Конспект по истории Беларуси
3. Старажытныя людзi не разумелi многiх з’яу прароды, абагаулялi iх. Яны выраблялi статуэткi, пакланялiся iм, разлiчваючы, што могуць задобрыць сiлы прыроды. Гэтыя вырабы атрымалi назву фетышау. Людзi лiчылi, што iх родапачынальнiкамi былi пэуныя жывелы, птушкi, таму выраблялi iх выявы i пакланялiся iм. На Беларусi лiчылася, што бусел, вуж, мядзведзь садзейнiчаюць чалавеку у яго справах. Людзi верылi у магiчную сiлу слова, нават на адлегласцi, таму была распаусюджана магiя.Надзвычацную сiлу надавалi агню, вадзе, каменням. Язычнiцкая рэлiгiя – мнагабаговая. Ярыла – бог Сонца, Сварога – бог Неба, Пярун – гром, таксама былi Велес, Даждь i iншыя багi. Старажытныя людзi верылi у iснаванне розных iстот: лясун, вадзяны, дамавы. Нават да нашых дзен дайшлi некаторыя язычнiцкiя святы: Купалле, Каляды i iнш.
Былi распаусюджаны песнi, танцы сельскагаспадарчага цыклу. Сваiм багам людзi прыносiлi ахвяру, iх прыносiлi у капiшчы. Цудоуную сiлу надавалi зубам жывел. Пасля прыняцця хрысцiянства пачалося распаусюджванне пiсьменнасцi. Пачалося перапiсванне рэлiгiйных кнiг. Вызначалiся першыя храсцiянскiя асветнiкi: Еуфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураускi.
Станауленне i умацаванне ВКЛ.
Утварэнне ВКЛ. Фармiраванне дзяржаунай тэрыторыi.
Унутрыпалiтычная барацьба у сярэдзiне i 2-й палове XIV ст. Унiя 1385 г. Вынiкi яе ажыццяулення на Беларусi.
Умацаванне вялiкакняжацкай улады у гады княжання Вiтаута i грамадзянская вайна 30-х гадоу XV ст.
1. Утварэнне ВКЛ – адно з самых спрэчных пытанняу нашай гiсторыi. Есць 2 меркаваннi:
узнiкненне ВКЛ звязана з паскораным развiццем феадальных адносiн на тэрыторыi усходняй часткi сучаснай Лiтвы – Аукштайдыi, вынiкам якога з’явiлася узнiкненне ту моцнага дзяржаунага утварэння. З гэтай кропкi погляду вынiкае, што утварэнне ВКЛ чуждае iнтарэсам славян – беларусау i украiнцау i створана пад уздзеяннем знешнiх сiл;
iнiцыятыва зыходзiла з беларускiх зямель, з Навагрудчыны, калi былi выкарыстаны цяжкасцi у лiтоускiх землях.
На рубяжы XII –XIII cт. Жэмайцкiя землi стварылi канфедэрацыю (устойлiвы палiтычны i ваенны саюз) лiтоускiх зямель. Сярод лiтоускiх князеу вылучауся Мiндоуг. Гэты саюз быу супярэчлiвы. У 1219 г. было падпiсана лiтоуска-галiцка-валынскае пагадненне, па якому лiтоуцы абяцалi дапамагчы галiцка-валынскiм князям у барацьбе супраць Польшчы, а галiцка-валынскiя князi – не перашкаджаць пашырэнню палiтычнага уплвыу Лiтвы на Чорную Русь. Але дзяржаунае будаунiцтва iшло i на Навагрудчыне, i мiж гэтымi 2-мя дзяржаунымi утварэннямi iснавалi сувязi. Верагодна, агульная небяспека з боку нямецкiх рыцарау падштурхнула да аб’яднання лiтоускую канфедэрацыю i Навагрудчыну. Навагрудчына брала на сябе iнiцыятыву ва утварэннi агульнай дзяржавы. Навагрудак быу заснаваны у 1044 г. кiеускiм князем Яраславам Мудрым у час паходу на Лiтву. У сярэдзiне XIII ст. па свайму эканамiчнаму развiццю Навгрудчына выйшла наперад i на працягу доугага часу iграла важную ролю у гiсторыi беларусi. Прычыны узвышэння Навагрудка:
геагрфiчнае становiшча ва умовах крыжацкай i мангола-татарскай пагрозы рабiла гэтую тэрыторыю адносна бяспечнай i прыцягвала сюды паток перасяленцау з iншых рэгiенау;
высокi узровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця, што было абумоулена ростам земляробства на ураджайных землях Панямоння, развiццем рамяства, ажыуленным замежным гандлем;
iмкненне заходне-рускiх княствау захаваць сваю самастойнасць у сувязi з небяспекай мангола-татарскага захопу.
Адзiным выйсцем быу разрыу з палiтычнай сiстэмай Русi, знешнiм увасабленнем якого магла стаць змена дынастый, але новы князь павiнен быу быць дастаткова моцным, каб пры неабходнасцi аказаць татарам супрацiуленне. Такiм патрабаванням адпавядалi лiтоускiя князi.
Заснаванне ВКЛ звязана з князем Мiндоугам. Пасля свары са сваiмi князямi ен збег у Ноугарад. Там у iм убачылi вопытнага наемнiка, якi будзе добра змагацца за iнтарэсы сваiх гаспадароу, i прызналi яго князем. Затым ен заваеувае Лiтву i Чорную Русь. У гэты час маладой дзяржаве пагражалi крыжакi. Былi створаны лiвонскi ордэн, тэутонскi ордэн, ордэн мечаносцау. У гэтых умовах Мiндоуг зразумеу, што толькi узброеная барацьба разбурыць маладую дзяржаву. Таму ен у дыпламатычных мэтах становiцца католiкам у 1250 г. Але гэта нiчога не дала, i, узначалiушы войска, у 1262 г. ен разбiвае крыжакоу. Крыху раней у 1253 г. ен быу абвешчаны каралем i прыняу карону ад Рымскага папы. Такiм чынам была створана палiэтнiчная дзяржава.
Прычыны утварэння ВКЛ:
Сацыяльна-эканамiчнае развiцце края патрабавала кансалiдацыi усiх зямель шляхам цэнтралiзацыi улады;
Пагрозы з боку крыжакоу i татара-манголау паскорылi утварэнне федэратыунай дзяржавы.
Але балцкiя князi былi незадаволены Мiндоугам. Яны падрыхтавалi змову i забiлi князя з 2-мя сынамi-немаулятамi. Калi Мiндоуг быу забiты (1262) яго старэйшы сын Войшал уцек у Пiнск, прыняу хрысцiянства i жыу у манастыры. Але, атрымаушы звесткi аб смерцi Тауцiвiла, ен збiрае вакол сябе хрысцiянскiя масы, пакiдае манастыр, абвяшчае сябе вялiкiм князем у Ноугарадзе (1264). Пачынаецца помста за бацьку. Кiравау ен па 1267 г. Па некаторых прычынах ен кiдае усе справы i зноу iдзе у манастыр.
Сваркi працягвалiся i далейшым. У гады княжання Гедымiна сталiца ВКЛ была перанесена у Вiльню (1340). Беларускiя землi уключалiся у склад ВКЛ у асноуным мiрнымi сродкамi:
дабраахвотна (Полацк, Менск);
у вынiку дагаворау (Берасцейскiя землi);
праз шлюбы (Вiцебшчына);
войны (Пiнскае княства).
