Xreferat.com » Рефераты по истории » Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы - Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей - літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну11.

Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 - 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі у Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.

Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкау яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэстанцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст., бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.

«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэцяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоусюм народзе» - гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. 1нфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана у С.Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна скампанаваў матэрыял. Магчыма, «Хроніка усяго свету» не стала б предметам гістарыяграфічнага даследавання калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі.

У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна упэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў.

Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» - рэфармацыйныя погляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіўшы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.

Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна уцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ужывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кат, бягучага на ўсім скаку, з другога боку - тры белыя слупы ў чырвоным пол». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Вщебскае, Мсціслаускае, Мінскае, - падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаускае». У Рускае ваяводства уваходзлі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыская землі. Падобная традыцыя цягнецца па сённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.

«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар - аўтар перапісаў бацькавы твор, дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар - нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і Яўхіма Бельскіх з'яуляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб мінулым ВКЛ12.

Епіскап Варміньскі Марцін Кромэр (1512 - ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаў XXX кніг». Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёу падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта І Старога. Твор Кромэра быу кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенні ў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарычных ведаў, аб'яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змяніўшы многія традыцыйныя погляды, якія дагэтуль панавалі у гістарыяграфіі.

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што усхваляла касцел і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556-1557 гг., а потым на сейме 1563-1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку13.

Аляксандр Гваньіні (1534-1614 гг.) - гісторык, вайсковец, дзейнасць якога у ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але і ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Яго імя звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» (1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геафафія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста у 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоускі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматы» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еурапейскай Сарматыі» з'яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні у Швецыю. Але смерць Стрыйкоускага, якая наступіла ў канцы 80-х - пачатку 90-х гг. XVI ст., дала Гваньіні магчымасць фактычна без перашкод карыстацца плагіятам14.

Барталамей Папроцкі (каля 1543 - 1614 гг.)- польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аутар першага польскага гербоўніка «Гербы польского рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.

Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ - Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі з-за далёкасці і шырокасці не усіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародні прынялі польсюя гербы. Дадаў таксама кароткія узгадкі аб іншых сем’ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ15.

Польскія хронікі ў дачынні да беларускіх земляў набліжаюцца па змястоўнасці да старажытнарускіх летапісаў, аднак адрознаваюцца сваёй ідэалагічнай і палітычнай накіраванасцю.


5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХV-ХVII стст


Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа. Камергер бургундскага герцага у 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург - Вільню - Трокі - Коўна - Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.

Большую інфармацыю аб Беларусі ў XV ст. аставілі два венецыянцы - пасол Амброджа Кантарыні і Джозафата Барбара. Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.

У XVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова у слова паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія, у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, у той час кампіляцыя не лічылася справай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій II паўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошай мясцовыя жыхары выкарыстоуваюць кавалачкі медзі і серабра16.

Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн.

Сігізмунд Герберштэйн (1486-1566 гг.) нарадзіўся ў Штырыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся у Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалавра. За ваенную службу Габсбургам быу прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.

У 1516-1517 гг. і 1526-1527 гг. ён двойчы прыязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Запіскі аб Масковіі», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі — «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісау: «Бліжэй за усіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толью вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі. Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння Літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у 1517-1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а астатнімі яе часткамі - вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады назаходшм беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоускаму, акрамя Дуброўны і Мсщслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Баларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Неман і Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні у Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычанна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі устанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, здалося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» у Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што у Барысаве Бярэзіна суднаходная. Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары перамешаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», - сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагражае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць ад варожай сілы, то яна з'яўляецца на месца збору з вялікай пышнасцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па заканчэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак... А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома... Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамермай свабодай, але і злоужываюць ею».

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ураджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі у Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёу, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доугія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не усякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія - Віленскае, Жамойцкае і Кіеускае, і праваслауныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў - Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта I Старога17.

Пазней за Герберштэйна, у другой палове XVI ст., праз Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.). польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574-1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана IV, паслы Свяшчэннай Рымскай Імперыі Ганс Кабенцль фон Просег і князь Дашэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).

У канцы XVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Юхель з Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшлегер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі у Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў XV- XVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзілся на сцюжу.

Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна у м.Крынкі «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывельнаму свету Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухау пісау: «3-за вузкай дарогі (з Валыні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і муслі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны у той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія назывался Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску. Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзгуляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны удосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі усіх нашых коней»18.

У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.


6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы


Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней - Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.

Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў - Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.)19.

Своеасаблівым эпічным жанрам, падобным да старажытнарусскіх былінаў ці украінскіх думаў, які па-свойму адлюстроўваў гісторыю народа, былі беларускія гістрычныя балады. Найбольш распаўсюджаныя тэматычныя группы гэтых баладаў звязаны з агульнаславянскімі сюжэтамі: татарскі (турэцкі) плен, продаж ці выкуп з няволі, трагічная сустрэча некалі разлучаных членаў сям’і. Творам баладнай лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма.

Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка над “ляшскім” войскам ў 1595 г. прысвечана песня “Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула”. У розных варыянтах вядомая песня аб смерці казацкага есаула Нестара Маразенка, якая перайшла ў беларускі фальклор з украінскага. У чумацкіх, рэкруцкіх, бурлацкіх і батрацкіх песнях XVII-XVIII стст. раскрываюцца цяжкія сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця беларускага народа, сацыяльны пратэст супраць прыгонніцтва. У народных песнях, казках, паданнях другой паловы XVII-XVIII стст. адлюстроўваюцца падзі, звязаныя з сялянскімі войнамі ў Расіі, паэтызуюцца вобразы такіх народных герояў і заступнікаў, як Сцяпан Разін і інш.20

Фальклорная творчасць аказвала пэўны ўплыў на пісьмовыя гістарычныя творы, большасць з якіх па свайму ідэялагічнаму складу выражалі погляды правячых колаў феадальнага грамадства. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў такім традыцыйным жанры гістарычнага апавядання як летапісы.

Новы этап у развіцці летапісання на землях Беларусі звязаны з фарміраваннем і развіццём Вялікага княства Літоўскага. У гэтым палітычна-дзяржаўным утварэнні зсходнеславянскія землі ігралі большую палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную ролю. Другая палова XV ст. і асабліва XVI ст. адзначаны ўзрастаннем палітычнай ролі беларускіх і ўкраінскіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пэўнай кансалідацыяй пануючага класа. Помнікі беларуска-літоўскага летапісання, якія ўзніклі ў гэты час, напісаныя на беларускай мове, па свайму зместу, палітычнай арыентацыі нярэдка набываюць рысы агульнадзяржаўных летапісаў. Разам з гэтым яны адлюстроўваюць прыватныя ўнутрысацыяльныя супярэчнасці на кожным этапе развіцця Вялікага княства Літоўскага.

Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з’яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб’ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб’яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.

У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты21.

У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб’яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага - Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з’яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі.

Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI ст. быў складзены трэці, самы поўны летапісны звод - “Хроніка Быхаўца”. Спісаў гэтай хронікі не захавалася: змест яе вядомы па публікацыі Т.Нарбута і фрагментарным сведчанням “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, які выкарыстоўваў блізкія, але не тоесныя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў. Кампілятыўная частка “Хронікі Быхаўца” выкладзена па матэрыялам мінулых беларуска-літоўскіх летапісных зводаў, якія падвергліся невялікай рэдакцыйнай апрацоўцы. Арыгінальныя матэрыялы сустракаюцца з сярэдзіны XIV ст., а найбольш каштоўная частка летапісу ахоплівае канец XV - першыя дзесяцігоддзі XVI стст. (публікацыя Т.Нарбута завряшаецца апісаннем клецкай бітвы з татарамі ў 1507 г., канец летапісу адсутнічае). Дыскусійным з’яўляецца не толькі час складання гэтага зводу (разыходжанні даследчыкаў адносяцца да пачатку - другой палове XVI ст.), але і праблема аўтарства, рэдактарства рукапісу на розных яго этапах. Больш упэўнена можна казаць аб палітычных поглядах складальніка летапіснага звода, які перадаваў палітычныя погляды беларуска-літоўскіх феадалаў, дакладней, той іх часткі, якая актыўна выступала супраць утварэння Рэчы Паспалітай, за захаванне тэрытарыяльная цэласнасці і палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. “Хроніка Быхаўца” ў гістарычным плане ўтрымлівала найбольш каштоўныя і арыгінальныя сведчанні па гісторыі Беларусі, Літвы, часткова Украіны (канец XV - пачатак XVI ст.), а яе своеасаблівыя мастацка-стылявыя рысы сведчылі аб заканчэнні эвалюцыі беларуска-літоўскага летапісання, якое па сваім жанравым асаблівасцям набліжалася да свецкай гістарычнай і палітычнай белетрыстыцы22.

На тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны побач з летапісамі доўгі час распаўсюджваліся таксама хранографы, якія выкладалі “сусветную” гісторыю. Новыя рэдакцыі і хронаграфічныя зводы канца XVI-XVII стст. нярэдка ўяўлялі сабой складаныя кампазіцыі, якія ўключалі старажытнарускія і візантыйскія гістарычныя творы, больш познія арыгінальныя ці перавадныя гісторыка-літаратурныя помнікі. У гісторыкаграфічным зводзе “Кройніка вялікая”, створаным, напэўна, у канцы XVII ст. акрамя звычайнай хранаграфічнай часткі, якая распавядае аб гісторыі старажытнага міра, сярэднявяковай Еўропы, заметнае месца займаюць матэрыялы па гісторыі Літвы, Беларусі, Жэмайціі (заснаваныя ў асноўным на “Хроніке” Мацея Стрыйкоўскага), перакладныя літаратурныя творы - гісторыя аб Траянскай вайне, Александрыя, Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія і інш.

Распаўсюджанасць і папулярнасць хранографаў у перыяд, калі фактычна сышла традыцыя агульнадзяржаўнага па свайму зместу беларуска-літоўскае летапісанне, звязаныя з буйнымі палітычнымі ўзрушэннямі ва Усходняй Еўропе ў другой палове XVI - сярэдзіне XVII стст., пашырэннем інтарэсаў чытачоў, якія імкнуліся скласці агульнае ўяўленне аб шляхах і галоўных этапах развіцця ўсяго “цывілізаванага” хрысціянскага свету.

У сувязі з кардынальным змяненнем палітычных умоў пасля Люблінскай уніі 1569 г., утварэннем Рэчы Паспалітай, развіццём свецкай літаратауры і пісьменнасці ў канцы XVI - XVII стст. пачаўся новы этап у гісторыі беларускага летапісання. На змену традыцыйным беларуска-літоўскім летапісным зводам прыйшлі замкнутыя, абмежваныя па свайму зместу, але больш дэмакратычныя па сваёй сацыяльнай накіравансці мясцовыя летапісы, цесна звязаныя з жыццем гарадсскога і сельскага насельніцтва Беларусі (Баркулабаўская, Магілёўская, Віцебская хронікі і інш.)

У адзіным спісе захаваўся адзіны ананімны Баркулабаўскі летапіс, напісаны, як лічыць большасць даследчыкаў, мясцовым святаром Фядорам Філіповічам “Магілёўцам”. Летапіс адрозніваецца многімі характэрнымі рысамі: па-першае, яна апісвае гісторыю параўнаўча невялікага населенага пункта - мястэчка Баркулабава, якое ў канцы XVI - пачатку XVII стст. належыла князям Саламярецкім. Рэдкія звесткі адносяцца да бліжайай мясцовасці, буйным гарадам (Магілёў, Полацк), іншы раз да іншых рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага, Расіі, Украіны, Польшчы. Па-другое, ў ім адлюстраваны многія сацыяльная і палітычныя з’явы. Па-трэцяе, яна напісаная на народнай беларускай мове. Некаторыя яе старонкі з рэдкай мастацкай сілай узгадваюць цяжкія пакуты, голад, пустэчу, эпідэміі. Прычыны гэтых няшчасцяў аўтар тлумачыць божымі карамі. Вытокі сацыяльных хваляванняў, “замятні” аўтар бачыць у інтрыгах уніятаў, наступствах каталіцкай царквы, ваенных бедстваў.

Статус духоўнай асобы вызначаў яго неадназначныя адносіны да дзейнасці арганізаваных ў канцы XVI - пачатку XVII стст. беларускіх і украінскіх брацтваў (Львоў, Вільня, Магілёў). Ён не ўхваляў іх незалежнасці, спробаў выйсці з-пад улады мясцовыя епіскапаў, аднак яму імпануе іх актыўная антыкаталіцкая дзейнасць. Варожа ацэньваююцца ў летапісы дзеянні казацкіх загонаў, паўстанне Налівайка. Упамінаюцца факты массавых уцёкаў мясцовага насельніцтва на юг, удзел беларускіх сялян ў казацкіх паўстаннях.

Уключэнне афіцыйных дакументаў, сведчанняў аб “маскоўскіх” пасольствах, царкоўных саборах, шляхецка-магнацкіх антыўрадавых выступленняў пачатка XVII ст. дазваляе меркаваць, што аўтар летапісу прыймаў удзел у царкоўна-рэлігійнай і грамадскай дзейнасці. Многа ўвагі аўтар надае сацыяльна-эканамічным пытанням: рэгіструе факты стварэння новых паселішчаў, мястэчак, апісвае льготы для пасяленцаў “на сыром корени”,адзначае цэны на прадукты, правядзенне “валочнай памеры” в Баркулабаве, Ляхве і інш. населеных пунктах23.

Адным з апошніх зводных помнікаў гарадскога летапісання XVII - XVIII стст. была Магілеўская хроніка. Складзеная некалькімі аўтарамі (магілёўскім лаўнікам - Трафімам Суртой, працяг - рэгентам гарадской канцлярыі Юрыем Трубніцкім і яго нашчадкамі), яна апісвае важныя падзеі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага жыцця буйнейшага горада Усходняй Беларусі на працягу амаль трох стагоддзяў. У першай, найбольш каштоўнай частцы (XVII - сярэдзіна XVIII стст.) апісваюцца падзеі, зввязаныя з “руска-польскімі” войнамі 30-х, 50-х гг. XVII ст., ваенныя дзеянні ў ваколіцах Магілёва, удзел гарадскога насельніцтва ў сдачы горада рускім войскам ў 1654 г., падробна апавядаецца аб пазнейшым выступленіі супраць рускага гарнізона, выкліканага ўнутранай палітыкай царскай адміністрацыі.

Увагу летапісца прыцягваюць драматычныя падзеі часоў Паўночнай вайны, Палтаўская бітва, здрада Мазепы, дзеянні рассійскіх улад ва Усходняй Беларусі, Магілёве, Полацке, паборы, пажары і інш. Аўтары хронікі шырока выкарыстоўвалі матэрыялы магістрацкага архіву, асабістыя назіранні, сведчанні відавочцаў24.


7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст


Побач з летапісамі і хронікамі XV - XVI стст. важную ролю ў назапашванні гістарычных ведаў і фарміраванні гістарычных уяўленняў выконвалі іншыя творы свецкай літаратуры і пісьменнасці, уласна гістарычныя сачыненні, грамадска-палітычная і цэркоўна-рэлігійная публіцыстыка. Новыя з’явы былі звязаныя з культурным пад’ёмам на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. - Рэнесансам і Рэфармацыяй, пашырэннем международных кульурных і палітычных кантактаў, пад’ёмам духоўнага жыцця, абвастрэннем грамадска-палітычнай і ідэйнай барацьбы.

Рэфармацыйныя ідэёлагі, публіцысты імкнуліся падарваць палітычны і сацыяльна-эканамічны ўплыў каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, залежнай ад вышэйшай польскай духоўнай іерархіі і

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: