Паэзія 20-х гадоў
Імкненнем да новага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення, былых капыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча, у творах якіх су-гучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі «радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Ма-тывы іх лірыкі не вылучаліся асаблівай разнастайнаспю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю. Яркае і таленавітае слова ў новых паэтычных формах з раскрыццём творчых індыві-дуальнасцей выпала на долю сказаць у 20-я гады плеядзе мала-дых паэтаў, чые творчыя індывідуальнасці раскрыліся ў пачатку і сярэдзіне дзесяцігоддзя. Іх мастакоўскае станаўленне адбывалася ўжо ў паслярэвалюцыйную эпоху, і новая рэчаіснасць, асвечаная ідэалам рэвалюцыі, з якім ядналася ў маніфестах Ц. Гартнага ідэя новага Беларускага Шляху, бясспрэчна, не магла не пры-вабліваць іх. Яны з энтузіязмам адгукнуліся на покліч ствараць высокамастацкую літаратуру, адпаведную гэтаму Новаму Шляху. Плёнам іх арганізацыйнай дзейнасці стала ўтварэнне ў 1923 г. маштабнага літаратурна-творчага аб'яднання «Маладняк».
Сярод іх апрача М. Чарота вылучаліся А. Александровіч, А. Вольны, У. Дубоўка, А. Дудар, К. Крапіва, Я. Пушча, В. Ма-ракоў, Т. Кляшторны, П. Глебка, П. Трус, С. Дарожны і іншыя
маладыя песняры «новай будучыні» і новых настрояў. Апошнія ж мелі у кожнага сваю афарбоўку і свае адметныя «ўхілы». Агульнае, што кідаецца ў вочы, – гэта культ маладосці, якой належыць будучыня, захапленне жыццём, у якім з'явілася перс-пектыва ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хвалюючая месіянская ідэя сусветнай камуны як новая грамадская спакуса надавала лі-рычнаму герою ўзнёслай самапавагі і схільнасць да рэзанёрства, асабліва адчувальнага ў сітуацыях барацьбы з «мяшчанскім» бы-там і «багемным» каханнем.
Маладое пакаленне творцаў, якое «зарунела на беларускіх за-гонах, узораных плугам Кастрычніцкай рэвалюцыі» 29, адчувала сябе гаспадаром становішча ў літаратуры, ужо самой сваёй мала-досцю і паяднаннем нацыянальнай ідэі з рэвалюцыйна-прале-тарскай прыўлашчыўшы сабе абсалютнае права на «новы змест мастацкай творчасці». 3 гэтых пазіцый напачатку маладнякоў-цамі чыста дэкларатыўна адкідалася старая «нашаніўская» спад-чына – як «зношаны лапаць, які можа забрудзіць чыстую на~ гу», «архіўнай тленню» лічыліся «ўсе «жалейкі», «песні жаль-бы» ў параўнанні з «веснавейным спевам» «званоў працы» Гур-лы». Сутнасць літаратурнай палемікі пакаленняў, якая адпавя-дала ідэалагічнай перамене ў разуменні Беларускага Шляху, ак-рэсліу маладнякоўскі крытык Адам Бабарэка, вызначыўшы два асноўныя кірункі «адраджанізму» і «маладнякізму». Гэтыя тэрмі-налагічныя наватворы не прыжыліся ў крытыцы і эстэтыцы 20-х гадоў, але яны адлюстроўвалі наяўнасць у тагачасным літара-турным працэсе дзвюх вызначальных ідэйна-стылёвых пара-дыгмаў, адна з якіх прадстаўляла традыцыю, а другая – аван-гард.
Авангарднай была, бясспрэчна, паэзія Андрэя Александрові-ча, аднаго з тагачасных лідэраў «Маладняка». Яго зборнікі «Кам-самольская нота» (1924, разам з А. Вольным), «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927) адлюстроўва-лі імкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобра-зы рэчаіснасці, або новага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з індустрыяльным горадам, і Александровіч, які вырас на Старажоўскім прадмесці ў Мінску, ахвотна і ўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нара-джаецца яскравая і пераможная будучыня (вершы «Менскі рытм», «Песні вёскі й фабрычных станкоў», «Новы Менск», «Вуліца», «На заводзе»). Лірычны настрой першага зборніка вер-шаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам ра-даснага абнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камса-мольскімі новаўвядзеннямі:
Валасы нашы вецер кудлачыў; Гэтым песціў ён радасна нас… Растаптала ў жыцці ціш жабрачую Камсамольская наша вясна.
Матывы змагання працоўных Заходняй Беларусі за вызва-ленне адлюстраваны Александровічам у паэме «Паўстанцы», у аснове якой ляжыць класавы канфлікт, а таксама ў вершы «Фаб-рыка смерці», дзе ён супрацьпастаўляе краіне «Сярпа і Молата» «Краіну смерці…Краіну цёмных крат».
Вызначальным для паэтыкі рэвалюцыйнага канцэптуалізму быў, як ужо адзначалася, супастаўляльны матыў мінулага і су-часнага. Усё былое – гэта «чарнацвет»:
Гнулі, ой гнулі Народную сілу Няволяй паганай да жвіру-зямлі.
Цяпер жа – «шчасцем агністым, вясняна-бурлістым, думкі нясуцца віхрыста угрунь» і «радасцю светлай, як сэрца паэта, цвіце залаціста мая Беларусь!»
Адметную авангардную распрацоўку атрымала ў 20-я гады і тэма кахання. Лірычны герой новага часу, для якога характэрны ўзнёслыя грамадскія парыванні, часта перажывае расчараванне ў каханні, якое атаясамліваецца з «мяшчанскімі пяшчотамі», «пя-рыннымі ўцехамі», «багемнасцю» і ўвогуле ўспрымаецца як за-ганная сіла, што «зводзіць» думкі і пачуцці, расслабляе героя ў яго «вялікім паходзе ў будучыню». Так, у вершы Александро-віча «ІІІалясценне нязнаных пяшчот» лірычны герой асуджае сябе «за слабасці» – за тое, што «цемназорыя вочы дзяўчы-ны» і яму «завязалі жыццё».
Неадназначную рэакцыю ў літаратурнай палеміцы 20-х гадоў выклікала паэма Александровіча «Цені на сонцы» (1927), у саты-рычна-шаржыраваных вобразах якой сучаснікі пазнавалі вядо-мых дзяржаўных і культурных дзеячаў. Выкрывальны пафас паэ-мы ўспрымаўся многімі як ачышчэнне «сонца рэвалюцыі» над Беларуссю ад «нацыянальна-адраджэнскіх плям», таму твор быў адмоўна ацэнены ва «ўзвышаўскім» асяроддзі. Я. Пушча нават адгукнуўся на яго паэмай «Цень Консула», у якой выносіў свой паэтычны прысуд тагачаснай таталітарнай сістэме партыйнага кіраўніцтва (анаграма ЦК прачытваецца ў назве), што душыла ўсе парасткі жывога нацыянальнага жыцця. Консул у Пушчы – гэта жахлівы страшны ўладар, які бязмежна царуе над усімі, вы-носіць свае прысуды. Ён кіруе будаўніцтвам новага грамадства, але галоўны гмах, які ўзводзіцца па ўсіх канонах сучаснай архі-тэктуры, – гэта турма. Велічны і сімвалічны ў паэме вобраз Ма-ці Батуры – вязня турмы, якога «тройка» прысудзіла да расстрэ-лу. Асацыятыўнасць гэтага вобраза ўбірае ў сябе і маці-айчыну, якая нібы вечная хрысціянская Маці смуткуе над ахвярным лё-сам свайго Сына, аддадзенага на расправу за любоў да яе, як Хрыстос быў асуджаны за любоў да грэшнага чалавецтва. Хаця дзеянне паэмы было аднесена Пушчай да 1918 г., твор прачыт-ваўся ў тагачасным кантэксце як пратэст паэта супраць узмац-нення карніцкага апарату таталітарнай пралетарскай дзяржавы, які абвясціў наступ на ўсё, што не стасавалася з ідэалогіяй пра-летарскай дыктатуры. А гэта было менавіта святло даўняй ідэі на-цыянальнага адраджэння, якую гвалтоўна з гэтай дыктатурай зару-чылі, пра што празрыста сказаў у сваёй паэме «Безназоўнае» Я. Ку-пала. Так у другой палове дзесяцігоддзя паэтамі пачаў ставіцца пад сумненне ідэал новага Беларускага Шляху, з энтузіязмам накрэслены калісьці Гартным. Ён успрымаўся як тупік, выйсце з якога прадбачылася трагічнае і ахвярнае:
Азяблае цела ў трагічным уздыме, зямлі нагату акрывае лістота. Хто з крыжа краіну распятую здыме? Ўзываю, малюся у грэшнай істоце…
Раскаяннем сэрца ніяк не расчулю; ад болю не рвецца, – сціскаецца ў камень. Услаўлю народ свой я песняю чулай, хоць целам павісну на вострым паркане.
Так пісаў Я. Пушча ў цыкле «Асеннія песні», ствараючы воб-раз не шчаслівай абноўленай Беларусі, як таго вымагаў канон пралеткультаўскай эстэтыкі, а Беларусі – «найміцы астатняй», якая «ў апранасе рванай днём і ноччу хмарнай». У палемічным цыкле «Лісты да сабакі», які таксама ў канцы 20-х гадоў выклі-каў крытычны шквал, паэт робіць празрыстыя намёкі на тое, што родная краіна трапіла ва ўладанне чужых людзей («чужыя людзі ходзяць каля склепу»), выказвае адважнае памкненне «з чала краіне вырваць ўсё ж… церні» і абараняе права песняра на смутак у піку той кананічнай пралетарскай радасці, якую ён па-вінен быў на ўсе лады апяваць: «Калі паэт галоў на грудзі зве-сіць, няўжо краіне ён тады не сын?» Так узмужнеў у канцы дваццатых паэтычны талент Язэпа Пушчы, якога раней крыты-кавалі за «імажынісцкія вобразныя «завіхрэнні», за тое, што ён захапляецца празмернай вобразатворчасцю замест таго, каб сла-віць рэвалюцыю і новае жыццё. У яго ж рэаліі новага жыцця паўставалі ў вобразах «рыкаючай раніцы», сонца, якое «на сіні выган выганяе… пасвіць дзень», ветра, які «пад гаем песняю поўдзень аўсяніць». Так ён «трыбуніў» у песнях «пра вёску», вы-находзячы пры гэтым сапраўды незвычайныя, пазначаныя твор-чай вучобай у імажыністаў вобразы для перадачы знаёмых і бліз-кіх сэрцу рэалій традыцыйнай беларускай вёскі. Апяванне вёскі было арганічна ўласціва ранняму Пушчу, бо ён паходзіў адтуль і не бачыў патрэбы аддаваць свой талент штучнаму апяванню на-візны індустрыяльных рытмаў:
Я сын дубровы круглалістай, Я сын сялянскіх ураджаяў. О, як да сэрца гэта блізка! – Яно хмель – песню абуджае.
Скажы, «рахманая» о вёска, Чаму люблю твой твар я загарэлы? Чаму напеў я свой расплёскаў па сонца-жытняй акварэлі?
Разумеючы, што трэба ўвесці адзнакі новага жыцця ў паэты-зацыю «рахманай» вёскі, Пушча ў сваёй «імпрэсіяністычнай» ма-неры згадвае аб камуне, якой «аўсы… б'юць паклоны», і абмя-жоўвае сваю «рэвалюцыйную» прыхільнасць гэтым вобразам.
Уладзімір Дуброўка, схаваўшыся пад псеўданімам Ул. Гайду-ковіч, адразу адгукнуўся на першы зборнік свайго сябра па пяру, ухваліўшы яго за самабытную арыгінальнасць рытмікі: «Рытмы Я. Пушчы звязаны між сябе імпэтнасцю, імклівасцю, апраўданы зместам. Чуем у іх прастор беларускіх палёў, і працяжнасць на-родных мелодый, і, урэшце… пульс нашых дзён».
Для самаго Дубоўкі «пульс сучаснасці» ў 20-я гады ніколі не быў звязаны з апяваннем рэвалюцыйнай «завірухі» і перабудовы грамадства. У цэнтры яго ўвагі была Беларусь, яе ахвярны гіста-рычны лёс і годная будучыня. Нават калі паэт звязаў гэтую буду-чыню з «камунай свету», як у вершы «О, Беларусь, мая шыпшы-на», усё роўна ён лічыўся апазіцыйным афіцыйнаму літаратурна-му накірунку творцам. Непрыманне ім прапісных нормаў пра-леткультаўскага мастацтва падкрэслівалася паэтам як у вершах, так і ў грамадскіх паводзінах. Менавіта Дубоўка стаў лідэрам но-вага літаратурнага аб'яднання «Узвышша», утворанага ў 1926 г. пасля расколу «Маладняка», калі відавочным стала крызіснае становішча ў творчасці, якая рабілася ўсё болын падобнаю на вершаваную палітасвету. Дзякуючы «Узвышшу» беларуская літа-ратура перажыла новы мастацкі ўзлёт у другой палове дзеся-цігоддзя. Канцэпцыя «аквітызму», высунутая ва ўзвышаўскім маніфесце, была фактычна рэабілітацыяй права на творчую свабоду мастака, якой яго пазбаўляла нарматыўная пралет-культаўшчына.
Палітычная і літаратурная палеміка жывымі акордамі адбіва-лася ў вершах паэта. Сваю пазіцыю ён акрэсліваў дакладна і мужна, разумеючы пры гэтым трывожную небяспечнасць абра-нага ім шляху:
Часіна ды з сокам рабіны Качаеш мяне ў чарнабыллі, На дзіды, на востры шыпшыннік Ці сэрца, ці дух мой узбілі.
Калышуцца скаргі і моўкнуць, Разносяцца разам пялёсткі Не хоча Ўладзімер Дубоўка Спяваць пад зазубраны лёскат.
Яшчэ ў першым сваім зборніку «Строма» (1923) паэт праявіў сябе як прыхільнік нацыянальнага адраджэння, якому трэба ад-даць усе свае маладыя сілы. Ідэя нацыянальнага адраджэння, якое прарочыла папярэдняя літаратурная традыцыя найперш го-ласам Янкі Купалы і якое вось-вось ужо нібыта павінна было здзейсніцца на хвалі рэвалюцыйнага вызвалення ад царскай ты-раніі і сацыяльнага прыгнёту, актыўна спавядалася ў шматлікім асяроддзі студэнтаў-беларусаў у Маскве, да якога быў далучаны і Дубоўка. Адзін з лідэраў гэтага студэнцтва Гаўрыла Гарэцкі, ста-суючыся з новымі ўмовамі, высунуў канцэпцыю Беларускага Ін-тэгральнага Рэнесансу, або адначасовага выніковага адраджэння гаспадаркі і культуры Беларусі, за якое з энтузіязмам возьмуцца атрымаўшыя адукацыю сыны Беларусі. Менавіта гэтую моладзь і такое разуменне адраджэння вітаў У. Дубоўка.
Маладое пакаленне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэнне Кліча ўсіх пад родны схоў.
Канцэпцыя Беларускага Шляху для Дубоўкі заўжды была звязана з ідэяй незалежнасці, нягледзячы на тое, што ён жыў у Маскве. Яго геапалітычны вектар не меў «усходняга» ці «заход-няга» накірунку. Свой ідэал адроджанай Беларусі ён увасобіў у арыгінальным вобразе «трыклініюма», які не аднойчы сустра-каецца ў яго вершах. Так, ён, бясспрэчна, не мог не бачыць, што афіцыйны палітычны вектар скіраваны на Усход, і да яго менавіта прывязана кіруючымі коламі будаўніцтва новай Беларусі. Яго любоў да Беларусі такая вялікая, што ён гатовы прызнаць слушнасць гэта-га шляху, калі толькі Бацькаўшчыне і народу будзе ад гэтага добра:
I не прашу я ад жыцця замнога, Хай Беларусь, мой занядбаны край, Напорным крокам йдзе сваёй дарогай. На ўсходзе ясныя агні гараць.
I ўсё ж паэт пакідае за сабой права на ўласную думку аб шляху адраджэння Беларусі і лічыць патрэбным хаця б у песні яго выказаць: «У песнях пабудую свой трыклікі, на лозах ніцых кіну сум-жуду». Лацінскае слова тгісііпшт азначала ў стара-жытных рымлян стол з трыма ложамі для вазляжання. Бяседа-баляванне за такім сталом азначала ўдзел у ёй трох раўнапраў-ных патрыцыяў высакароднага паходжання. Такім «патрыцыем» бачылася паэту Беларусь у яе геапалітычных стасунках з Расіяй і Польшчай. Такім чынам, Дубоўка быў прыхільнікам і паслядоў-ным прадаўжальнікам Купалавай канцэпцыі нацыянальнага ад-раджэння, адлюстраваўшы сваю пазіцыю ў шматлікіх вершах 20-х гадоў. Сваю канцэпцыю гістарычнага шляху Беларусі, абапёртую на адзначаным вышэй разуменні нацыянальнага адраджэння, Дубоўка дасць у паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты», дзе, скарыстаўшы алегарычныя вобразы, выказаў крытычныя адносі-ны да сістэмы партыйнага кіраўніцтва. У паэме «I пурпуровых ветразей узвівы» ставілася праблема мастацтва і творчасці ў тага-часным грамадстве, якое патрабавала толькі ўтылітарнага слу-жэння сваёй базавай ідэі пралетарскай дыктатуры. Дубоўка ўсім ідэйна-мастацкім зместам і сістэмай вобразаў абвяргаў гэты стэ-рэатып, сцвярджаючы права творцы на высокія духоўныя пары-ванні, на асабістыя пачуцці, на смутак і летуценні. Гэта было мастацкае апраўданне свабоды творчасці і непадлегласці афі-цыёзным дактрынам. Погляды Дубоўкі, бясспрэчна, выходзілі за межы «дазволенага» ідэалагічнымі апалагетамі пралетарскай дзяржавы, таму лёс паэта пасля 1930 г. – гэта высылка, канцла-гер, «вечнае пасяленне», пакуты і ахвяра за любоў да айчыны і мастакоўскую сумленнасць.
Калі паэтычная апазіцыя А. Дудара, У. Дубоўкі, Я. Пушчы ў другой палове дзесяцігоддзя была адкрытай і мэтанакіраванай, то ў іншых паэтаў адносіны да тагачаснай рэчаіснасці раздзялілі-ся на дзве плыні. Адны «ў нагу з часам» стараліся ўзмацніць сваю рэвалюцыйную прававернасць, пагадніць яе з дарагім аб-ліччам айчыны і ўласнымі пачуццямі, што было досыць няпрос-та для такіх значных паэтаў, як П. Трус, В. Маракоў, Т. Кляш-торны, але без асаблівага надрыву адчуваецца ў 3. Бандарынай, М. Багуна, П. Шукайлы. Прадстаўнікі другой плыні перажывалі эвалюцыю ад захопленага апявання «бунтарнай», новай, камса-мольскай рэчаіснасці да адлюстравання стану расчараванасці, загубленых надзей, унутранага дыскамфорту. У так званай «ба-гемнасці» абвінавачвалі В. Маракова, Т. Кляшторнага, У. Жылку, А. Дудара, Ю. Лявоннага, Я. Пушчу, якія нібыта адыходзілі ад гра-мадскіх праблем, замыкаючыся ў сваім унутраным свеце: апявалі «вясёлы разгул», «валанцужнічанне», эратызм, «чарку», хісталіся «ўбок» ад разумення вялікай гістарычнай місіі пралетарыяту.
Цікавай была ў гэтым плане эвалюцыя Анатоля Вольнага. Сааўтар А. Александровіча па «Камсамольскай ноце» А. Вольны ствараў гімн маладосці, апяваючы яе як сілу, здатную перавяр-нуць увесь свет разам з прыроднымі стыхіямі. Яго верш, што даў назву кнізе, – гэта зварот «камсамола» да «сонечных прасто-раў», які па сутнасці падкрэсліваў глабальнасць рэвалюцыйнай перабудовы, яе касмічны маштаб:
Нота наша кажа: «Сонца, мы прымусім, Мы цябе прымусім печы нам паліць! Наша воля – крэмень, наша сіла – самі мы! У сто мільёнаў ухнем – пойдзеш нам служыць!
Ведай, сябар сонца, – узрастае сіла, Што агорне песняй сіні небазвод, Фабрыку збудуе з сонечных праменняў… Сіле той сягоння – васемнаццаць год!
У зборніку А. Вольнага «Чорнакудрая радасць» (1925) асноў-нае месца займала паэма «Кастусь Каліноўскі», патрыятычны пафас якой быў звязаны з сацыяльна-вызваленчым матывам. У мінулым аўтар бачыць дзве розныя Беларусі:
Я ведаю Беларусь, што паўстанцкаю куляю Свішча:
«Вольнай хачу быць!» і другую Беларусь – бабулю, – Беларусь – край лучын і журбы…
Каліноўскі ў яго – годны змагар за «мужыцкую волю, вобраз жа самой Беларусі ўбірае ў сябе дзве іпастасі – мучаніцы і ба-рацьбіткі:
Беларусь маўчыць і церпіць, – Песняй плёскае ціха журбу, А паўстане – а самай смерці Беларусь не сагнуць у дугу…
Так на грунце мінулых падзей, але досыць далёка ад мастац-кага гістарызму Вольны выказваў сваё захапленне разняволенай нарэшце краінай.
У зборніку «Табе» (1927) гучаць матывы «багемнасці», смут-ку, расчаравання. Выказаны яны пераважна ў лірычнай настраёній паэме «Сінія кветкі», звернутай да каханай. «Хачу споведзь я любай прынесці», – заяўляе паэт, і паэма сапраўды гучыць як споведзь, што паглыбляе ў ёй плынь асабістага перажывання і ныносіць на лаверхню прыватнае жыццё лірычнага героя. Ус-косна гэта было эстэтычным сцверджаннем права «выліваць ду-шу» ў мастацкім творы, палемічным у дачыненні да абавязку ад-люстроўваць грамадскія падзеі і гістарычныя пераломы. Каханая выступае ў паэме рэзанёрам дабрачыннасці, яна хоча, каб яе аб-раннік «быў чалавекам», перастаў «згараць у піўнушках» і «весці барацьбу з ветракамі». Такім чынам, дзівацтва, «донкіхоцтва» лі-рычнага героя, якога гоніць няведама куды «сэрца ўскіпеўшая кроў», ёсць рэфлексія, характэрная для спектра тагачасных паэ-тычных матываў. Рэфлексія звязана са стратай ідэалу, і ў многім гэта была, відавочна, яшчэ не зусім ўсвядомленая рэакцыя на тагачасную грамадскую сітуацыю. Важнай у паэме А. Вольнага з'яўляецца семантыка «сіні». Матыў «сіні» як ідэал, які стаўся страчаным, разліты ў шматлікіх скразных асацыяцыях твора: сінь вачэй, чысціня якіх «прадалася»; сінь, якой «адпачыць трэ-ба ад мар»; сінь, якую «вятры параскідаюць у клоччы»; сінь, якую «мы таму бачым, што ёсць і туманы». Урэшце ж сінь – як недасяжная перспектыва: «Сінь нябесная, сінь далёкая!. – Ні дастаць яе, ні сарваць». Апраўданым з'яўляецца спавядальны тон паэмы: толькі каханай можна прызнацца ў хістаннях душы і страце «сініх ідэалаў», задаць ёй рытарычнае пытанне: «Адкажы, які шлях будзе светлым?.»
Падобныя ж настроі, рэфлексію лірычнага героя адлюстра-ваў Тодар Кляшторны ў нашумеўшай тады паэме «Калі асядае муць». Так у другой палове 20-х гадоў нараджалася новая топіка мастацкіх супастаўленняў: побач з апазіцыямі «старога» і «нова-га», мінулай «дрыгвы», «чорных дзён» і цяперашняй «веснавей-най раніцы» з'явілася супрацьпастаўленне «светлай сіні» ідэалу і «асядаючай муці» расчаравання ў рэчаіснасці.
Завязкай паэмы Т. Кляшторнага стала сустрэча двух сяброў пасля сямігадовага расстання. Такім чынам, у паэме канкрэтна пазначаліся каардынаты часу, і яны відавочна супрацьпастаўляліся.
Кожны грэўся ля дальняга вогнішча Недасягнутых сёння надзсй…
Сюжэтна-кампазіцыйная будова паэмы характарызуецца пэў-пай размытасцю, што было ў цэлым уласціва паэмам 20-х гадоў: у іх адбываецца не столькі дынаміка дзеяння, колькі дынаміка настрояў, праз якія і выяўляліся адносіны аўтара да рэчаіснасці. Крытыка адмоўна сустрэла паэму «Калі асядае муць» і ў цэлым усю творчасць Кляшторнага 20-х гадоў. У ёй бачылі «эстэтнічан-не» і «меланхалічныя» настроі, песімізм і «беспадстаўны сум»: «Спадчынай багемшчыны… гучаць усе гэтыя «ружовыя шклян-кі», «наліўкі ледзяныя», «п'янае юнацкае віно», «першы хмель разбураных надзей» (А. Гародня). С. Куніцкі наступным чынам уяўляў сумарны вобраз лірычнага героя Т. Кляшторнага: «Усе настроі… камбінуюць адзін вобраз, вобраз чалавека, які падчас губляе ўсякі сэнс жыцця, губляе ўсякую зацікаўленасць жыць, не знаходзіць у жыцці ніводнага месца, за што б можна было ўхапіцца, чым бы можна было зацікавіцца». Такі «блукаючы вобраз, які не знаходзіць месца ў нашай рэчаіснасці», бачылі крытыкі і ў паэме «Калі асядае муць», названай «упадніцкім, пе-сімістычным, шкодным творам», «бездапаможным крыкам паэта аб сваім бяссіллі падняцца з таго дна сацыяльнай багемы, да якога ён апусціўся». 3 пункту гледжання пралетарскага эстэ-тычнага канона з яго абавязковым бадзёрым апяваннем грамадска-га жыцця гэта былі, так сказаць, «абгрунтаваныя прэтэнзіі». Сап-раўды, у паэме адбіўся стан грамадскага псіхалагічнага дыскамфор-ту, душэўнага смутку і расчараванняў («На разбітай жыццёвай эст-радзе зараз нечым надзеі сагрэць»), што перажывала творчая на-цыянальная інтэлігенцыя, якая ўсё больш моцна адчувала нарас-таючы прэсінг таталітарызму («Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад Д.П.У.»). Безумоўна, такое адлюстраванне рэчаіснасці было не у «духу часу», калі з трыбун і з газетных старонак нязменна гаварылася пра поспехі сацыялістычнага будаўніцтва і класавую пільнасць.
Вершы паэтычных зборнікаў Т. Кляшторнага «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929) неслі адбітак той жа стылёвай «багемнасці», якую паводле тагачасных расхожых крытычных клішэ вызначалі «вузка-індывідуалістычныя перажыванні» і «прыхільнасць да мяшчанскіх вобразаў» тыпу «ледзяных гітар», «ружовых келіхаў», «вішнёвых хмар». Аднак «ледзяныя гітары» Кляшторнага (як і ў цэлым «ледзяная» імпрэсіяністычная вобразнасць зборніка «Кляновыя завеі») былі мастакоўскім сцверджаннем права на асабістыя перажыванні ў паэзіі, на бачанне «вывіхаў людзей», якія ў сваім роздуме аб жыцці не задавалыіяюцца наборам ідэалагічных штампаў. Палеміка паміж рознымі спосабамі мастацкага адлюстравання адбіта Кляшторным і ў адным з дыялогаў герояў паэмы «Калі асядае муць». На закіды сябра ў недаацэнцы сён-няшняга дня («Ты толькі бачыш у сягонні шляхі адкінутых людзей, што абрываюцца ў бяздонні») яго суразмоўца Андрэй адказвае:
Я гэта чуу, я гэта чую. Я ж не паэт, я ж не паэт, 3 пераданіцы не малюю Жывымі фарбамі партрэт.
Я не хачу ў рэальным свеце Сябе ашукаваць і сніць… А вы, «сучасныя паэты», Бярэце соль з перадавіц!
Разважанні аб сучасным у літаратуры, аб «стылі эпохі» працяг-ваў Кляшторны і ў вершы «Ці варта сёння быць паэтам?», дзе шукаў адказ на краевугольнае пытанне эстэтыкі 20-х гадоў: ці патрэбна лірыка (гэта значыць перапады настрояў і самы роз-ны спектр пачуццяў, рэфлексіі) у час вялікага будаўніцтва і якою яна павінна быць? Прымушаючы сябе нарэшце адгук-нуцца на запатрабаванні часу, паэт сцвярджаў свой адыход ад амплуа «ледзянога гітарыста», але пры гэтым свядома, як бы прымаючы ўмовы гульні, даводзіў сітуацыю да парадыйнага гучання:
А песні трэба нам другія,
Ад нас інакшых песень просяць…
Мае гітары ледзяныя
Вартуе бусел на балоце.
Да іх я болей не вярнуся, –
Не можа сын сваёй эпохі
Пад небам вольнай Беларусі
Ісці у далі сцежкай вохкай,
Калі ад кожнага упарта
Эпоха сёння патрабуе:
Не пакідаць грамадскай варты,
Не пакідаць сваёй трыбуны.
Верш ўключаўся ў літаратурна-эстэтычную палеміку свай-го часу, быў своеасаблівым «адказам крытыкам», што рэгла-ментавалі мастацкія густы і таго ж Кляшторнага папракалі за «багемныя» рэцыдывы «нацыянал-адраджанізму», за «ідэалі-зацыю Беларусі» ў духу нацыяналістычных рыцараў» (так пас-ля працэсу 1930 г. называлі сасланых У. Дубоўку, Я. Пушчу). Бо сапраўды выліваў ён напачатку сваю самаадданую шчырую любоў да бацькаушчыны нязмушана і проста, не думаючы пра патрэбны «ідэалагічны ракурс», але прадчуваючы трагізм эпохі:
Хто над шляхамі ў сонечнае ранне, дзе шапаціць бярозавы абрус, Аддаў душу за вечнае змаганне, Распяў душу за маці-Беларусь?!
Такія ж прароцтвы аб сваім лёсе ў сувязі з лёсам айчыны ёсць і ў лірыцы В. Маракова – паэта, блізкага па стылю і свеаадчуванню да Кляшторнага:
Шчаслівы я, што тут жыву,
Й за гэты край вясной вялікай
Быць можа
Знімуць галаву,
Праколяць цела гострай пікай.
В. Маракоў таксама імкнуўся асэнсаваць сутнасць сваёй эпо-хі і Беларускага Шляху ў межах той стылёвай парадыгмы, якая лічылася наватарскай. Аднак пачуццё скразной радасці выказана ім у вершах хутчэй у сілу экспрэсіяністычнай схільнасці натуры, чым у выніку рэвалюцыйнай прававернасці. Ключавое слова-вобраз першага зборніка «Пялёсткі» (1926) – гэта «прастор» і ўсе сэнсава звязаныя з ім назвы: «прыволле», «шыр». Семантыка «прастораў» вызначала галоўны настрой яго вершаў: захопле-насць неабсяжнасцю вялікіх памкненняў пяснярскай душы, што адчула раскутую волю. Але ў большасці вершаў не было адзнак, што такая радасць выклікана рэвалюцыйным абнаўленнем краі-ны: экспрэсіўныя хвалі паэта рэалізоўваліся ў асноўным у рэ-чышчы абтрактнага традыцыяналізму:
А ўвесь прастор такім напевам мападым Свае імкненні ў сэрца мнс закінуў I хочу таь!, як гэты месяц залаты, Стаяць і старажыць сваю краіну.
Паступова пад уплывам крытыкі ў лірыцы В. Маракова так-сама з'яўляліся рысы рэвалюцыйнага канцэптуалізму: тэма «гуд-коў» і «кастрычніка», «маладняцкага» напору, супрацьпастаў-ляльны «захбднебеларускі» матыў («Песняй звонкай у вачах неба снежнага», «Срэбна месяц у вокны смяецца», «О, выходзь малад-няцкая раць», «Яшчэ адна»). У гэтым жа ракурсе распрацоўваецца паэтам і тэма кахання: лірычны герой шукае ідэальнага высокага кахання, злучанага з грамадскім служэннем, далёкага ад бытавізму і абыватальшчыны: «Не мне шукаць мяшчанскай ціхай спальні, у ва-чох мяшчанскіх сініх васількоў» («Мне хочацца любіць, задумацца і верыць»). У цэлым жа вершам В. Маракова ў 20-я гады былі ўлас-цівы абстрактная экспрэсіўнасць і пошукі ідэальнай будучыні. 3 ад-наго боку, ён вітаў індустрыяльныя змены ў краіне як фактар нова-га жыцця і новай радасці («Пад новы гул тваіх турбін я песні радас-цю напоўцю»), а з другога боку, маляваў адцягнены ідэал:
Мы імкнемся туды,
Дзе вясной
Расцвітаюць вяршыні жаданняў.
У вершах «Ёсць лепшы свет», «Вецер гуляе да даху», «Во-сень», паэмах «Адноўленая зямля», «Нюрын» паэт усё ж імкнуў-ся ўвасобіць суладны з духам часу вобраз рэчаіснасці, якая паўс-тала «ў агні вялікай барацьбы».
Падобная ж эвалюцыя была характэрна для творчасці Паў-люка Труса, які даў сваё фалькларызаванае паэтычнае асэнса-ванне рэвалюцыйнай мадэлі Беларускага Шляху. П. Трус, як і Маракоў, і Кляшторны, не быў ідэальным апалагетам новай рэ-чаіснасці, у яго таксама заўважаліся тыповыя «ўхілы». Крытыка вызначыла іх як схільнасць да «эстэцка-імпрэсіяністычных зары-совак», як «абстрактны псіхалагізм», «атрутны струмень ясе-ніншчыны», як ідэалізацыю «дробнабуржуазнай» вёскі. Толькі ў паэме «Дзесяты падмурак» крытыка ўбачыла пераход П. Труса «на грунт пралетарскай ідэалогіі» і імкненне «адлюстраваць рэ-чаіснасць у супярэчнасцях яе гістарычнага развіцця». Апошняе азначала традыцыйнае ў пралеткультаўскай эстэтыцы супраць-пастаўленне змрочнага мінулага светламу сучаснаму, што і выка-рыстаў П. Трус. Не развітваючыся з фальклорнай паэтыкай, ён уводзіў у паэму рэаліі індустрыяльнага пейзажу і выказваў захап-ленне размахам перамен: Добры дзень, аснежныя прасторы, добры дзень, сталіца хараства! Скора ў бляску вечара, ой скора Празвініць на вуліцах трамвай.
I тады я стану пад гарою, Каб пазбыцца смутку і журбы. Буду слухаць песні Асінстрою, Захаплюся музыкай турбін.
Лірычна і задушэўна П. Трус называў Беларусь «краем ле-генд, адвечных песень-казак», «краем паэм – бальзамам жывых крыніц», спалучаючы з гэтым мару аб будучым пралетарскім прагрэсе, калі Беларусь стане «краем фабрык дымных і машын». У такім жа фальклорным стылі ўслаўляў паэт і вялікі тагачасны міф аб усясветнай камуне (паэма «Чырвоныя ружы»). У цэлым жа для паэтыкі П. Труса была характэрна коласаўская традыцыя прыродаапісальнасці, захаплення спрадвечным хараством бела-рускіх краявідаў, праз якія адкрывае свае глыбіні лірычная душа паэта. Праз вобразы прыроды, праз адчуванне яе красы і сілы П. Трус выходзіў на новую асацыятыўнасць, шырока выкарыс-тоўваючы сродкі фальклорнай паэтыкі (паўторы, паралелізмы), ствараючы песенны, мілагучны, пазначаны рытміка-інтанацый-най лёгкасцю верш. Характэрнымі для паэта былі формы санета, трыялета, ронда, а таксама міфапаэтычная вобразнасць, што звязваецца з відавочным багдановічаўскім ўплывам.
Таленавіта працягваючы нацыянальныя традыцыі, Трус ства-рыў і ўзнёслую пазбаўленую «багемнасці», празрыстую па наст-роях лірыку кахання:
Скажы мне, любая, скажы, Нашто таіць ў душы дакоры? Калі так ясна свецяць зоры, Не скардзься ім, а мне скажы.
Чаму вянкі ў тваёй душы Так рана ў цвецені завялі?! Куды нясуць іх жыцця хвалі, Скажы мне, любая, скажы!
Каб выразіць канкрэтыку новай рэчаіснасці, П. Трус знай-шоў для сябе вельмі прыдатную форму «вясковых частушак», дзе змог увязаць фальклорную стыхію са «злобай дня»: «Я на полі камяністым несла ягадак прыпол. Я гуляю з камуністам, запішу-ся ў камсамол».
Пастаральнасць і фальклорны лірызм былі характэрныя і для паэзіі Сяргея Дарожнага якому, праўда, бракавала трусаўскай гарманічнасці і які пры гэтым больш рупіўся аб сугучнасці сваіх вершаў рытмам эпохі. Пазбаўленым пакуты ўсведамляўся ім но-вы Беларускі Шлях: «Беларусь больш не стане крыжам, пры да-розе з хрыстом распятым!» Ён бачыў Беларусь у дзіўным спа-лучэнні: «камсамольскай аравай» і «маладзіцай з сярпочкам». Аля-ванне васільковага россыпу «у палёх беларускіх нізін» як знак вышэйшага замілавання краявідамі айчыны звязвалася ў яго вер-шы «Васількі» з такім жа замілаваным і сентыментальным уяў-леннем пра хаду «рэвалюцыі мілай». Апрача фальклорнасці і лі-рызму Дарожнаму была ўласціва і відавочная імпрэсіяністыч-насць вобразаў, часам падкрэсленае эстэцтва і адчуванне тугі:
Пальцы белыя па клавішам бягуць, Расплываюцца акорды дзесьці, Быццам нехта налажыў тугу На дасэнь маіх вясенніх песень…
Імпэтна і дэкларатыўна сцвярджаў сваю адданасць рэвалю-цыйным пераўгварэнням Міхась Багун:
Будуем харомы
бліскучаму дню –
адзінай сусветнай краіне,
і нашую радасць
не могуць сагнуць
ні буры, ні встры, ні стыні!
Багун паслядоўна ўвасобіў усе асноўныя прынцыпы рэвалю-цыйнага канцэптуалізму. Так, матыў супрацьпастаўлення ста-рога і новага шырока разгорнуты ім у сюжэтна-ілюстрацый-най паэме «Над балотам», дзе ў якасці прыкладу дабратвор-ных рэвалюцыйных перамен выводзіцца вёска з сімвалічнаю назваю «Гніль», якую «завірухі, пажары краіны… не кранулі саўсім». Але ўрэшце перамены адбыліся, і вёска стала назы-вацца «Новая доля». Рэвалюцыйны эпатаж праявіў М. Багун у творы з