Xreferat.com » Рефераты по истории » Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому ншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якого ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце зўяўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды і гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Тамуі карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем і маёмасцю валодаем. А калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас і здзеквацца, то ўжо мы яго не за гападара лічылі б, а парушальнікам нышых правоў і вольнасцяў і мы б яго нявольнікамі сталі. І сапраўды, дзякуй Богу, пад панаванне іх міласці каралёў і вялікіх князеў нашых карыстаемся мы і ўладай і вольнасцямі нашымі, ставраем свае законы, каб найбольш іх ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але і сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму і маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчанным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам і нікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону і лекі ад крыўды сваёй шукаць. Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так і кожны жыхар заслугоўваеганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляееца, а карыстацца законам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, і мы маем магчымасць звярнуцца да іх у любы час і даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што з-за складанага перапісвання і траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых і на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы і надрукаваць іх, каб потом кожны мог, калі захоча, мець іх пад рукамі.

Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы выбіраліся людзі не толькі дасведчанныя і добрыя, але і набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду і справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. З тым ласцы і міласэрднасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю”1.

Гэтыя тры прадмовы – брыліянты самай высокай годнаці ў прававой кароне дзяржавы, чым і з'яўляецца Статут 1588 г.

Выкарыстоўваючы цяжкае становішча Жыгімонта Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 г. на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Леў Сапега дамогся ад яго падпісання Граматы (28 студзеня 1588 г.), якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга Статута Вялікага Княства.

Аднак па падпісанні Статут не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друкавання. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт Ваза, забыўшы на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы падпісанага ім Статута, усяляк парушаў правы шляхты, раздорваючы землі і пасады ў Вялікім Княстве пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна распараджацца, пры гэтым зусім не раячыся з падканцлерам, які знаходзіўся пры яго двары.

Абураны крывадушніцтвам Жыгімонта Вазы, Леў Сапега ў лісце за 17 лютага 1588 г. да Мікалая Радзівіла Перуна паведамляе аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя да беларусаў : “Кароль казаў мне, што болей палякам павінен, чымся Літве, бо яму палякі паказалі больш зычлівасці, чым Літва. І ён не толькі кажа гэтак, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама Літва. Літвіну адмовяць, а паляку ў той час дадуць"1.

Пры такім становішчы спраў Леў Сапега адчуваў сябе не надта добра. Вялікі князь нават не жадаў прымаць падканцлера, не кажучы пра законнае вырашэнне праблемаў дзяржавы.

У сярэдзіне ліпеня 1588 г. падканцлер канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, не жадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўды гвалт над урадам Вялікага Княства з боку палякаў. Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Адўезд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бы найперш палітычны, а затым няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзюма федэратыўнымі дзяржавамі. Як раз тады яшчэ і паўстала пагроза чарговай вайны з туркамі. Таму Жыгімонт Ваза запрасіў да сябе падканцлера, павініўся за ўсе і зноў пакляўся наперад заўжды строга выконваць абавязкі, не дапускаючы аніякіх парушэнняў законаў Вялікага Княства.

Аднак хлуслівым абяцанням непаслядоўнага манарха Леў Сапега не паверыў і яшчэ больш пераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне яго артыкулаў пакладзе канец беззаконню.

Падканцлер прыспешвае падрыхтоўку Статута да друку, ахвяруе на яго выданне ўласныя сродкі. Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут. Адпаведна з новым заканадаўствам усе важкія пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства вырашаліся цяпер самастойна.

Статут – буйная перамога Льва Сапегі. Як аднаго з ягоных аўтараў, як рэдактара, як фундатара выдання1. Сам падканцлер вызначыў сваю працу над Статутам так: “Дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомасти права показал»2.

Калі ж казаць мовай фактаў, дык перш-наперш трэба адзначыць, што Статут на працягу двухсот гадоў лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і адным з самых дэмакратычных. Карысталіся ім і ў Польшчы, паводле Статута працавалі суды ў Латвіі, Эстоніі і на Украіне. Статут пераклалі на нямецкую, расійскую, лацінскую і французскую мовы. Ну, а Літва жыла паводле ягоных законаў да сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта дзякуючы яму беларусы яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі не зніклі з гістарычнай арэны3.

леў сапега палітычная дыпламатычная

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ


У 1589 г. ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча (канец 1587 г.) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна. Леў Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін з адказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнае ажыццяўленне ўнутраннай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўкасваіх і прыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймаў і галоўных з'ездаў Княства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў, праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў паміж дзяржаваю і царквой і многае іншае.

Аднак у сваіх дзеяннях і на пасадзе канцлера Сапега не быў цалкам свабодны. Нягледзячы на новае заканадаўства, ў гаспадарстве па-ранейшаму прысутнічаў адзін з парадоксаў улады. Ні ўрад, у які акрамя канцлера ўваходзілі падканцлер, ваяводы, вялікі гетман, маршалкі, ні галоўны заканадаўчы орган Княства – Вальны Сойм – не валодалі эканамічнымі правамі на тэрыторыі свайго ж гаспадарства. Яны фактычна не вызначалі кадравай палітыцы Княства. Права на прызначэнне на кіраўнічыя пасады трымаў у сваіх руках манарх. У выніку ўся без выключэння беларуская шляхта на справе матэраяльна залежала ад вялікага князя, бо ён падпісваў прывелеі на вольныя землі, а таксама на свецкія і духоўныя вакансіі. Пры гэтай даволі спецыфічнай форме абмежаванай манархіі ў Вялікім Княстве любая палітычная апазіцыя гаспадару заўседы параўнальна легка ім жа і разбівалася. Канцлер у сваю чаргу не жадаў мірыцца з неабмежаванымі дзеяннямі манарха, трагічныя вынікі якіх для Княства былі ўжо відавочныя. Ён пачынае барацьбу з Жыгімонтам ІІІ за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць вялікакняскія законы.

Аднак Жыгімонт праігнараваў патрабаванні канцлера: у 1590 г. пад ўздеяннем польскай каталіцкай магнатэрыі ён зрабіў спробу зноў абысці законы Вялікага Княства1. Тады, на месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які да гэтуль з'яўляўся віленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: ёе прадбачыў спробукаронных дыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася. Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну, прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацееўскаму. А Вільня была тагачаснай сталіцай Беларусі. Канцлер добра разумей далёкія намеры польскіх палітыкаў. Важна стрварыць прэцэндэнт, парушыці артыкулы Статута і назначыць на пасаду ў Княстве “чужаземца”. Сапега рашуча вырашыў: “Або загінць, або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам”2. І дамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княства да намінацыі Мацееўскага Сапега адказваў адмовай. Некалькі гадоў доўжылася гэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкіўсяляк спрабавалі зламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. У 1595 г. Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў Крыштоф Радзівіл згодны на гэта. Сапега не паддаўся на кралеўскі націск, а напісаў ваяводзе. Сапраўды, Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавай пастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага Княства, а літвінам пад пагрозай пакарання прымаць назначэнні на польскія пасады. Праект ваяводы падабаўся Сапегу, але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага Княства. А вось станы на павятовых соймах аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта. Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёўй дзяржавы і заставаўся непахісным. Нарэшце, у 1597 г. Жыгімонт абвясціў Мацееўскага віленскім біскупам, а для пацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывелеі польскую пячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіў каралю пратэст і зноў даў зразумець яму, што Княства не пагадзіцца з такой намінацыяй. Папскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, ўважліва сачылі за супрацьстаяннем манарха і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былі вышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, які забараніў ад імем папы Мацееўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівіла ў студзені 1600 г. дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць – месца кракаўскага біскупа дасталася Мацееўскаму, а віленсім біскупам стаў беларус Бенедыкт Война1.

Канфлікт паміж Жыгімонтам і Сапегам праз віленскае біскупства цікавы яшчэ адной акалічнасцю. Якраз яна, як, можа, нішто іншае, дазваляе зразумець усю веліч асобы канцлера. З біяграфічных дакументаў Сапегі вядома, што ён у 1586 г. прыняў каталіцкую веру і, здавалася б, згодна з логікай тых часоў, мусіў бы абараняць гонар сваёй канфесіі, спрыяць яе умацаванню. Аднак, як канцлер паставіў на першае месца палітычныя інтарэсы сваёй дзяржавы2. Аб гэтым гаворыцца і ў лісце да Мікалая Раздівіла: “Я католік і з ласкі Божай каталікам хачу памерці, але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду”.

Жыгімонт Ваза, сутыкнуўшыся з жалезнай воляй канцлера, пацярпеў фіяска і мусіў нарэшцце скарыцца: пры развязванні навата дробязных пытаннях на тэрыторыі Вялікага Княства ён павінен быў лічыцца з думкай Сапегі, адсылаючы яму ўсе паперы і граматы для папярэдняга ўзгаднення. Ніводны каралеўскі дакумент з гэтага без канцалярскага подпісу і пячаткі Вялікага Княства не меў сілы на землях дзяржавы.

Апрач супрацьстаяння манарха і канцлера ў Рэчы Паспілітай існавала яшчэ штам праблем: фінансавая, канфісійная, павялічылася небяспека ўнутранных канфліктаў з-за адсутнасці Жыгімонта ІІІ, які пасля смерць бацькі, шведскага караля Іаана, з дазволу Сойма (травень 1593 г.) ад'ехаў у Швецыю, дзе пачаў дамагацца трона. Жыгімонт запрасіў с сабой і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся. Пераадольваючы цяжкасці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляванню канфліктаў паміж шляхтай, вядзе перамовы з пратэстантамі, якія патрабавалі ад улады выканання Акта Канфедэрацыі 1573 г., распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ў антытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў.

Праз некаторы час узнікала і рэальная пагроза вайны са Швецыяй, так як на карону прэтэнзіі прад'явіў Карл, дзядзька Жыгімонта Вазы.

Але найбольш клопатаў канцлеру на той момант прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі, што рабавалі маёнткі беларускай і украінскай шляхты, выпальвалі вёскі, руйнавалі гарады. Леў Сапега і Крыштаф Радзівіл арганізавалі супраціў казацкім аддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам і крычаўскім старастам Багданам Саламярэцкім беларускія жаўнёры паквіталіся з бунтаўнікамі на Буйніцкім поле, што пад Магілёвам. Севярын Налівайка быў злоўлены і пакараны1.

У гэтыя ж гады адбыліся і істотныя змены ў асабістым жыцці канцлера. Трэба адзначыць, што у сваім сямейным жыцці Льва Сапегу не аднойчы напаткала бяда. У раннім веку памерла дачка Катаржына. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжанны ў 1588 г. У 1591 г. пры народзинах памерла першая жонка. Гэты сын пражыў чатыры тыдні. Жонка пакінула яму двухгадовага сына (Яна Станіслава, народжаннага ў 1589 г.)) і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару… Яна завяшчала мужу вялікую маёмасць, а таксама 30 тыс. злотых. Праз восем год, у 1599 г., Сапега ажаніўся ў другі раз, узяўшы князеўну Гальшку Радзівілаву, дачку Крыштофа Радзівіла. Вяселле адбылося ў Вільне, а Сапега стаў ўладаром Друі, Асвеі, Залесся, Дзедзіна і Чурыловіч2.

Між тым, прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся: нястрымнае жаданне Жыгімонта Вазы набыць бацькаву кароны прывяло да вайны са Швецыяй.

Каб пазбавіць шведаў падтрымкі з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзюма дзяржавамі, улады Рэчы Паспалітай восенню 1600 г. накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю падпісаць “вечны мір”. Адказную місію зноў , як і ў 1584 г., узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багаты дыпламатычны вопыт.

Надзелены Генеральным Вальным Соймам ды манархам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, канцлер 27 верасня 1600 г., разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром княства, Янам Сапегам, віцебскім ваяводам, Станіславам Варшыцкім, варшаўскім кашталянам і іншымі прадстаўнікамі ўлады выехаў да Масквы.

Афіцыйны прыём пасольства адбыўся толькі 26 лістапада 1600 г., хаця пасольства прыбыло ў Маскву на 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовы пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.

На другой сесіі, што адкрылася 4 снежня, канцлер абвясціў свае ўмовы “вечнага міру” Рэчы паспалітай з Маскоўскай Руссю, якія ўключалі больш за 20 артыкулаў1.

Вось толькі некаторыя з іх:

Агульнымі будуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.

Ніякіх дамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняееца знешняя палітыка.

Землі, здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх правы.

Землямі, якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.

Можна выслужаць вотчыны і землі ў абодвух панствах.

Разам супрацьстаяць татарам.

Уладар Рэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.

Абодва гаспадарствы маюць супольны флот і інш2.

Менавіта вакол артыкулаў “вечнага міру” і распачалісядыскусіі з маскоўскімі дыпламатамі. Як і першым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольш складанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 г., калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан.

Нягледзячы на разнастайныя перашкоды Леў Сапега і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 г., пасля пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава да Жыгімонта ІІІ, быў падпісаны 22-гадовы мір з Маскоўшчынай.

Паспяховае завяршэнне Сапегам перамоваў развязала Жыгімонту ІІІ рукі для вайны за шведскую карону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога, апрача стратаў, брэмя выдаткаў на вайсковыя патрэбы і пакутаў ад польскіх жаўнераў, якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускай шляхты. Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў канцлер змог, толькі абапіраючыся на вялікакняскае войска.

Мір з Масковіяй, на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 г. яго парушыў Ілжэдмітрый І. Скупыя гістарычныя звесткі не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне пра станаўленне Сапегі да самачыннага, аніяк не ўзгодненнага з ім кроку самазванца. Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна думка, што распаўсюджавался ў рускай гістарычнай літаратуры ХІХ стагоддзя1.

Сутнасць яе ў тым, што якраз леў Сапега пры сваімдвары выхоўваў юнака і ўвеў яму, нібыта ён – царэвіч Дзмітрый, выратаваный ад забойцаў2.

На карысць гэтай версіі выказаліся тры аргументы. Па-першае, Ілжэдмітрый І заявіў пра сябе як царэвича ў маёнтку Вішнявецкага, з якім Леў Сапега меў сталыя зносіны. Па-другое, першы, хто “прызнаў царэвіча”, быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі, ураджэнец Маскоўшчыны. І нарэшце апошняе, канцлер вялікага Княства пазней, бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванца на маскоўскае царства і што вельмі істотна, менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі. Але гэтых доказаў яўна недастаткова, каб пагадзіцца з такой версіяй. І як жа тады тлумачыць факт, што канцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 г. асуджаў разам з маршалакам Княства Дарагастайскім паход Ілжэдмітрыя І на Маскву? Ён і раней пісаў Юрыю Мнішаку пра незадаволенасць паноў-рады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, каб ён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам.

Трэба адзначыць, што, застаючыся сынам сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства пры вырашэнні міжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.

Так, 15 студзеня 1609 г., на Варшаўскім Сойме ёе першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну з Маскоўшчынай. Канцлер разлічваў на хуткую поспех, бо маскоўская дзяржава перажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкімі паўстаннямі, змучаная барацьбой з самазванцамі (Ілжэдмітрый І, Ілжэдмітрый ІІ), яна, як ніколі, была аслабелая.

Улетку 1609 г. распачалася шырокая ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць Масковіі, на пачатку якой у адпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе на Ілжэдмітрыя ІІ. Гэты ход Л. Сапегі Масква разгадала толькі тады, калі ён 19 верасня 1609 г. са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад сценамі Смаленска. Праз два дні туды падышло і каралеўскае войска, якім камандваў асабіста Жыгімонт ІІІ і яго сын Уладзіслаў. Пачалася працяглая аблога Смаленска. Л.Сапега ўзяўся за тэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі каранацыі Уладзіслава і ягонага царавання ў Маскоўскай Русі. 14 лютага 1610 г. падпісаны дакумент быў передазены маскоўскаму дваранству. У сталіцы пачаліся хваляванні і 19 ліпеня 1610 г. ворагі Васілія Шуйскага прымусава пастрыглі яго ў манахі, а ў ноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву.

7 кастрычніка 1610 г. канцлер прымаў пад Смаленскам маскоўскае пасольства на чале з мітрапалітам Філарэтам ды князем В. Галіцыным, якія прасілі аб неадкладным прыездзе ў Маскву Уладзіслава, але канцлер, зыходзячы з інтарэсаў Вялікага Княства патрабаваў, каб папярэдадні быў здан Смаленск (у выніку перамогі Смаленск і смаленскія землі адыходзілі Княству). Але усе спробы Л. Сапегі авалодаць Смаленскам без ахвяраў не мелі поспеху. Толькі 3 чэрвеня 1611 г. горад быў узяты штурмам.

Вайскавыя і палітычныя поспехі, аднак, мала радавалі канцлера. Далей трымаць велізарную армію на маскоўскіх землях не было як. Не хапала сродкаў, актыўныя дзеянні распасынаў дзесяцітысячны корпус шведаў, што прыйшоў на дапамогу маскоўцам.

Леў Сапега быў вымушаны вярнуцца на радзіму – 18 кастрычніка 1611 г. памерла другая жонка1 (ад гэтага шлюбу ў 1603 г. нарадзілася дачка Гана (але ж яна памерла ў 1627 г.), сын Мікалай памер адразу пасля нараджэння ў 1606 г., у росквіце маладосці памёр і другі сын – Крыштоф, народжаны ў 1607 г. , трэці сын Казімір Лявон стаў падканцлерам2).

У Маскве засталісянязначныя сілы Княства – харугвы Яна Сапегі ды Яна Кароля Хадкевіча, але і яны праз нейкі час пакінулі горад.

Ад свайго намеру пасадзіць на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава, Леў Сапега ўсеж не адмовіўся. У 1617 г. ён зноў арганізаваў паход на Маскву, у які, апрач беларускіх ды польскіх жаўнераў, выправіўся 20-тысячны аддзел запарожскіх казакаў. Ужо ў восень 1618 г. рэчапаспалітае войска штурмавала Маскву. Аднак, горад выстаяў аблогу. А ў войску няўдалыя штурмы выклікалі расчараванне. Жаўнеры пачалі патрабаваць ад канцлера абяцанай узнагароды. Паездка Сапегі на Варшаўскі Вальны Срйм, дзе ён настойліва дамагаўся грошай на працяг кампаніі не дала нічога суцяшальнага і ён вярнуўся да войска только з новымі абяцаннямі. Каля запарожцы згадзіліся яшчэ пачакаць, то беларускія харугвы падаліся на радзіму, самачынна спыніўшы аблогу.

Адчуваючы, што авалодаць Масквою не хопіць сілаў, канцлер, параіўшыся з Уладзіславам, наважыўся пачаць перамовы пра замірэнне з Маскоўшчынай. 1 снежня 1618 г. ў сяле Дзявуліна Леў Сапега паставіў подпіс пад Граматай аб замірэнні між Рэччу Паспалітай і Масковіяй на 14 гадоў і 6 месяцаў.

Паволде гэтага замірэння Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Чарнігаў, Белы, Папова Гара, Вяліжкая вобласць. Са свайго боку, канцлер абавязаўся вярнуць палонных.

Вельмі выгаднае для Вялікага Княства замірэнне ўсё ж не прынесла задавальнення Сапегу, а тым больш Уладзіславу. Яны разлічвалі на поўную перамогу – авалоданне Масквой ды падзел яе між Польшчай і Вялікім Княствам1.

У 1621 г. Леў Сапега становіцца віленскім ваяводам. Аднак праз два гады, улічваючы свой ўзрост (66 гадоў), просіць караля вызваліць яго ад абавязкаў канцлера Вялікага Княства і 3 лютага 1623 г. адстаўка была прынята.


ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ


Аднак ёсць падставы трактаваць адстаўку Сапегі не толькі ўзростам. Яна, відаць, з'яўлялася ўскосным пратэстам супраць рэлігійнай палітыкі караля і пэўнай часткі неталеранта арыентаваных царкоўна-феадальных колаў. Справа ў тым, што па рашэнні Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. у межах Вялікага Княства адбываўся працэс унізацыі, гэта значыць масавага пераводу прадстаўнікоў праваслаўнага веравызвання ў новую канфесію. Як афіцыйная асоба, а тым больш канцлер, Сапега з'яўляўся прыхільнікам уніі. Аднак як мудры палітык ён быў глубока перакананы, што пераход праваслаўнага насельніцтва ва унію павінен адбывацца добраахвотна і паступова, сродкамі пераканання і заахвочвання. Між тым у кіруючых колах перамагла жорсткая лінія, быў узяты курс на прымусовую унізацыю беларускага і украінскана насельніцтва Вялікага Княства і Польшчы. У Беларусі адным з праваднікоў гэтай палітыкі быў Полацкі уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. У сувязі з гэтым рэзка ўзмацнілася незадаволенасць сярод праваслаўных беларусаў усіх станаў, сталі частымі выпадкі адкрытага непаслушэнства ўладам, асабліва сярод жыхароў Полацка, Магілёва, Віцебска і Оршы. Вопытнаму дзяржаўнамі дзеячу Льву Сапегу няцяжка было прадугледзіць, да чаго ўсе гэта можа прывесці.

12 сакавіка 1622 г. ён накіроўвае Кунцэвічу прыватны ліст, у якім папярэджвае, што палітыка прымусовай унізацыі непазбежна прывядзе да народнага бунту. Сапега заклікаў Кунцэвіча да стрыманасці і талерантнасці. Але разважлівае папярэджанне канцлера не было прынята ў разлік Кунцэвічам. Праследванні праваслаўных узмацніліся, у выніку чаго выбухнула паўстанне гараджан у Віцебску (1623 г.), у час якога уніяцкі архіепіскап і некаторыя з яго асяроддзя былі забіты.

Па загаду караля для расследвання “віцебскай справы” была створана спецыяльная камісія, якую узначаліў Леў Сапега. Вырок суда быў вельмі суровы: звыш 70 чалавек прыгаворваліся да пакарання смерцю, а Віцебск пазбавілі магдэбургскага права.

Віцебскае паўстанне нанесла ўдар па гуманістычных ідэалах канцлера, пахіснула яго веруў магчымасць пераўтварэння існуючага грамадства на падставе правапарадку, законнасці і сацыяльнай згоды. Менавіта гэтая драма, па меркаванні некаторых гісторыкаў, абумовіла рашэнне Сапегі пакінуць пасаду канцлера.

Аб тым, што не старасць была прычынай адстаўкі Сапегі, сведчыць другі факт1.

25 ліпеня 1625 г., на сямідзесятым годзе жыцця, Леў Сапега атрымаў вялікагетманскую булаву, вакантную з верасня 1621 г. пасля смерці Яна Кароля Хадкевіча. Але лаўры не прынеслі спакою. Апроч прыватнага канфлікту з польскім гетманам Крыштафам ІІ Радзівілам, які таксама прэтэндаваў на пасаду вялікага гетмана, на плечы састарэлага Сапегі лёг увесь цяжар вайны са Швецыяй, якая у 20-я гады ХVІІ стагоддзя згрунтавала кааліцыю пратэстанцкіх дзяржаў дзеля заваёвы каталіцкага свету.

Увесну 1625 г. шведскі кароль Густаў-Адольф пераправіў на 76 караблях сваё войска цераз Балтыйскае мора і пачаў акупацыю Княства, ведучы наступ у двух накірунках: на Полацк і на Вільню. У надта складаных умовах, калі да варожага наступу дадалася эпідэмія, што ахапіла Вільню, Гародню, Менск, Навагрудак, Леў Сапега2, 25 ліпеня 1625 г. прыняў ад вялікага князя ўладу над літвінскім войскам. Новае прызначэнне ён прыняў як святы абавязак перад Айчынай: “Калі маім слабым сілам даручана пахіленую сцяну падпіраць і неасцярожна ўчынены пажар гасіць прыходзіцца, дык гадам і здароўю дзеля Айчыны не дам адпачынку”3. Гетман рабіў усе магчымае, каб спыніць рух шведаў на Літву, нават ахвяраваў усю маёмасць і скарб, набыты за жыццё, аддаўшы на ўтрымання войска блізу 40 тысяч фларэнаў. Яго сын Ян, маршалак Княства, следам за бацькам таксама сфармаваў на ўласныя сродкі харугву, што мужна змагалася са шведскімі захопнікамі.

Дзякуючы Л. Сапегу, ягонай самаахвярнасці Вялікае Княства не знікла тады з карты Еўропы, на што разлічваў шведскі кароль. У верасні 1629 г. ў Альтамарку быў нарэшце падпісаны мір са Швецыяй.

Пад канец жыцця Сапега шмат часу прысвяціў упарадкаванню галоўнага архіва Вялікага Княства1. Гэта ўнікальны збор, у якім на сённяшні дзень захаваны дакументы XIV-XVIII стагоддзяў. Яны налічваюць каля 556 тамоў, у якіх у храналагічным парадку занатаваны ўсе важнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржавы, пачынаючы з 1386 г. Ужо сама праца над сістэматызацыяй архіва заслугоўвае таго, каб звацца подзвігам2.

Памёр Леў Сапега 7 ліпеня 1633 г. ў Вільні на 77-м годзе жыцця і быў пахаваны пабудаваным ім жа віленскім касцёле св. Міхаіла3.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


Ацэньваючы месца вялікага канцлера ў гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў трэба сказаць, што без такой шматбакова адаронай асобы, як Леў Сапега, беларуская сярэднявечная дзяржава не змагла

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: