Xreferat.com » Рефераты по религии и мифологии » Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi

Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi

выправілася ў святое паломніцтва ў Палесціну цераз Канстанцінопаль, дзе сустрэлі яе з пашанаю. Яскравым доказам таго, што ў Візантыі памяталі аб першых полацкіх святых, стала кананізацыя самой Ефрасінні. Полацкая ігумення памерла ў Ерусаліме ў 1173 годзе і спачатку была там і пахаваная. У хуткім часе, напрыканцы таго ж XII стагоддзя, у яе гонар былі складзены Трапар і Сціхіра. Канцом XII — пачаткам XIII стагоддзя, як лічаць даследчыкі, датуецца напісанне першага жыція Ефрасінні Полацкай. А гэта магло быць толькі з нагоды яе далучэння да сонму святых. Нагадаем, што кіеўская княгіня Вольга, хоць і шанавалася з XI стагоддзя, была кананізавана толькі ў XIII.

Усё вышэйзгаданае прымушае нас лічыць, пакуль што ў якасці гіпотэзы, што хрысціянства па праваслаўнаму абраду прыйшло на Беларусь непасрэдна з Візантыі, Канстанцінопаля. Няма сэнсу спрачацца, наколькі прагрэсіўнай і неабходнай была для Полаччыны новая рэлігія. Як усё новае, яна несла ў сабе прагрэсіўны пачатак, а на першым этапе спрыяла станаўленню Полацкага княства ў якасці самастойнай і незалежнай дзяржавы. На вялікі жаль, пазней, калі ішоў да завяршэння працэс утварэння ўсходнеславянскіх нацый, праваслаўе не змагло «перабудавацца» з улікам інтарэсаў гэтых нацый. Цень старадаўняй імперскай палітыкі пакрывала сабою дзейнасць Рускай праваслаўнай царквы, якая заставалася «рускай» і ў Літве, і ў Лівоніі, і ў Маларосіі. Гэтую нягнуткасць праваслаўя спрабавала скарыстаць апостальская рымская царква, якая даўно ўжо адышла ад дагмата пропаведзі Закона Божага выключна на адной мове. У выніку на Беларусі з'явілася царкоўная Унія, дзе фармальнае прызнанне Папежа главой было хутчэй з'едлівым рэверансам у бок Масковіі і праваслаўнага патрыярха, чым фактычным яму падпарадкаваннем. Унія на Беларусі — размова асобная. Яе росквіт прыпадае на росквіт новай беларускай дзяржавы — ядра і душы Вялікага Княства. I калі «Трэцяму Рыму» спатрэбілася пасля вайсковага захопу падпарадкаваць сабе Беларусь яшчэ і ідэалагічна, дык гэта рабілася шляхам гвалтоўнага вынішчэння уніяцкай царквы і яе вернікаў.

Звычайна, калі прыгадваецца Унія, заўсёды задаецца адно і тое ж пытанне: вы што, за адраджэнне уніяцтва на Беларусі? А чаму не? Толькі за адраджэнне уніяцтва, як і праваслаўя, як і каталіцызму, мусульманства (беларускія татары), іудаізму. Права на існаванне маюць усе канфесіі, як і болыпасць сект. Іншая справа, якім мэтам служыць тая ці іншая царква. Тое, што яна сёння — частка палітыкі і ідэалогіі, бясспрэчна. Пытанне стаіць іначай. Ці будзе весціся набажэнства ў касцёле на польскай мове, пасля чаго спрадвечны беларус не толькі будзе пагарджаць сваёй мовай, але і адчуваць на сабе комплекс непаўнацэннасці «поляка малага» на «крэсах усходніх», ці будзе весціся служба на расейскай мове, пасля якой застаецца комплекс «малодшага брата», прычым нават не другога, а трэцяга, і не беларуса, а «россиянина с испорченным наречием».

Гісторыя паказвае, што агульначалавечыя, агульна-гуманістычныя Божыя словы тым хутчэй дойдуць да душы народа, чым хутчэй загучаць яны на мове народа з царквы, якая на справе клапоціцца аб лёсе і будучыні гэтага народа.

Лiтаратура


  1. Круглов А.А. “Сущность и происхождение религий”.

  2. А.Д. Сухов, А. Кузьмин “Введение христианства”.

  3. Мень А. “История религий на Руси”.

  4. И.И. Скворцов-Степанов “Сущность религий”.

  5. Воспоминания о православии в Древней Руси.

  6. Начало Пути.

  7. Христианство и Русь.

  8. Курбатов Г.Л. “Христианство и античность”.

  9. “Католицизм Без маски”.

  10. Страницы из прошлого.

  11. “Вопросы атеистического воспитания в курсе СССР”.

  12. “О причинах существования и путях преодоления религиозных пережитков”.

  13. “Исследования по истории и философии”.

  14. “Атеистическое воспитание учащихся во внеклассной работе”.

  15. “Вопросы научного атеизма”.

  16. “Материалы членов Императорской Академии Наук”.

  17. Коялович М.О. “История русского самосознания по историческим памятникам и научным сочинениям”.

  18. “Славяноведение в дореволюционной России”.

  19. “Советская историческая энциклопедия”.

  20. “Большая советская энциклопедия”.

  21. Бобровский П. “Материалы для географии и статистике России, собранные офицерами Генеральского штаба”.

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: