высокія імкненні, але іх парыванні да ідэалу тым і трагічныя, што ні ў які ідэал, ні ў які шлях уласнага ўзвышэння яны, па сутнасці, не вераць. Гэта людзі нязбытных мрояў, учынкаў на словах. Калі ж ахарактарызаваць падобны тып тэрміналагічна, то без паняцця «рэфлексіі» тут не абысціся. Вобраз рэфлексаванага інтэлігента і стаў здабыткам беларускай літаратуры дзякуючы драматургіі Ф. Аляхновіча.

Падзеі ў п'есе «Няскончаная драма» — самай лепшай з адраджэнскага цыклу — адбываюцца ў Вільні падчас яе акупацыі кайзераўскай Германіяй. Твор шчодра насычаны падрабязнымі дэталямі побыту, з вялікай скрупулёзнасцю і дакладнасцю абмаляваны ўмовы існавання персанажаў, абставіны драматычных сітуацый. Пісьменнік малюе кожны аб'ект, варты глядацкай увагі, усё адно як скіроўвае камеру, якая фіксуе, не прапускаючы ніводнага больш-менш значнага штрыха. Драма заснавана не на знешніх падзеях, а на ўнутраным драматызме, на глыбокай псіхалагічнай напоўненасці. Адраджэнскія ідэі ўкладваюцца ў вусны дзейных асоб. Асабліва паказальная сцэна галоўнага героя Васіля са сваім былым таварышам Костусем — стрыжнявая ва ўсім драматычным творы, — калі сутыкнуліся два погляды на беларускую ідэю, супрацьлеглыя да яе падыходы і стаўленні. Адзначым таксама, што дадзены твор у многім аўтабіяграфічны.

Вярнуўшыся ў пачатку 1921 г. на пастаяннае жыхарства ў Вільню (да гэтага моманту пісьменнік, знаходзячыся на працягу больш двух гадоў у Мінску, час-ад-часу наведваў родны горад), Ф. Аляхновіч актыўна ўключаецца ў яго грамадска-культурнае жыццё: спрабуе стварыць раз'язны тэатр, падвізаецца на журналісцкай ніве, стварае першую на Беларусі навуковую манаграфію аб шляхах развіцця нацыянальнага тэатра ("Беларускі тэатр", 1924). І, вядома, піша п'есы. Гэта "Заручыны Паўлінкі", "Шчаслівы муж", "Пан міністар" і "Дрыгва".

Іскрыста яркая сваім камедыйным бляскам «Паўлінка», як вядома, завяршаецца псіхалагічна слаба падрыхтаваным драматычным фіналам — паведамленнем аб арышце Якіма Сарокі, ад чаго Паўлінка падае ў непрытомнасць. Аляхновіч, ужыўшыся ў вобразы купалаўскай камедыі, далей разгортвае падзеі ў сваім творы па ўласнай версіі. I, трэба адзначыць, удалося зрабіць яму гэта даволі годна. У спісе дзейных асоб п'есы «Заручыны Паўлінкі» сустракаем амаль усе персанажы з Купалавай «Паўлінкі» — з тымі ж рысамі характараў, звычкамі, вядомымі выслоўямі, толькі існуюць яны ўжо ў новых абставінах. Адно няма тут толькі Адольфа Быкоўскага, які атрымаў вычарпальную характарыстыку ў камедыі Я. Купалы. Яго за падроблены ў векселі подпіс арыштавалі. А вось Якім Сарока, які дзейнічае ў «Паўлінцы» толькі ў адным эпізодзе, атрымлівае ў п'есе Аляхновіча разгорнутую характарыстыку. Яго, вясковага настаўніка, трэслі царскія ўлады, шукаючы крамольныя рэчы, а не знайшоўшы іх, арыштавалі — «для устрашения». Праўда, потым выпусцілі. У «Паўлінцы» Якім Сарока, не маючы згоды Сцяпана Крыніцкага на жаніцьбу з яго дачкой, намерваўся выкрасці Паўлінку, употай узяць з ёю шлюб і ўжо тады паставіць бацьку перад фактам. У «Заручынах Паўлінкі» герой дзейнічае інакш: вельмі прыстойна, у адпаведнасці з народнай мараллю, згодна з даўнімі добрымі традыцыямі становіцца перад гаспадаром на калені і гаворыць прачулыя словы пра каханне да дзяўчыны і пра сваю пашаноту да яе бацькоў, у выніку чаго ў раней душэўна чэрствага і непадступнага Сцяпана Крыніцкага нават з'явіліся на вачах слёзы. Расчулены, ён дае блаславенне на шлюб. Твор насычаны песнямі і танцамі для стварэння гульнёва-тэатральнага відовішча.

У цэнтры камедыі «Пан міністар» — беларускі "інтэлігент" Філімон Пупкін, накрэслены аўтарам сатырычнымі штрыхамі. У яго дзеяннях ёсць штосьці агульнае з Мікітам Зносакам з «Тутэйшых» Я. Купалы. Але тут не падражанні ці ўплывы. Абедзве камедыі ствараліся адначасова, у 1922 г. Немаладога ўжо веку Філімон Пупкін («тоже» беларус), як і значна маладзейшы Мікіта Зносак, хапаецца за беларускасць, каб мець з гэтага выгаду. Маладзейшы імкнецца займець пасаду асэсара, старэйшы — куды большую: міністра фінансаў. А не дамогшыся ні таго, ні другога, увогуле пацярпеўшы крах, абодва героі адразу ж адракаюцца ад сваёй беларускасці. У камедыі «Пан міністар» грунтоўна распрацаваны побытавы пласт, добра арганізавана, з пэўным сцэнічным эфектам, дзеянне, і твор атрымаўся адным з лепшых у камедыяграфіі Ф. Аляхновіча.

У 1925 г. выдадзена драма «Дрыгва» — новая рэдакцыя п'есы «Манька». У першым варыянце гэтага твора апавядаецца пра тое, як прыгожая васемнаццацігадовая сірата Манька, патрапіўшы з вёскі ў горад і ўладкаваўшыся прыслугай у трэцеразрадным рэстаране, спаткала там заштатнага наведвальніка — студэнта-ідэаліста Міхалку. Той закахаўся ў дзяўчыну, якая адказала яму ўзаемнасцю. Але шчасце было нядоўгім: панаваты і заможны («белая костка») Міхалка, спакусіўшы Маньку, кінуў яе. Манька, не перажыўшы ганьбы, атруцілася. Другі варыянт твора, не толькі пашыраны (замест чатырох актаў стала шэсць), а і ўдакладнены па характарыстыках дзеючых асоб, набыў большую сацыяльную завостранасць. Манька застаецца жыць, але вырвацца з таго асяроддзя, у якое патрапіла, не здолела, стала такой, як і «ўсе». Драматург рэзка ўзвысіў голас супраць п'янства — той багны, якая засмоктвае людзей, а таксама супраць багемна-бессэнсоўнага чалавечага існавання.

Да віленскіх беларусаў даходзілі весткі аб шырокай нацыянальнай рабоце, якая праводзілася ва Усходняй, савецкай Беларусі. Самыя лепшыя ўражанні ад яе наведвання вынеслі і многія знаёмыя Аляхновіча (Мятла, Рак-Міхайлоўскі і інш.). Драматург пачынае марыць аб Мінску, аб сапраўдным скарыстанні сваіх творчых магчымасцей. Нарэшце ў сярэдзіне лістапада 1926 г. Ф. Аляхновіч выехаў у сталіцу Беларусі. Артыстычнае асяроддзе горача вітала драматурга, бо добра памятала аб ягоных заслугах. У хуткім часе Ф. Аляхновіча прызначаюць на пасаду літаратурнага кіраўніка Другога дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасада гэта не была штатная, меліся плаціць толькі за п'есы. У Цэнтральным дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ліст М. Гарэцкага да расійскага даследчыка беларускай літаратуры Л. Клейнбарта. У ім паведамляецца аб новай п'есе Аляхновіча «На крэсах», якую драматург здаў Другому дзяржаўнаму тэатру. Хутчэй за ўсё час не захаваў яе, але здагадацца аб ідэйнай накіраванасці гэтага твора не цяжка. Праз тыдзень пасля прыняцця савецкага грамадзянства Ф. Аляхновіч апынуўся ў ізалятары мінскай турмы. Яму інкрымінавалі звычайныя для ДПУ тых гадоў грахі — шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы. Праўда, многія мінскія літаратары і вучоныя падтрымлівалі ў вязня ўпэўненасць у хуткім вызваленні, паведамляючы ў пісьмах аб плануемай да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі шырокай амністыі. У следчай справе Ф. Аляхновіча захаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісаліся Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, З. Бядуля, А. Гурло і інш. Аднак пісьменнік атрымаў 10 гадоў катаргі і быў адпраўлены на Салаўкі.

Наўрад ці Ф. Аляхновіч спадзяваўся, што праз 7 гадоў будзе адчуваць подых свабоды: улады Масквы пагадзіліся з Варшавай абмяняць яго на арыштаванага ў Польшчы Б. Тарашкевіча — лідэра камуністаў Заходняй Беларусі. Аднак бязлітасны лёс учэпіста трымаў Аляхновіча ў сваіх кіпцюрах. Вярнуўшыся з салавецкай катаргі ў Вільню, ён перажывае новы маральны ўдар — сям'я аказалася разбітай і чужой для яго. Каб перамагчы і гэта, пісьменнік звяртаецца да сваёй жыццёвай аддушыны — творчасці. Ён зноў стварае трупу, але яна праіснавала нядоўга. Асноўны час прысвячае ўспамінам аб прабыванні на Салаўках, розныя фрагменты якіх друкуе ў польскай прэсе, парыжскім «Адраджэнні», харбінскім «Новым шляху». Так нараджалася кніга Аляхновіча, выдадзеная ў 1935—1939 гг. на сямі мовах, у тым ліку і па-беларуску, пад назвай «У кіпцюрох ГПУ». Большая частка ўспамінаў Ф. Аляхновіча прысвечана падзеям на Салаўках — святых для рускага народа мясцінах. На месцы Салавецкага манастыра, быццам бы ў насмешку, быў створаны яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў канцэнтрацыйны лагер. Нарысы Ф. Аляхновіча, падобна кадрам кінахронікі, разгортваюць адзін за адным малюнкі лагернага жыцця. Паказ падаецца ўсебакова, панарамна і ў той жа час глыбокааналітычна і высокамаральна. Задоўга да Б. Шыраева Аляхновіч распаведаў свету аб першым савецкім (яшчэ ленінскім) канцэнтрацыйным лагеры, раней, чым М. Нарокаў прасачыў за псіхалогіяй гэпэушнікаў, яшчэ да з'яўлення твораў У. Юрасава, С. Максімава, А. Салжаніцына, Ю. Аляшкоўскага, А. Амальрыка, Ю. Дамброўскага, В. Шаламава прыўзняў заслону над рэальнасцю сталінскага рэжыму: масавы тэрор, арышты невінаватых, панаванне цэнзуры, расчараванне інтэлігенцыі ў савецкім ладзе жыцця.

Пасля «Кіпцюроў ГПУ» пісьменніка хвалююць ужо новыя тэмы і вобразы. Ён зноў робіць намаганні арганізаваць беларускі тэатр, але пачынаецца вайна і перакрэслівае ўсе яго намеры. Акупацыя бальшавікамі Літвы прымусіла Аляхновіча хавацца ад рэпрэсій. Аб гэтым перыядзе свайго жыцця ён таксама напіша ўспаміны, якія выйдуць вясной 1944 г. у часопісе «Новы шлях» (Аляхновіч Ф. Страшны год // Новы шлях. Мн., 1944.).

З пачаткам вайны адкрываецца самы неадназначны момант у біяграфіі Ф. Аляхновіча — яго супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ён становіцца рэдактарам прафашысцкай газеты «Беларускі голас». Аднак трэба адзначыць і такі факт: на яе старонках нельга знайсці ніводнага палітычнага артыкула, які б належаў пяру пісьменніка. Яго публіцыстычныя творы распавядаюць аб культурным жыцці беларусаў: гарадскім тэатры ў Мінску, які ставіў і п'есы Ф. Аляхновіча, канцэртах М. Забэйды-Суміцкага, дзейнасці Віленскага навуковага таварыства і г. д. У гэты час пісьменнік меў вялікія творчыя планы: збіраўся напісаць кнігу ўспамінаў аб беларускім адраджэнскім руху 1910—1920 гг., п'есу з жыцця беларускай моладзі. Але задуманае засталося ў чарнавіках, а з'явілася шасціактавая п'еса з пралогам «Круці не круці — трэба памярці» (1943), напісаная вершаванай прозай, дзе перапляталіся фальклорна-фантастычныя матывы з рэалістычнымі. Месца дзеяння «Круці не круці...» — Вільня і яе наваколле, час дзеяння — сярэднявечча, але фактычна маецца на ўвазе сучаснасць, а месцам дзеяння становіцца ўвесь свет. Такі ж умоўны характар мае дзяленне твора на акты ці так званыя абразкі. Яны звязаны адзін з адным агульнай ідэяй, а не псіхалагічным развіццём дзеяння. Па сутнаасці, у «Круці не круці...» з'яўляецца зусім іншы Ф. Аляхновіч, з новай драматургічнай тэхнікай і адносінамі да жыцця. Ужо няма майстра псіхалагічных характарыстык, рэфлексаваных вобразаў, псіхапатычных сітуацый, але ёсць строгі геаметр, які спрабуе надаць адлюстраванню падабенства схематычнага малюнка. Драматург «адбірае» характэрную індывідуалізуючую прыкмету ад сваіх персанажаў — імя. Для большасці герояў п'есы пакінуты толькі абагульненыя абазначэнні: мужык, алхімік, старая ведзьма, маладая ведзьма, першы чорт, другі чорт, першы шляхціц, другі шляхціц, яўрэй, татарын і г. д. Прастора «Круці не круці...» і рэалістычная, і казачна-ўмоўная.

Змест апошняй п'есы Ф. Аляхновіча змушае думаць, што драматург быццам прадчуваў хуткую гадзіну сваёй смерці. На жаль, гэтае прадчуванне збылося: 3 сакавіка 1944 г. ён быў застрэлены ў Вільні ва ўласнай кватэры (напэўна,

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: