Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)
Сачыненні рэфармацыйных аўтараў па свайму складу мала тычыліся гісторыі Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, аднак яны ўплывалі на развіццё свецкіх, ренесансных, гуманістычных тэндэнцый ў літаратуры, кнігадрукаванні, пісьменнасці.
Адзін з вядучых ідэёлагаў антытрынітарскага руху, які з’явіўся на аснове кальвінізму ў 60-х гг. XVI ст., Сымон Будны праявіў значную цікавасць да палітычнай і культурнай спадчыны беларускага, украінскага і рускага народаў, гісторыю якіх ён разглядаў у агульнай арбіце еўрапейскай цывілізацыі. Ён сустракаўся з беглам рускім вольнадумцам старцам Арцёміем, рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсіслаўцам, якія з-за ідэялагічнага ўціску і пераследу мусілі перасяліцца на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, і прамаў удзел у складанні вядомага “Письма половца Смеры”, заснаванага на літаратурных традыцыях Кіеўскай Русі25.
Спадзвіжнікам Сымона Буднага быў беларускі гуманіст, асветнік, пісьменнік, перакладчык, выдавец Васіль Цяпінскі, які прапагандаваў ідэю славянскага адзінства на Беларусі, адраджэння Русі, яе асветніцтва і кансалідацыі. «Где бы бо не рекучи, - пісаў ён, маючы на ўвазе старажытнарускія княствы, - в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острий, довстипный народ их у умеетности, и яко многокрот посторонние учоные народы их мудрость мусели похвалят и овшем се от них учит…».
Асветніцкая праграма Васіля Цяпінскага, якая працягвала грамадска-палітычныя і патрыятычныя традыцыі Ф.Скарыны была разлічана на пад’ём нацыянальнай культуры, развіцце школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадскай актыўнасці беларускага народа, фарміраванне яго гістарычнай і этнічнай свядомасці. Васіль Цяпінскі падкрэсліваў гістарычную, генетычную, кульурна-моўную агульнасць славянскіх і ўсходнеславянскіх народаў, іх уклад у сусветную кульуру, шырокія магчымасці іх далейшага культурнага і грамадскага развіцця. Пры ўсёй марнасці спадзяванняў Васіля Цяпінскага на духоўнае адраджэнне вышэйшых слаёў грамадства, шляхты і магнатаў, яго дзейнасць садзейнічала зараджэнню і пад’ёму нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі ў канцы XVI - пачатку XVII стст.26
У гэтым працэсе намалаважную, хоць і спецыфічную ролю адыгрывалі своеасаблівыя грамадска-палітычныя і рылігійныя аб’ядненні - брацтвы, якія абапіраліся ў асноўным на праваслаўнае мяшчанства і некаторыя слаі шляхты і духавенства. Адной з праяў іх асветніцкай і ідэалагічнай дзейнасці быў удзел у рэлігійнай палеміцы з уніяцкай і каталіцкай аппазіцыяй. Палемічныя выданні Б.Гербеста, П.Скаргі, А.Пассевіна, І.Пацея, Л.Крэўзы стварылі гісторыка-тэарытычную аснову царкоўнай уніі. Гістарычныя экскурсы ідэёлагаў гэтага накірунку павінны былі абгрунаваць першапачатковае главенства Рыма ва ўсім хрысціянскім свеце, уключаючы ўсходнеславянскія землі і Візантыю. З гістарычных сачыненняў уніяцкай палемічнайпісьменнасці ў канцы XVI - пачатку XVII стст. найбольш характэрнымі былі творы Іпацея Пацея “Уния альбо выклад преднейших артикулов ку зъодноченью греков с костёлом римским належащых” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595) Оборона собору флорентейского осмого, против фальшивому недавно от противников згоды выданому” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1604).
Важнымі дыскусійнымі праблемамі аныуніяцкай палемікі ў канцы XVI - першых дзесяцігоддзях XVII стст. сталі пытанні царкоўна-рэлігійнай гісторыі: крышчэнне Русі, узаемаадносіны Кіеўскай мітраполіі ў X - XV стст. с канстантынопальскім патрыярхам і рымскай курыяй, Фларэнтыйская і Берасцейская унія. У сутнасці дыскуссія закранала шляхі палітычнага, культурнага і царкоўна-рэлігійнага развіцця Беларусі і Украіны. Духоўная іерархія уніяцкай царквы фактычна была ў двайным падпарадкаванні: вярхоўнай уладзе Рэчы Паспалітай і Вытыкану. Палемічныя выданні беларускіх і украінскіх брацтваў, як найбольш рэдкія сатырычныя творы (“Палінодыя” Захарыі Капысценскага 1621; сатырычнае пасланне прасвітэра Андрэя са Слуцка, пачатак XVII ст.), накіраваныя супраць ідэёлагаў каталіцызму і ўніі, адстайвалі традыцыйныя шляхі гістрычнага развіцця Беларусі і Украіны пры захаванні культурнай, моўнай і у пэўнай ступені грамадска-палітычнай агульнасці ўсходнеславянскіх краін27.
Падабенства грамадска-палітычных і культурных умоў, якія склаліся ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай палове XVII ст., обумовіла асаблівую тэматычную і ідэйную блізкасць беларуска-украінскай антыуніяцай публіцыстыкі, якая развівалася фактычна ў адным русле, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога дзеячаў беларусскай і украінскай культуры, літаратуры, кнігадрукавання.
У ідэйнам плане асаблівае значэнне мелі тыя гістарыяграфічныя аспекты антыуніяцкай публіцыстыкі, у якіх абаранялася дзяржаўна-палітычнае, царкоўна-рэлігійнае раўнапраўе грэка-візантыйскай і старажытнарускай цывілізацыі (у параўнанні з рымскай, “лацінскай”), важнасць захавання старажытнарусскай спадчыны, адзінства гісторыка-культурнага працэсу.
Трыумф контррэфармацыі пасля войнаў сярэдзіны XVII ст., умацаванне пазіцый Польшчы і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, крызіс брацтваў і некаторыя другія грамадска-палітычныя фактары вызначылі заняпад літаратурнай палемікі на Беларусі і Украіне. Гістарычныя ўяўленні пануючых слаёў грамадства ў XVI - XVII стст. найшлі адлюстраванне ў фарміраванні ідэялогіі сарматызму, ідэалізацыі грамадска-палітычнага строя Рэчы Паспалітай. Знакамітым прадстаўніком гэтага накірунку гістарыяграфіі быў ураджэнец Брэсцкага ваяводства Шымон Старавольскі, большасць сачыненняў якога былі апублікаваныя за мяжой, аднак карысталіся вялікай папулярнасцю ў яго межах28.
Заключэнне
Гістарычныя пісьмовыя творы, а таксама вусная народная творчасць накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Разам з тым пераважным метадам пераемнасці гістарычных ведаў папярэднікаў заставалася кампіляцыя, пад час якой аўтары некрытычна ставіліся да фактаў, не адрознівалі іх ад паданняў і меркаванняў. Практычна ўсе гістарычныя творы дадзенага перыяду маюць ідэалагічную накіраванасць і скіраваны на дасягненне тых ці іншых грамадска-палітычных мэтаў. Таму аб’ектыўна ўзнікае неабходнасць сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу, крытычнага аналізу гістарычных фактаў, перыядызацыі, а значыць ўзнікнення новых гісарыяграфічных твораў.
Спіс выкарастанай літаратуры
Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006.
Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955.
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
1 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.26-27
2 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.27-29
3 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.29-30
4 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.30-32
5 Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
6 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.32-34
7 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.34-35
8 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.35-36
9 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.36-37
10 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37
11 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37-38
12 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.38-40
13 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.40-41
14 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41
15 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41-42
16 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42
17 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42-44
18 Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.44-45
19 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.14.
20 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.15.
21 Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
22 Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. - С. 66-73.
23 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.17-18.
24 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.18-19
25 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.19-20.
26 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.20.
27 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21.
28 Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21-22.