Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі
Паводле Жмудскага прывілея 1492 г. удава мела права на ўладанне маёмасцю памерлага мужа да таго часу, пакуль яна была ў становішчы ўдавы. У выпадку яе замужжа маёмасць пераходзіла спадкаемцам мужа, а ўдаве заставаўся пасаг, прызначаны ёй памерлым мужам.
Больш жорстка абмежаваў правы ўдавы на маёмасць памерлага мужа Бельскі прывілей Аляксандра (1501 г.). Удава пры атрыманні пасагу або вена па смерці мужа (пры адсутнасці дзяцей) вяртала яго бацькам або блізкім, якія выдавалі яе замуж. У адваротным выпадку яна страчвала права на сваю долю ў спадчыне бацькі. Калі ўдава прэтэндавала на частку спадчыны (напрыклад, толькі на мацярынскую) або была адзінай спадкаемкай, то вяртанне пасагу або вена не патрабавалася93.
У Смаленскім прывілеі 1505 г. адзначаны шырокія правы ўдавы і пацверджана яе права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа і на свабодны выхад замуж.
У Полацкім прывілеі 1511 г. за ўдавой замацавана валоданне маёмасцю памерлага мужа да выхаду яе замуж. У выпадку замужжа ёй заставалася тое, што запісаў муж (дарэчы, памеры гэтай часткі законам не вызначаліся). Пры гэтым удава павінна была паведаміць радні мужа, што ён запісаў ёй, а маёмасць пакінуць спадкаемцам мужа. дзначана права свабоднага выхаду замуж.
Ухвала, дадзеная Віленскім соймам 16 студзеня 1509 г., завяршыла прававое фармаванне інстытуту вена. Яна найбольш поўна ўвасобіла канцэпцыю аб праве ўдоваў на матэрыяльнае забеспячэнне з улікам інтарэсаў іншых спадчыннікаў, упершыню канкрэтна вызначыла памеры вена, парадак карыстання і атрымання яго ў спадчыну. Гэтыя нормы ўвайшлі ў Статут 1529 г. і наступныя з невялікімі ўдакладненнямі.
Паводле Ухвалы 1509 г. вена складала траціну нерухомай маёмасці (спадчыннай або выслужанай). Пры гэтым блізкія мужа мелі права выкупіць яе са згоды ўдавы. Калі ўдава заставалася на сваёй і траціне, гэтую частку пасля яе атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ж дзяцей не было, удава магла завяшчаць яе каму заўгодна. У сваю чаргу родныя мужа маглі выкупіць вена ў спадчынніка, заплаціўшы „кошт вяноўнай маёмасці, акрамя прывенка˝. Па смерці ўдавы маё- масць атрымлівалі ў спадчыну блізкія. Хто менавіта, ухвала не ўдакладняла. Але калі з першай часткі нормы вынікае, што жонка (удава) — уласніца кошту вена, дык з другой незразумела, які менавіта парадак спадкавання ўсёй маёмасці ў выпадку адсутнасці ва ўдавы і дзяцей. Можна толькі меркаваць, што спадкаемцамі былі блізкія мужа. Абмежаванне маёмасці, якая ішла ў вена, трацінай нерухомасці мужа засноўвалася на даволі распаўсюджаным звычаі, паводле якога , ўладальнік мог свабодна (без згоды родных) распараджацца толькі трэцяй часткай ляжачай маёмасці ў дамовах падаравання, продажу, абмену, залогу ды інш., што мелі мэтай адчужэнне гэтай маёмасці.
Такім чынам, палажэнні прывілеяў паступова фармавалі інстытут сямейнага права, і перадусім рэгулявалі маёмасныя правадачыненні паміж сужэнцамі. Нявызначанасць у прывілеях наконт долі маёмасці ўдавы сведчыла, верагодна, аб неразвітасці гэтага інстытута, бо маёмасць разглядалася ўсё яшчэ ў асноўным як сямейная ўласнасць. Але развіццё таварна-грашовых дачыненняў і вылучэнне індывідуальных правоў патрабавалі дэталёвага развязання дадзенай праблемы.
3 аналізу прывілеяў можна зрабіць выснову, што соймавая Ухвала 1509 г. ёсць вынікам развіцця інстытута вена дастатутавага перыяду. Да гэтага часу склад і памер вена вызначаліся, згодна з мясцовымі звычаямі, або пагадненнем жаніха з роднымі нявесты, або паводле меркавання мужа. Можна таксама сцвярджаць, што інстытут вена быў адным з галоўных кірункаў развіцця сямейных маёмасных дачыненняў і найбольш урэгуляваным інстытутам сямейнага права. 3 прычыны сваёй беспасярэднай сувязі з вотчыннай феадальнай уласнасцю гэты інстытут ўяўляла адзін з галоўных клопатаў феадалаў (шляхты), пра што сведчыць пашырэнне правоў удавы ў валоданні нерухомасцю мужа да сярэдзіны XV ст. Правы мужа і жонкі наконт выдзелу вены, распараджэння ім і яго далейшага лёсу вызначаюцца гаспадаром у прывілеях як падараванне ільгот, як пашырэнне свабод і вольнасцяў шляхты.
Эканамічныя змены ў канцы XV—XVI ст., развіццё таварна-грашовых дачыненняў і правасвядомасці грамадства патрабавалі прававога афармлення гарантаванасці вяноўнай маёмасці. Партыкулярызм звычаёвага права розных земляў чыніў перашкоды на гэтым шляху, што выклікала неабходнасць уніфікацыі права. У гэтым аспекце Ухвала 1509 г. у пэўнай меры сінтэзавала найбольш выразныя рысы працэсу фармавання інстытута сямейнага права паводле земскага права. У азначаны перыяд яскрава праявілася тэндэнцыя да абмежавання права ўдавы на валоданне нерухомасцю мужа, але ў той жа час існавала дакладнае афармленне размежавання маёмасці мужа і жонкі, пра што сведчыць вызначэнне долі вяноўнай маёмасці (не болей за траціну нерухомасці мужа) і парадку атрымання яе ў спадчыну па смерці сужэнца. Інстытут вена выконваў функцыі аховы правоў па маёмасці жонкі, удавы, адбылася стабілізацыя інстытуті забеспячэння ўдавы.
Далейшае развіццё інстытут вена атрымаў ў Статуце 1529 г. Паводле яго,94 частка маёмасці мужа, на якую павінна афармляцца вена, складала не болей за траціну яго нерухомасці. У выпадку смерці мужа ўдава заставалася на гэтым вене, усю астатнюю маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Статут таксама рэгуляваў дачыненні і афармляў становішча ўдавы пры адсутнасці вена. У такім разе ўдава атрымлівала аднолькавую з дзецьмі частку маёмасці, аднак калі ад шлюбу было адно дзіця, то ўдава атрымлівала трэць усёй спадчыннай маёмасці. У выпадку выхаду яе замуж маёмасць удавы заставалася дзецям. Калі ў невенаванай удавы былі дзеціI ад двух шлюбаў, дык яна мела права на долю, роўную з дзецьмі, у маёмасці першага і другога мужа95.
Статут рэгуляваў становішча бяздзетнай удавы. Яна мела права толькі на сваё вена, астатняя маёмасць мужа пераходзіла яго спадкаемцам. Калі бяздзетная ўдава не мела вена, яна атрымлівала ў пажыццёвае карыстанне траціну нерухомай маёмасці мужа. Гэтую маёмасць спадкавалі родныя мужа пасля выхаду ўдавы замуж або яе смерці.
У Статуце 1529 г. акрэслены правы ўдавы ў выпадку прызначэння апекі. Калі муж прызначаў апекуна над дзецьмі і маёмасцю ў тэстаменце96, то жонка заставалася толькі на сваім вене, а астатняя маёмасць ішла ў распараджэнне апекуна. У адваротным выпадку ўдава кіравала ўсёй маёмасцю і дзецьмі да іх паўналецця, а з надыходам паўналецця дзяцей удава заставалася толькі на сваім вене. Калі яго не існавала, — дык на роўнай частцы з дзецьмі97, усю іншую маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ўдава-апя-кунка выходзіла замуж, апеку над дзецьмі яна мусіла перадаць родным мужа. Вена ж належала ёй, але паўналетнія дзеці з яе згоды маглі выкупіць яго.
Калі ўдава пад час апекі дзяцей і маёмасці прычыніла шкоду маёмасці дзяцей, то апека пераходзіла братам мужа або іншым яго блізкім. .Удава ў гэтым разе заставалася на вене, а пры яго адсутнасці — на аднолькавай з дзецьмі частцы. Па смерці ўдавы вяноўную маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці.
Такім чынам, у Статуце 1529 г. маёмасць, якая давалася ў вена жонцы, параўнальна з дастатутавым правам дакладна акрэслена трацінай нерухомай маёмасці мужа і ахоўвалася ад стратаў, вызначалася таксама іпатэка над гэтай маёмасцю98. Звузіліся правы ўдавы ў дачыненні да спадчыннай маёмасці мужа. Так, кіраваць усёй маёмасцю мужа на "ўдовіным стальцы" ўдава магла толькі да паўналецця дзяцей, а затым толькі сваім венам. Калі дзяцей не было, удава заставалася не на "ўдовіным стальцы", а на трэці маёмасці мужа. 3 маёмасці мужа невенаваная ўдава атрымлівала столькі ж, колькі венаваная, — трэцюю частку, але прававы рэжым гэтай маёмасці роз-ны. Невенаваная ўдава магла карыстацца ёю пажыццёва, а па яе смерці гэтую маёмасць атрымлівала ў спадчыну радня мужа. Венаваная ўдава магла прызначыць спадкаемца гэтай маёмасці, аднак родныя мужа мелі права выкупіць яе, заплаціўшы ўсю суму вена.
Статут 1529 г. падрабязна рэгуляваў правы спадчыннікаў мужа. Калі бяздзетная ўдава выходзіла замуж, дык апошнія, атрымліваючы вена, павінны былі выплаціць ёй увесь ягоны кошт. Калі спадкаемцы мужа не выкупілі вена пры жыцці ўдавы, яны мелі права выкупіць яго ў асобы, якой удава прызначыла вена, не за ўсю яго суму, а толькі за вартасць унясення без прывенка. Гэта звязана з тым, што жанчына-ўдава мела права ўласнасці толькі на свой пасаг — унясенне, прыве-нак жа быў уласнасцю мужа, які мог распарадзіцца ім толькі на карысць жонкі. Таму на ўсю суму вена ўдава мела толькі права карыстання99.
Адзначалася, што афармляць вена на адну і тую ж асобу (жонку) можна было толькі адзін раз, гэта значыць у другім шлюбе жонка не мела права на вена. Статут змяшчаў імператыўную норму пра тое, што калі ўдава не была забяспечаная венам, дык яна не мела і пасагу100. Гэтым тлумачыцца асаблівая ўвага да пасагу і правільнага яго афармлення, бо толькі ён мог гарантаваць у далейшым матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яе дзяцей.
Другі Статут таксама падкрэсліваў адсутнасць права жонкі на вена ад другога шлюбу, але ўдакладняў, што пасля смерці другога мужа ўдава атрымлівае роўную з дзецьмі частку пажыццёва101. Статут 1529 г. не рэгуляваў правы ўдавы-мачыхі102. Другі Статут удакладняў, што ўдава-мачыха мае права толькі на частку нерухомай маёмасці мужа разам з дзецьмі ад першай жонкі. 3 рухомай маёмасці яна мела права толькі на ўнясенне. Пры выхадзе замуж такая ўдава не мела права на вянец з боку дзяцей ад першай жонкі103.
Першы Статут дазваляў падараванне (запісы) на карысць жонак, але толькі з рухомай маёмасці. Паводле Статута 1566 г. правы распараджэння ўласнасцю пашыраліся. Гэты Статут прадугледжваў ужо запісы і на траціну нерухомай маёмасці, але пры ўмове, што ўдава зможа выконваць службу "гаспадарскую і земскую"104.
У Статуце 1566 г. была істотная норма па ахове маёмасных правоў дзяцей і спадчыннікаў мужа: яны маглі ўтрымаць кошт растрачанай удавой маёмасці з кошту вена. Апрача таго, запіс мужа на частку, большую за траціну нерухомай маёмасці, лічыўся несапраўдным105.
Другі Статут паляпшаў і ўдакладняў становішча невенаванай удавы. Паводле Статута 1529 г. яна мела права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа, але, уступіўшы ў шлюб, мусіла пакінуць маёмасць дзецям або спадчыннікам мужа106. Згодна з Статутам 1566 г., у гэтым выпадку дзеці павінны даць такой удаве вянец як шляхцянцы (30 коп грошаў). Калі маёнтак не каштаваў 30 коп грошаў, ёй выдзялялася чвэрць маёмасці ў пажыццёвае карыстанне107. Калі ўдава не выходзіла замуж, яна заставалася да канца жыцця на роўнай з дзецьмі частцы.
Што да інстытута вена, дык у Статут 1588 г. унесены наступныя дапаўненні: калі невенаваная ўдава застаецца на чвэрці маёмасці, то пры выхадзе яе замуж родныя мужа могуць выкупіць з яе згоды гэтую маёмасць за палову кошту108. Пасля смерці невенаванай удавы яе спадкаемцы (блізкія) не маюць права спаганяць яе вянец — 30 коп грошаў109.
Асноўныя палажэнні інстытута вена не змяніліся ў Статутах 1529, 1566 і 1588 гг. — вена жонкі забяспечвалася трацінаю нерухомай маёмасці мужа. Апрача таго, у Статуце 1588 г. не зазналі зменаў і палажэнні пра "ўдовін сталец", пра яго выкуп, унясенне, правы венаваных і невенаваных удоў, што дзеляцца паводле Статуту на тры групы: 1) якія маюць непаўналетніх дзяцей, 2) якія не маюць дзяцей, 3) якія застаюцца з дзецьмі мужа ад першага шлюбу.
Што да венаваных удоваў, дык трэці Статут унёс наступныя дапаўненні: пашырана мабільнасць маёмаснага забеспячэння жонкі больш свабоднай стала форма, у якой яно афармлялася. Статут, пашырыўшы правы па запісе жонцы рухомай і нерухомай маемасці, вызначыў, што ўдава, якая мела такі запіс, страчвала права на атрыманне часткі нерухомай маёмасці мужа, гэта значыць ад вяноўнай маёмасці110. Гэтым павялічвалася магчымасць матэрыяльнага забеспячэння жанчыны паводле свабоднага меркавання бакоў. Закон стаў больш гнуткім. Імператыўныя нормай інстытута вена саступілі месца дыспазітыўным нормам запісу. У той жа час дамова запісу дазваляла ўзбуйніць супольную сямейную маемасць мужа і жонкі, бо яны самастойна маглі рэгуляваць праз дамову свае правы і долю кожнага ў сямейнай маёмасці.
Статут 1588 г. уключаў у дамову запісу не толькі рухомую маёмасць, але і трэць нерухомай маёмасці, праўда, пры ўмове земскай службы. Названы Статут дапоўніў правы ўдавы, дазволіўшы ёй пакідаць частку маёмасці ў выглядзе зброі, статкаў і г.д. у сваёй уласнасці111.
Такім чынам, закон даволі грунтоўна забяспечваў становішча ўдавы. Разам з тым у заканадаўстве прадугледжана маёмасная адказнасць удавы або жонкі сваёй вяноўнай маёмасцю. Удава магла страціць гэтую маёмасць у тым разе, калі парушала шасцімесячны жалобны тэрмін і выходзіла замуж, а таксама калі ўдава-шляхцянка выйшла замуж за чалавека простага стану без згоды родных. Апрача таго, жонка магла страціць запісанае ёй вена, калі пры скасаванні шлюбу была вызначаная яе віна112. Вена заставалася мужу, а пасаг — жонцы пры скасаванні шлюбу без іх віны з прычыны прызнання кроўнай роднасці113.
Побач з гэтым асноўным інстытутам сямейнага права, які не толькі вызначаў матэрыяльнае забеспячэнне ўдавы, але і ўплываў на памер яе пасагу, спадчыннай маёмасці, правы дзяцей ды іншых асобаў, усе астатнія інстытуты сямейнага права былі таксама накіраваныя на абарону маёмасных правоў кожнага сямейніка.
3.Спадчынныя дачыненні ў сям’і.
Інстытуты шлюбна-сямейнага права патрабуюць даследвання асабістых і маёмасных правоў. Асаблівасць інстытута спадкаемства палягае ў тым, што ён цесна звязаны з інстытутам шлюбу. Спадкаванне патрабуе пэўнай кроўнай роднасці як умовы гэтага права, праз пасаг і вена фарміруецца спадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а інстытут спадкаемства — канчатковай мэтай.
Такім чынам, спадкаемства як інстытут права ўзнікае гэтаксама, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, як пашырэнне яе правоў і свабод.
Пры гэтым праваздольнасць шляхты грунтавалася на двух актах:1) нараджэння (яно было падставай набыцця шляхоцкіх правоў); 2) падаравання (шляхоцкія правы ўзнікалі на падставе набілітацыі — падаравання шляхоцтва вышэйшай дзяржаўнай уладай). Прымаючы ад бацькі маёнтак, сын набываў шляхоцтва ў поўным аб'ёме. Яно магло пераходзіць у спадчыну ад пакалення да пакалення толькі праз шлюбныя сувязі. Для набыцця спадчынных правоў патрабавалася, каб бацька быў шляхоцкага роду. Што да маці, звычай дапускаў і плебейскае паходжанне яе, паколькі пасля выхаду замуж за шляхціча яна лічылася набілітаванай, а дзеці ад такога законнага шлюбу — шляхцічамі114.
Шляхоцкія правы атрымлівалі ў спадчыну толькі законнанароджаныя дзеці115, у сувязі з чым вырасла значэнне законнага шлюбу ў грамадстве, нават для нявольных116.
Упершыню шляхі атрымання шляхоцтва (асноўны з якіх — нараджэнне ад асобы, што мела яго) замацаваны ў Гарадзельскім прывілеі 1413 г. У сферы грамадзянскай праваздольнасці да шляхоцкіх вольнасцяў далучаны і правы на атрыманне вотчынных маёнткаў у спадчыну (п. 6). У далейшым права дзяцей на спадкаванне пацвярджалася ва ўсіх агульназемскіх прывілеях і прывілеях землям, але найбольш выразна ў Прывілеі 1447 г. і Бельскім прывілеі 1501 г.
Спадчыннікамі маглі быць толькі законныя дзеці. Незаконнымі лічыліся дзеці ад нявенчаных шлюбаў, а таксама пры адмове бацькі ад бацькоўства. Пры гэтым прадугледжвалася, што бацька не можа адмовіцца аб бацькоўства, калі пры жыцці маці прызнаваў дзіця сваім117.
Інстытут спадкаемства ў дастатутавы перыяд уяўляў сабой даволі развітую сістэму, шчыльна звязаную з сямейным правам з прычыны залежнасці спадчыннікаў ад ступені блізкасці з сям'ёй і прыналежнай ёй маёмасцю. У дачыненні да бацькоўскай і мацярынскай маёмасці правы сыноў і дачок на спадчыну былі розныя. Дакладней былі вызначаны правы сыноў на спадкаванне бацькоўскіх маёнткаў, дочкі ж атрымлівалі пасаг пры выхадзе замуж. Што да мацярынскай маёмасці, дык дзеці абодвух полаў спадкавалі яе ў роўных долях.
Права спадкавання для дачок у дастатутавы перыяд было вельмі няпэўнае і залежала ад пажадання манарха аддаць замуж дзяўчыну з маёнткам. Толькі Статут 1529 г, вызначыў права дачок на чвэрць маёнтка118. Але трэба адзначыць спецыфічную прыкмету інстытута спадкаемства ў Вялікім княстве — дочкі маглі атрымліваць у спадчыну маёнткі пры адсутнасці сыноў. Маёнтак у такім разе не пераходзіў да бацькоўскай радні, а заставаўся дачцы. Пераход да жанчыны нерухомай маёмасці, з якой ішла вайсковая служба, спрычыняўся да ўмяшання манарха ў шлюбныя справы, а пазней і дакладнага замацавання чвэрці маёнтка за дочкамі як часткі іх пасагу.
Статут 1529 г. адрозніваў спадчыннікаў паводле закону і спадчыннікаў паводле тэстамента. Апошнія маглі спадкаваць не болей за траціну нерухомай маёмасці119. Але і гэтая частка павінна быць вызначаная як законная спадчына толькі праз дазвол дзяржаўнай улады120. Спадчыннікамі паводле закону былі перадусім дзеці, затым браты і сёстры, потым бацькі і г.д.121. Дзеці станавіліся ўласнікамі спадчыннай маёмасці толькі па дасягненні паўналецця122. 3 гэтага моманту яны маглі пакідаць маёмасць у спадчыну, бо ніхто не можа завяшчаць, пакуль сам тым не валодае123. Прадугледжвалася пазбаўленне спадчыннага права брата або сястры, якія ўчынілі забойства дзеля атрымання большай долі маёмасці124.
Інстытут спадкаемства ўпершыню атрымаў даволі значнае адлюстраванне ў Статуце 1566 г. У першым Статуце вельмі коратка пералічаны асноўныя прынцыпы. Другі Статут пашырыў, дапоўніў, дакладна замацаваў парадак спадкаемства ў простых і бакавых лініях. Пашырэнне і дэталізацыя прававога рэгулявання звязаныя з працэсам развіцця сацыяльна-эканамічных дачыненняў, які выявіўся на дадзеным этапе ў новым стаўленні да паняцця ўласнасці. Новы статус уласнасці, нерухомай маёмасці быў нададзены трыманням і вотчынам. Гэтым былі ліквідаваныя ўмовы, што стрымлівалі працэс адчужэння вотчынных земляў. Статут 1566 г. якраз і адлюстраваў пашырэнне права распараджэння нерухомай маёмасцю, кожным зямельным уладаннем.
Статут 1566 г. удасканаліў і пашырыў рэгуляванне спадкаемства мацярынскай і бацькоўскай маёмасці. Пры атрыманні ў спадчыну мацярынскай маёмасці, як і паводле Статута 1529 г., яна дзялілася пароўну. Разгляд пытання пра спадкаемства мацярынскай маёмасці ў раздзелах III і V "Аб праве пасагу" дае падставы казаць пра беспасрэдніцкую сувязь паміж пасагам маці і спадчыннай масай яе маёмасці125.
Наконт бацькоўскай спадчыны Статут 1566 г. унёс некаторыя дапаўненні. Спадкаемства бацькоўскай маёмасці выкладаецца ў раздзеле пра шляхоцкія вольнасці, што падразумявае права спадкавання пасля бацькі толькі законных дзяцей-шляхцічаў і разглядае перайманне ляжачай бацькоўскай маёмасці па традыцыі як ільготу, падараваную найвышэйшай уладай.
Бенкарты не атрымліваюць бацькоўскай спадчыны. Бенкартамі, як і ў Статуце 1529 г., прызнаваліся дзеці ад шлюбу з нявенчанай жонкай, а таксама тыя, чый бацька адмаўляўся ад свайго бацькоўства. Пад уплывам царкоўнага права Статут 1566 г. разглядае пазашлюбнае дзіця мужчыны пры яго законным шлюбе з іншай жанчынай як бенкарта126. Гэтае дзіця заставалася ў становішчы бенкарта і не атрымлівала спадчыны пасля бацькі, нават калі апошні пазней уступаў у шлюб з ягонай маці.
Статут 1566 г. рэгуляваў дачыненні і правы дзяцей ад некалькіх шлюбаў, прадугледжваючы розныя памеры ўнясення жонак. У гэтым разе сыны мусілі ажыццяўляць разлік дзеля ўраўноўвання ўнясенняў сваіх маці і толькі потым дзяліць бацькоўскую маёмасць на часткі. У выпадку смерці аднаго з братоў яго частка пераходзіла толькі братам. Дочкі атрымлівалі бацькаўшчыну толькі пры адсутнасці сыноў.
Рэгуляваў Статут 1566 г. і парадак паклікання да спадчыны ў бакавых лініях у выпадку адсутнасці дзяцей ад шлюбу. Пры гэтым бацькоўская маёмасць спадкавалася мужчынамі, роднымі бацькі, мацярынская маёмасць — блізкімі па лініі маці127.
Некаторыя новыя палажэнні прадугледзеў Статут 1588 г. Ён упершыню рэгуляваў дачыненні ў спадкаванні супольна набытай маёмасці мужа і жонкі ("для абаіх людзей"), якія не мелі пры ўступленні ў шлюб ніякай уласнай нерухомай маёмасці, а нажылі яе ўжо ў шлюбе128. У гэтым выпадку пры адсутнасці дзяцей — спадкаемцаў маёмасць цалкам пераходзіла да аднаго з сужэнцаў, які перажыў другога. Калі ж ад шлюбу былі дзеці, дык яны пасля смерці бацькі атрымлівалі дзве траціны, а іхная маці — адну. У выпадку смерці бяздзетных мужа і жонкі маёмасць пераходзіла родным сужэнцаў у роўных частках, г.зн. па палове на долю кожнага боку. Выказвалася меркаванне, што ў гэтай норме знайшоў адлюстраванне ўплыў магдэбургскага права.
Такім чынам, інстытут спадкаемства, даволі распрацаваны ў тагачасным праве Беларусі, быў накіраваны на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей і іншых асобаў, звязаных роднасцю, а ў пэўных выпадках таксама мужа і жонкі. Спецыфічнай рысай спадкавання ў праве Беларусі ёсць дакладнасць вызначэння часткі дачок у нерухомай маёмасці, што звязана з пэўнасцю закону наконт пасагу, вена. Гэтыя інстытуты былі больш урэгуляваныя ў заканадаўстве Беларусі, чым, напрыклад, Польшчы.Такая пэўнасць заканадаўства, дэталёвае замацаванне правоў суб'ектаў, падрабязнае рэгуляванне маёмасных дачыненняў сведчаць пра высокі ровень развіцця інстытутй сямейнага права ў Беларусі.
4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў.
Інстытут апекі паводле Статутаў Вялікага княства Літоўскага павінны быў абараняць правы непаўналетніх дзяцей і ахоўваць інтарэсы незамужніх жанчын, іншых асобаў у выпадку страты аднаго ці абодвух бацькоў, цяжкай хваробы, узнікнення цяжкасцяў у кіраванні маёнткамі з прычыны хваробы або ўзросту, страты даверу грамадства ў выніку пэўных учынкаў.
Апека як абарона інтарэсаў пэўных асобаў звязана са старадаўнімі ўяўленнямі пра тое, што валоданне правам і абарона яго вымагалі ад суб'екта здольнасці валодаць зброяй. Інстытут апекі, што ўзнік ў часы, калі былі моцныя родавыя сувязі, меў на ўвазе найперш абарону правоў і інтарэсаў асобы роднымі, якія клапаціліся, каб яе маёмасць не была растрачаная або раскрадзеная. Гэты клопат выяўляў інтарэсы найбліжэйшых спадчыннікаў, і ўскладаўся ён на блізкіх па парадку агнацкай роднасці, таму натуральным апекуном быў найбліжэйшы агнат. 3 часам апека распаўсюдзілася не толькі на маёмасць, але і на асобу апекаванага. І калі раней апякунства разглядалася як права, дык пазней яно ператварылася ў абавязак. У канчатковым выніку апека як клопат пра асобаў, якія не могуць клапаціцца пра сябе, стала абавязкам дзяржавы.
Выкладзеная канцэпцыя апекі легла ў аснову гэтага інстытута ў Статутах нашай дзяржавы. Інстытут апекі дастатутавага перыяду істотна адрозніваўся ад апекі паводле Статутаў. Становішча ўдавы згодна з прывілеямі акрэслівалася шырокімі правамі па апецы ў выніку "сядзення на ўдовіным стальцы", але канкрэтна гэтыя правы не рэгламентаваліся. Жанчына па смерці мужа, які пакінуў пасля сябе дзяцей, апякала іх і кіравала ўсёй маёмасцю пажыццёва або да ўступлення ў новы шлюб. У апошнім выпадку сямейная маёмасць распада-лася, таму што ўдава была абавязаная пакінуць сабе вена, але аддаць нерухомаць першага мужа яго спадчыннікам — дзецям, а пры іх адсутнасці — мужавай радні. У інтарэсах земскай службы рабіліся выняткі. Сыны атрымлівалі спадчынныя маёнткі бацькі з сямейнай маёмасці незалежна ад становішча ўдавы — выйшла яна замуж ці не. У гэтых жа інтарэсах нярэдка зяцям перадаваліся маёнткі бацькі нявесты з абавязкам утрымліваць удаву пажыццёва або вылучаць ёй на пражыццё частку маёнтка.
Паводле Статута 1529 г. інстытут апекі ўяўляў сабою развіты, лагічна складзены кодэкс, што прыводзіць да думкі пра рэцэпцыю гэтга інстытута. 3 гледзішча аўтара, такое меркаванне дапушчальнае, у сувязі з чым мэтазгодна разгледзець магчымыя крыніцы.
У рымскім праве існавалі два аналагічныя паняцці — апека і апякунства. Яны вызначаліся: 1) над непаўналетнімі, нямымі, глухімі; 2) над тымі, хто не мог кіраваць справамі па стане здароўя або з прычыны марнатраўства129. Але апекунамі не маглі быць псіхічна хворыя, нямыя, глухія, не здольныя забяспечыць захаванасць маёмасці, а таксама, паводле агульнага правіла, жанчыны з пэўным выняткам. Рымскае права адрознівала апеку паводле закону і апеку паводле тэстамента. Апекунамі па законе былі родзічы па бацьку, пераважна мужчыны. Рымскі інстытут апекі аддаваў перавагу мужчынам, але не адхіляў жанчын поўнасцю. Апека паводле закону не пераходзіла па спадчыне. Пры апецы па тэстаменце апекунамі маглі быць прызначаныя як мужчыны, так і жанчыны, алё абмяжоўвалася права маці на апеку.
У рымскім інстытуце апекі дэталёва распрацаваны парадак прызначэння апекуноў, падрабязна вызначаны абавязкі і правы апекуна, яго адказнасць за апекаванага і яго маёмасць. Спыненне апекі звязвалася з дасягненнем апекаваным паўналецця.
3 параўнання Статутаў Вялікага княства і рымскага права можна зрабіць выснову, што палажэнні інстытута апекі ў Статутах і рымскім праве шмат у чым супадалі. Гэта датычыць перадусім сістэмы выкладання матэрыялу, канструкцыі нормаў, але дачыненні па апецы ў рымскім праве больш урэгуляваныя, асабліва наконт абавязкаў і адказнасці апекуна. Таму можна меркаваць, што ў дадзеным аспекце гэтае права магло быць скарыстанае як крыніца пры складанні Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг.
Другая магчымая крыніца інстытута апекі — нямецкае магдэбургскае права. Зварот да "Люстра саксаў" дазваляе зрабіць выснову, што яно размяжоўвала апеку над непаўналетнім і апеку над жанчынай130. Але болей аналогій не выяўлена.
Польскае права XIV і XV стст. размяжоўвала апеку над непаўналетнімі і апеку над паўналетнімі, але незамужнімі дзяўчатамі. Вісліцкі Статут Казіміра III (1347 г.) рэгуляваў у некалькіх нормах дачыненні па апецы. Згодна з імі апека над непаўналетнімі спынялася пры дасягненні імі паўналецця, маёмасць апекаваных не магла быць прададзена апекуном (нават бацькам), нельга было змяніць і яе межы.
Статут Ягайлы 1420—1423 гг. удакладняў дачыненні па апецы: вызначаўся ўзрост паўналецця, несапраўднай прызнавалася ўмова паміж апекуном і мужам апекаванай пра замену ў яе пасагу маёмасці на рухомую, бо права распараджэння маёмасцю належала ўласніку — жонцы (па сутнасці гэта апякунства, а не апека над жанчынай); разглядалася проціпраўнасць адмовы апекуна аддаваць апекаваную замуж, калі матывам гэтага было жаданне карыс-тацца яе маёнткам; адзначалася права апекаванай выйсці замуж без згоды апекуна, але са згоды сваіх блізкіх ("прыражоных").
Такім чынам, Вісліцкі Статут і Статут Ягайлы змяшчалі прававыя нормы па апецы, якія знайшлі сваё адлюстраванне і развіццё ў Статутах Вялікага княства.
Інстытут апекі паводле Статутаў уяўляў сабой апеку па законе, па тэстаменце, па прызначэнні дзяржаўнай улады131.
Апека па законе (па праве нраджэння ёсць найстарадаўнейшым відам апекі). Аналіз Статутаў Вялікага княства сведчыць, што ў першым Статуце апека паводле тэстамента толькі прызнавалася, у другім ёй аддавалася перавага,