2. Пасля смерцi Гедымiна да улады прыйшоу Яунут. У 1345 г. яго змяняе Альгерд. Яму дапамагау брат Кейстут. Практычна княства было падзелена на 2 часткi. Ад 2-х щлюбау засталося 12 сыноу i 9 дачок. Мiж сынамi 2-х лiнiй Альгердавiчау пачалася барацьба яшчэ пры жыццi бацькi. Пасаду Вялiкага князя ВКЛ заняу Ягайла – старэйшы сын ад 2-га шлюбу. Гэта выклiкала незадавальненне яго братоу па лiнii Марыi Вiцебскай (першай жонкi Альгерда), якiя нават звярнулiся за дапамогай у Маскву. Але Кейстут, выконваючы волю памершага Альгерда, спачатку падтрымау Ягайла, якi баяуся аутарытэта Кейстута i хутка, выкарыстаушы нязначны повад, пачау з iм вайну з дапамогай крыжакоу. Але Кейстут разбiу iх i выгнау яго з Вiльнi. Ягайла запрасiу мiру i пайшоу на хiтрыку: ен запрасiу Кейстута з яго сынам Вiтаутам да сябе, быццам для абмеркавання умоу мiру, але калi Кейстут з жонкай i Вiтаутам прыбылi, яны былi схоплены i пасаджаны у турму у Крэве. Сюды Ягайла падаслау забойц, якiя забiлi Кейстута i яго жонку, але Вiтауту удалося збегчы (1352). Гэты учынак не падняу аутарытэта Ягайлы, i ен вымушаны быу шукаць падтрымкi. У гэты час у Польшчы памiрае кароль, якi не меу нашчадкау, а меу 2 дачкi: Марыю i Ядзвiгу, але Марыя была жонкай маркграфа Брандэбургскага. Польскiя магнаты не хацелi падпарадкоувацца Брандэнбургу, а таксама былi занепакоены узмацненнем ВКЛ. Таму у 1384 г. Ядзвiга i Ягайла ажанiлiся. У 1385 г. у Крэве адбылося пагадненне мiж Ягайлам i польскiмi феадаламi, якое назвалася Крэускай унiяй. Iмкнулiся павялiчыць тэрыторыю ВКЛ i зрабiць яго адной з мацнейшых дзяржау у Еуропе. Па умовах Крэускай унii Ягайла абяцау прыняць каталiцкую веру разам з падданымi, даваць грошы на патрэбы Польшчы, дапамагчы атрымаць паудневыя тэрыторыi, заплацiць 20000 злотых адступных былому жанiху Ядзвiгi, на вечны час далучаць ВКЛ да Польшчы. Польшча абяцала ВКЛ дапамагчы у барацьбе з крыжакамi. Згодна унii былi наступныя умовы злучэння Польшчы i ВКЛ:
кароль i вялiкi князь у алной асобе;
знешняя палiтыка i абарона тэрыторыi робяцца супольна;
унутранае кiраванне у кожнай гаспадарцы асобнае (войскi, урады, казна)
распаусюджванне каталiцызму.
У 1386 г. Ягайла быу абвешчаны карале пад iмем Уладзiслава II. Унiя выклiкала супрацiуленне, якое узначалiу Андрэй Полацкi i Вiтаут. У вынiку Ягайла i польскiя феадалы адмовiлiся ад задумы пагаднення. У 1392 г. Вiтаут быу прызнаны Вялiкiм князем. Згодна Востраускаму пагадненню (1392) палякам было забаронена набываць землi i сялiцца у ВКЛ. У сваю чаргу Вiтаут абяцау выступiць сумесна з Польшчай супраць знешнiх ворагау.
3. Пры Вiтауце ВКЛ дасягнула сваей найбольшай магутнасцi. Каб падарваць сiлу буйных магнатау Вiтаут знiшчыу многiя княствы, ператварыушы iх у намеснiцтвы, месцы князеу занялi намеснiкi. Вiтаут стау фактычна незалежным правiцелем, i толькi iнтрыгi з боку Польшчы не далi яму магчымасцi стаць лiтоуска-беларускiм каралем. Нямецкi iмператар паслау Вiтауту карону, але яна да яго не дайшла. У 1429 г. на з’ездзе у Луцку прапанавалi каранаваць Вiтаута каралем Лiтвы у Вiльнi. Але Вiтаут памер. У далейшыя часы ВКЛ мела сваiх асобных гаспадароу, але пазней гэта традыцыя згубiлася. Унiя 1385 г. усе ж адкрыла шлях для акаталiчвання. Але паколькi некаторы час вялiкiя князi ВКЛ адначасова былi i каралямi Польшчы, яны клапацiлiся пра iнтарэсы ВКЛ, i толькi потым сталi ставiць iнтарэсы Польшчы на 1 месца. У 1413 г. на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэты была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай. Яе умовы:
праваслауная знаць ставiлася у дыскрымiнацыйнае становiшча у палiтычным i эканамiчным сэнсе. Толькi католiкi карытсалiся рознымi прывiлеямi;
праваслауная знаць пазбаулялася пасад;
пацвярджалася забарона на шлюбы мiж католiкамi i праваслаунымi;
праваслауная знаць пазбаулялася права выбару Вялiкага князя;
Вялiкi князi выбiрауся са згоды польскiх паноу, а польскi кароль – са згоды лiтоускiх паноу.
Такiм чынам, Гарадзельскi прывiлей стау апошнiм штуршко да грамадзянскай вацны. У ВКЛ была яшчэ 1 праблема: нацiск з боку Масквы. Гэта вымшала ВКЛ шукаць апоры у Польшчы. Пасля смерцi Вiтаута Вялiкiм князем стау 1430 г. Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прааольска-каталiцкай палiтыкi Вiтаута. Ен iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе.
Дзяржауная i органы кiравання.
Сацыяльна эканамiчны лад.
Беларускi горад у XIV-XV cт.
1. а) Цэнтральныя органы улады. Усю уладу i сiстэму дзяржаунага кiравання у ВКЛ узначальвау Вялiкi князь (Гаспадар). Важную ролю мела гаспадарчая рада. Спачатку Рада была толькi дарадчым органам. З канца 15 ст. Рада пачала абмяжоуваць уладу князя. Без яе згоды князь не мог вырашаць пытаннi знешняй палiтыкi, дараваць пасады, выдаваць i змяняць законы. Склад Рады: канцлеры, гетманы, маршалкi, падскарбiй, намеснiкi, старасты, ваяводы. Важную ролю у Радзе iгралi высшыя чыны каталiцкай царквы. У 15 ст. узнiкае новы дзяржауны орган “вальны сейм”. У 16 ст ен стау заканадаучым органам. Сеймы праводзiлiся не толькi у Вiльнi, але i у Берасцi, Навагрудку, Менску, Гароднi. Склад сейма: усе члены Рады, вышэйшыя чыны праваслаунага i каталiцкага духавенства, па 2 дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Кампетэнцыя: выбранне Вялiкага князя, заканадауства, дзяржауныя падаткi, прывiлеi, адносiны з iншымi дзяржавамi. Арганiзацыя цэнтральнай улады у ВКЛ з пачатку фармiравання i да сярэдзiны 16 ст. ператварылася у выбарчую манархiю, абмежаваную часткова саветам вельмож, часткова сеймам з прадстаунiкоу дваранскага саслоуя. Вiдавочна тэндэнцыя паслаблення улады князя.
б) Мясцовыя органы кiравання мелi шырокiя паунамоцтвы i мала залежылi ад цэнтральных органау. Яны мелi трохзвенную структуру:
Ваяводствы, на тэрыторыi якiх прадстаунiком вышэйшай улады быу ваявода, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю пажыццева з буйнейшых феадалау, ураджэнцау ВКЛ. Ен узначальвау адмiнiтратыуныя, гаспадарчыя, ваенныя i судовыя органы. Памочнiкi: кашталян, ключнiк, гараднiчы, лоучы, ляснiчы.
Павет. Кiраунiком адмiнiстрацыi быу стараста, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю. Яго памочнiк – падстараста. Паунамоцтвы старасты такiя ж як i у ваяводы.
Цiвуны – нiжэйшыя органы у сiстэме мясцовага кiравання – кiруючыя дзяржауных i вялiкакняжацкiх маенткау. Яны маглi судзiць просты люд, якi пражывау на падпарадкаванай iм тэрыторыi.
У месцах, дзе не было маенткау дзейнiчалi органы дзяржыаунага самакiравання: сходы i выбраныя iмi старцы. Органамi мясцовай улады выступалi павятовыя i ваяводскiя сеймiкi. У iх удзельнiчалi усе землеуласнiкi. Спачатку сеймiкi толькi выбiралi дэпутатау на з’езд вальнага сейма. Потым сталi выпрацоуваць наказы Сейму. Гэта забяспечвала больш шырокi удзел феадалау у дзяржауных справах. Важнай функцыяй Сеймау i сеймiкау былi судовыя справы. Такiм чынам можна сказаць, што у ВКЛ дзяржаунае кiраванне было прадстаулена у асноуным кiраваннем мясцовым, пранiкнутым аутанамiстычнымi тэндэнцыямi. Дзяржава пранiкалася пачаткамi федэралiзму.
2. У першай палове 16 ст. завяршылася пачаушаяся фармiраванне катэгорый феадалау i форм iх землеуладання. Вялiкi князь быу вярхоуным уладальнiкам усiх зямель дзаржавы i непасрэдным уласнiкам вялiкакняжацкiх “двароу”. Яго васаламi былi буйныя феадалы лiтоускага i рускага паходжання, якiя валодалi вотчынамi, пажалаванымi, спадчыннымi або купленымi землямi, мелi сваiх васалау. Як i усе феадалы, яны неслi агульнадзяржауную службу. Некаторыя з iх (паны харугоуныя) у час збора войска выставлялi свае асаблiвыя харугвi, якiя не уваходзiлi у склад тэрытарыяльных апалчэнняу. Большасць дробных феадалау былi ваенна-служылымi людзьмi (баярамi). Частка iх наблiжалася па свацму становiшчу да феадальнай знацi. Сярод баяр былi i сяляне, якiя складалi пераходную ступень мiж класамi сялян i феадалау. У ходзе афармлення саслоуных прывiлегiй дробных феадалау непрвелiгiраваную частку баяр сталi з 15 ст. называць шляхтай. Асноуную масу насельнiцтва складалi сяляне, якi знаходзiлiся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi i рамеснiкi-беднякi. Развiцце феадальна-прыгоннiцкiх адносiн аджбывалася у 1-ю чаргу за кошт змяншэння абшчыннай сялянскай уласнасцi i перахода зямлi ва уласнасць феадала. Прынцып “зямля нiчыя” змянiуся прынцыпам “няма зямлi без гаспадара”. На працягу 14-15 ст. сяляне канчаткова былi пазбаулены абшчыннай уласнасцi на зямлю. Яны сталi толькi землекарытальнiкамi. Уся зямля аказвалася ва уласнасцi дзяржавы, свецкiх i духоуных феадалау, часткова – гараджан. У сярдзiне 16 ст. сяляне-беларусы знаходзiлся у розным стане феадальнай залежнасцi, выконвалi неаднолькавыя правiннасцi. У сувязi з гэтым яны падзялялiся на некалькi катэгорый, перша за усе: на чыей зямлi пражывалi сяляне – яны дзялiлiся на дзяржауных i прыватна-уласнiцкiх. У адпаведнасцi ад ступенi феадальнай залежнасцi сяляне дзялiлiся на “людзей пахожых”, якiя захоувалi права пераходу ад 1-го феадала да другога, i “непахожых” – тыя, якiя не мелi такога права. Да вышэйшай ступенi феадальнай залежнасцi адносiлася “чэлядзь-невольная”. Яны вялi свае паходжанне ад халопау Старажытнай Русi i абслугоувалi двор феадала. У прывелiгiраваным стане знаходзiлiся сяляне-слугi спецыяльных служб у дзяржауны i прыватна-уласнiцкiх маентках. Iмi былi путныя, стайнiкi, псары, садоунiкi, рыбаловы, бортнiкi, млынары, рамеснiкi i iнш. Па меры развiцця феадальных адносiн i павелiчэння попыту на сельскагаспадарчыя прадукты iшоу працэс павелiчэння земолеуласнасцi буйных феадалау. Да сярэдзiны 16 ст. значна узраслазямельная уласнасць сярэднiх i дробных феадалау. Пры гэтым сталi пашыраць уласную запашку зямель, што суправаджалася узмацненнем прыгоннiцтва. Адбывалася скарачэнне дзяржаунага зямельнага фонду, што дрэнна сказвалася на прыбытках дзяржаунай казны. Дзяржауныя расходы узрасталi i вялiкакняжацкая улада аказвалася у фiнансавай залежнасцi ад магнатау. Каб павысiць прыбыткi у ВКЛ, пачала праводзiцца аграрная рэформа, якая увайшла у гiсторыю пад назвай “валочная памера”. Рэформа правадзiлася згодна “Устава на валокi”, выданнага у 1557 г. Сiгiзмундам II. Усе дзяржауныя землi падлягалi абмеру i перадзелу. Яна разбiвалiся на валокi (21,3 га), якую кожны дым атрымлiвау у падворнае карыстанне. Валока становiцца падаткавай адзiнкай. Зямля пры гэтым прадстаулялася у трох палях, такiм чынам узконьвалася трохполле з прымусовым севазваротам. У час правядзення рэформы лепшыя землi у сялян адбiралiся i адводзiлiся у вялiкакняжацкiя фальваркi з разлку па адной валоке з 7 сялянскiх валок. Сяляне, атрымаушыя валокi, змацоувалiся да фальварка i гублялiся права пераходу. Адначасова з правядзеннем валочнай памеры на дзяржауных землях, феадалы праводзiлi яе у сваiх маентках. З аднаго боку гэта садзейнiчала асваенню новых зямель, замацаванню больш прагрэсiунай трохпольнай сiстэмы земелеуладання i стварэнню умоу для развiцця таварна-грашовых зносiн у сельскай гаспадарцы. З другога – прявяло да рэзкага скарачэння сялянскага землекарыстання, станаулення фальваркавай паншчыннай сiстэмы гаспадарання. Валочная памера паскорыла завяршэнне юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян, пачатак якому быу пакладзены прывiлеем 1447 г. Судзебнiк 1468 г. пад страхам смяротнага пакарання забараняу увадзiць прыватна-залежных людзей i чэлядзi. Статут 1529 г. замацавау за феадаламi манаполiю на валоданне зямлей, узаконiу пазбауленне сялян права уласнасцi на зямлю, усталявау 10-гадовы тэрмiн пошуку беглых сялян.
3. Вытворчыя сiлы развiцця феадалiзму абумовлiлi iнтэнсiуны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркi. Гэта суправаджалася ростам гарадоу i мястэчак. Яны былi месцам сасрэдатачэння рамяства i гандлю, палiтыка-адмiнiстратыунымi цэнтрамi i умацаванымi пунктамi на выпадак нападзення ворага. Найбольш буйнымi гарадамi былi Вiцебск, Магiлеу, Пiнск, Полацк, Слуцк. Гарады i мястэчкi узнiкалi як на дзяржаунай, так i на прыватна-уласнiцкай зямлi. У 16 ст. у многiх вялiкакняжацкiх гарадах з’яулялiся юрыдыкi – адасобленыя часткi горада цi яго прыгарада, якiя былi уладаннямi свецкiх або духоуных феадалау з залежным ад iх насельнiцтвам. На жыхароу юрыдык не распаусюджвалася адмiнiстратыуная i судовая улада гарадскога самакiравання. 80% гараджан – беларусы.
Сацыяльны склад гараджан быу неаднародным.
Верхнi слой – феадалы, духавенства, багатыя купцы, заможныя рамеснiкi.
Сярэднi слой – рамеснiкi, дробныя гандляры.
Нiжэйшы слой – вучнi, людзi, знаходзячыяся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi.
Гандлева-рамесныя жыхары гарадоу называлiся мяшчанамi. Гарадское рэмясло было вельмi разнастайным. Да 2-й паловы 16 ст. у Беларусi было вядома 200 рамеснiцкiх прафесiй. 1-е месца займала апрацоука металау, 2-е – апрацоука дрэва i г. д. З 15 ст. у гарадах Беларусi пачалi з’яуляцца саслоуныя карпарацыi рамеснiкау, якiя называлiся сотнямi i брацтвамi. Яны стваралiся з мэтай абароны iнтарэсау рамеснiкау як дробных вытворцау ад эксплуатацыi iх феадаламi i купцамi. З 1555 г. сотнi i брацтвы сталi называцца цэхамi – аб’яднаннi рамеснiкау адной, або некалькiх блiзкiх прафесiй. Кожны цэх быу i узброеным атрадам. У склад цэхау не прымалi яурэяу, татарау. Яшчэ у 1388 г. Вiтаут выдау прывiлей, якi гарантавау яурэям гарадоу сваю арганiзацыю – кагал. Асобнымi арганiзацыямi жылi татары. Iшоу актыуны рост таварна-гандлевых зносiн, як ва унутраным так i у знешнiм гандлi. Гандлявалi з Рыгай, з Заходняй Еуропай, некаторымi гарадамi усходу. Па меры пашырэння эканамiчнага значэння гарадоу актывiзавалася iх палiтычнае жыцце. Гарады iмкнулiся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi i атрымаць права на самакiраванне. Узорам было Магдэбурскае права.
Пытанні па курсу гісторыі Беларусі (1999-2000 н.г.)
Асваенне тэрьггорыі Беларусі першабытным чалавекам. Эпоха каменнага веку.
Балцкае і раннеславянскае засяленне беларускіх зямель. Усходнеславянскія супольнасці ў ІХ-пер.пал.ХП стст.
Беларуская дзяржаўнасць у раннім сярэднявеччы. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага ккястваў.
Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Асветніцкая дзейнасць Е.Полацкай і К.Тураўскага.
Сацыяльна-эканамічныя адносіны на землях Беларусі ў ІХ-сяр.ХПІ стст.
Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага і сістэма дзяржаўнага кіравання.
Прававая культура ў княстве.
Феадальнае развіццё сельскай гаспадаркі і беларускага гарода ў ХІУ-ХУІ стст.
Першыя уніі ВКЛ з Польшчаю (Крэўская, Віленска-Радамская, Гарадзельская): прычыны заключэння, сутнасць і вынікі.
Барацьба Вялікага княства Літоўскага з татара-манголамі і крыжакамі. Грунвальдская бітва.
Характар узаемаадносін і знешняя палітыка ВКЛ у дачыненні да Маскоўскай Русі (канец ХУ-сяр.ХУІ стст.).
Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя прызнакі і традыцыйная культура беларусаў.
Прашнкненне ідэй Адраджэння на Беларусь. Ф.Скарына як вучоны-гуманіст, асветнік, першадрукар.
Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай.
Рэлігійна-рэфармацыйны рух на Беларусі ў ХУІ ст.
Каталіцкая рэакцыя. Палітычная і культурная дзейнасць ордэна езуітаў.
Берасцейская рэлігійна-царкоўная унія. Сутнасць уніяцтва.
Войны Рэчы Паспалітай з Расіяй у першай чвэрці ХУІІ ст. і іх уплыў на стан развшцця беларускага грамадства.
19.Антыфеадальная вайна на беларускіх землях у сярэдзіне ХУІІст.( 1648-1651 гг)
Беларускае грамадства падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1655-1667 гт.
Эканоміка і саслоўныя адносіны на Беларусі ў ХУШ ст.
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.
Спробы правядзення рэформаў і тры падзелы Рэчы Паспалітай у кан. ХУШ ст
Адміністрацыйна-дзяржаўныя пераўтварэнні на беларускіх землях пасля іх уключэння ў склад Расійскай імперыі.
Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у канцы ХУІП-сяр.ХІХ стст.
Палітычны рух у беларускім грамадстве ў першай палове XIX ст. Паўстанне 1830-31 гг. на Беларусі і яго палітычныя вынікі.
Скасаванне прыгону і правядзенне палітычных буржуазных рэформ у 60-я іт. ХЗХ ст. на Беларусі.
Ідэі сацыяльнай -незалежнасці і нацыянальнага вызвалення ў паўстанні 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага.
Станаўленне новых форм вытворчасці ў тірамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі пасля адмену прыгону. Адметнасці каггіталістычнага развіцця.
Рабочы і сялянскі рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі ў 60-90-х гг. XIX ст.
Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх палітычных партый і арганізацый у канцы ХІХ-пач.ХХ ст.
Вызваленчая барацьба і грамадска-палітычны рух на Беларусі ў час рэвалюцыі 1905-1907 гт.
Беларускі нацыянальны рух у перыяд першай расійскай рэвалюцыі. Нашаніўсю этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння.
Сталыпінсюя рэформы на Беларусі.
Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі. Утварэнне новых органаў улады.
Ажыўленне дзейнасці надыянальных партый і арганізацый пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Іх погляды на палітычныя праблемы і беларускае пытанне.
Праблема самавызначэння беларускага народа пасля ўстанаўлення аднаўладдзя Саветаў. Скліканне і разгон Усебеларускага надыянальнага сходу (15 снежня 1917 г.).
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады. -
Змаганне за самавызначэнне народа на грунце савецкай улады. Дзейнасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б).
Абвяшчэнне БССР. 1 Усебеларускі з'езд Саветаў. Стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі.
Беларускае грамадства ў гады саведка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Другое абвяшчэнне БССР.
Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
Падпісанне федэратыўнага дагавора аб утварэнні СССР. Уваходжанне Беларусі ў склад Савецкага Саюза.
Індустрыяльнае будаўніцтва ў БССР.
Правядзенне суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі на Беларусі і яе сацыяльна-эканамічныя вынікі.
Сутнасць, этапы і практыка рэалізадыі палітыю беларусізацыі ў 20-30-я гт.
Палітычная сістэма СССР 30-х гадоў. Дэфармацыі ў грамадска-палітьгчным жыцці. Рэггрэсіі у дачыненні да беларускага грамадства.
Палітычна-прававое становішча зямель Заходняй Беларусі у складзе міжваеннай Полыігчы (1921-1939 гт.) і нацыянальна-вызваленчая барацьба працоўных.
Адметнасці эканамічнага і культурнага развіцця заходнебеларускіх тэрыторый у 1921-1939 гг.
Пачатак другой сусветнай вайны. Аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Акупацыя Беларусі нямецкім войскам. Акупацыйны рэжым на Беларусі.
Антыфашысцкая барацьба на Беларусі ў 1941-1944 гг.
Беларускі калабарацыянізм у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Матэрыяльныя страты, людскія, культурныя Беларусі за гады вайны.
Становішча БССР на міжнароднай арэне пасля заканчэння Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны. Навуковыя, эканамічныя і культурные сувязі з краінамш свету.
Аднаўленне ў 1946-1950 гг. разбуранай вайной прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Спробы адыходу ад таталітарызму ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай ССР у 50-х гг.
Развіццё эканомікі у 1950-70-х гг. Нарастанне з'яў застою ў сацыяльна-•• эканамічным развіцці Беларусі.
Адукацыя, навука, культура беларускага грамадства ў 1950-80-х гг.
Палітыка перабудовы як адказ на крызісныя з'явы грамадскага развіцця другой паловы 1980-х-пачатку 90-х гг. Яе набыткі, страты, пралікі.
Сацыяльна-эканамічны крызіс 1990-х-гг. Накірункі рэфармавання эканомікі.
Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з дапаўненнямі і змяненнямі.