Xreferat.com » Топики по английскому языку » Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус

Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус

глыжка (ДСЛ).

Гранка, ж. Баразна,градка (СПЗБ,т.1).

Бегала і на ферму і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак…(Алімпіяда,с.6.)

Дзядок, м. Апорны слупок у гаспадарчым будынку (СПЗБ,т.2)

Калі ён учарэпіўся за дзядок, падумаў, што са страхой знясло і шчыт ад двара, - шчыты з аполкаў былі папрыбіваны да дзядкоў  (Мсціжы,с.13.).

Додніца, ж. Досвітак, світанне (Абабурка.).

Нашы пачалі ісці праз вёску, калі толькі яшчэ зазелянелася халодная додніца – адступалі на ўсход, на Бегамля (Алімпіяда,с.340).Зімой, калі Андрэй у маразы ехаў додніцай да ракі, правады гудзелі ў белых ад інею бярозах на розныя галасы (Мсціжы,с.24.).  Людзі ўсталі сёння додніцай і лавілі коней на выганчыку ў тумане, дзе яшчэ ярка гарэў агонь і спалі начлежнікі (Найдорф,с.61.).

Параўн.: додніцай прысл., досвіткам (Абабурка), додніка (Сцяшковіч), доднечкам (досвіткам) (Мат. мін.-мал.,ІІ.).

Друзалкі, мн. Кавалачкі чаго-небудзь (СПЗБ,т.2.).

Ляцяць на халодны бліскучы лёд, у які ўгрызаецца шырокі Харбінаў тапор, пырскаючы ў вочы друзалкамі лёду (Алімпіяда,с.337.).  Ухапіўшы друзалак халоднага збітага снегу – у каня з-пад капыта, - расцёр яго ў далонях і стаў мачыць вочы  (Агні,с.65.).

Параўн.: друзачка – дробны кусочак (ТСБМ,т.2.).

Дыля, ж. Тоўстая дошка (ТСБМ,т.2.).

Старыя сукаватыя пачарнелыя дубовыя камлі, якія нехта намерыўся быў распілаваць на дылі, ляжалі на зямлі (Алімпіяда,с.259.).

Дэнка, н. Дошчачка, на якой рэжуць што-небудзь (СПЗБ,т.2).

Яна (Таццяна) рэзала кілбасу, і нож скакаў па старым драўляным дэнку  (Алімпіяда,с.249.).  Маці рэзала вузенькі доўгі скрылёк сала на ражку стала, не падкладаючы дэнка (Найдорф,с.147.).

Як паказваюць матэрыялы «Лексічнага атласа», у гаворках ужываюцца з гэтым значэннем варыянты: дэнца, донца, дно, днушка, днішка, а таксама іншыя назвы: кружок, стальніца, крышка (ЛАБНГ, т.5, карта 304).

Засмаль, ж. Гарэлае,гар (ТСБМ).

Перад новым мастом цераз Двінасу – ад яго яшчэ пахла засмаллю – на выбоінах праціўна забразгалі ззаду аб канькі ланцугі (Алімпіада,с.202.).

Засмаржка, ж. Вузел у выглядзе пятлі, завязаны адным канцом (СПЗБ,т.2.).

Панок скідае лейцы з шыі і завязвае іх на засмаржку ля белай новай бярозавай ручкі (Тартак,с.189.).

Параўнай: засмарга – завязаны бантам вузел (Мат. мін.-мал.-І.)

Канаторжнік, м. Чарнобыль(трава) (СПЗБ,т.2).

Далей пад плотам сох зайцаў гарошак, не змогшы завязацца на стручкі, гібеў высокі пасівелы, як палын, канаторжнік (Алімпіяда,с.8.).

Канюх, м. Каршун (Бялькевіч).

Ныў матор, і яму (Ратнікаву) раптам здалося, што ён стаіць на дарозе, а ўсё ідзе кругам: рабыя каровы на лугу, канюх у белай смузе…(Алімпіяда,с.48.).

Каслаўка, ж. Касмыль,жменя, ручайка(лёну); перан. – пасмы валасоў (СПЗБ,т.2).

Сіваватыя, як попел, валасы звесіліся праз лоб каслаўкай, і на іх, на канцах, віселі кроплі вады (Алімпіяда,с.198.).  Папрывыкалі да мурагу, і то – растрасі кожную каславачку ў жмені (Мсціжы,с.40).  Мокрыя сівыя валасы на галаве скруціліся ў каслаўкі і папрыліпалі да вушэй (Тартак,с.166.).

Кісля, ж. Закваска (СПЗБ,т.2.).

Яны не пяклі свайго хлеба – так, рэдка калі, каб кісля ў дзяжы не звялася, - жылі з магазіна (Мсціжы,с.163.).

Параўн.: кісля, ж. разм. Тое, што і кіслата  (ТСБМ,т.2).

Крушня, ж. Куча камення (СПЗБ,т.2.).

Наперад ёй забег Валерка і паказаў рукой пад сухі лазовы куст з крушняй камення воддаль ад ліпы (Алімпіяда,с.150.).

Крэса, ж. Паласа, рыса (Мат. мін.-мал-ІІ.).

Усміхнулася(Таня),выцершы лоб ад поту – угрэлася ля агню – і пакінуўшы збоку на лобе чорненькую вузенькую крэсачку, як усё роўна падводзіла бровы і сашмыкнулася рука (Алімпіяда.с.528.).

Курмель, м. Пячкур(рыба) (СПЗБ,т.2.).

Стары, спрадвечны брод быў якраз у старыцы, яго адсекла ад вады прарытая на лагу прамая канава,і ён , поўны некалі белага дробнага камення, курмялёў, верацяніц і сліжыкоў, цяпер паміраў (Алімпіяда,с.81.). Валерка бегае з дзецьмі канавай аж да моста ў канцы грэблі лавіць курмялёў. (Сцяпан Жыхар са Сцешыц , с.194).

У гаворках, акрамя назвы курмель, пашыраны лексемы келб, кялбун, пяскар, пескавод, поўх, сопуха, дудорга і інш.1

Курня, ж. Мурканне,курняўканне (СПЗБ,т.2).

Аблепіць з галавы да ног і запяе ад радасці курню  вакзальны стары кот..(Алімпіяда,с.278.).

Лагожы,мн. Сані-развалкі для перавозкі грузаў (ТСБМ,т.3.).

Лагожы, здаецца, дзяруць снег, цяжкія, з шырокімі новымі палазамі…(Тартак,с.204.).

Параўн.: лагожы -–лёгкія сані; лагошы – сані з надбудованай скрыняй перавозіць сыпкія харчы (Мат. мін.-мал., II).

Ласонікі, мн. Прысмакі (СПЗБ,т.2).

Ты мне ласонікаў не строй. Бліноў пшанічных, яйцы з чатыры і прамачыць…(Чакай у далёкіх Грынях, с.135.).

Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава БеларусЛата, ж. Пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны (СПЗБ,т.2.).

1 Лексічныя ландшафты Беларусі. Мн., 1995. С.114--115

Пярэдні алень быў сівы і ў чорныя латы (Алені,с.26.).

Параўн.: лата – лата, паплеціна (Бялькевіч); лата – пустое, голае месца(Мат. мін.-мал., I); лата – кавалак тканіны і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку (ТСБМ, т.3.).

Лягар, м. Бярвенні, якія падкладаюцца пад штабелі дроў, лесу (СПЗБ,т.2).

Яшчэ нядаўна тут, у самым нізкім месцы на дарозе, ляжаў насланы драўляны масток на двух круглых легарах (Алімпіяда,с.538.).

Ляжэйка, ж. Аглабіна (у калёсах), верхняя частка драбін (у возе) (Абабурка).

Калёсы праваліліся ў гразь па самыя ляжэйкі – пахаваліся колы…(Алімпіяда,с.112.). Жэнька не бачыла, як Юрка ўхапіўся за ляжэйкі (Лонва,с.175). Галіна адкінулася да ляжэйкі і ўгледзелася на Млечны Шлях (Чакай у далёкіх Грынях, с.11.).  Хвост у яе мяккі, рассыпаецца па нагах, што ручайка лёну, і тады хочацца пацерабіць іх аб ляжэйку (Тартак, с.40).

Параўн.: аглабіно, гнушка (Абабурка), ляжэйка – жэрдачка ў калёсах (Каспяровіч).

Мілта, ж. Страва, прыгатаваная з аўсянай мукі (СПЗБ,т.3).

Мілта змолатая ў мяшку стаяла ў куфры (Найдорф,с.97.).

Параўн.: мільта – страва з аўсянай мукі (Мат. мін.-мал., II)

Мялянне, н. Кастрыца (СПЗБ,т.3).

За акном ядраная зара на ўсходзе і на падаконніку  на мяленні скача сінюк (Алімпіяда,с.353.).

Наберткі , набераткі, мн. Раменная частка вупражы (СПЗБ,т.3.).

Каням абцягвалі наберткамі, падкладаючы іх пад хвасты, і пасля, трымаючы ў руках дугі, запіхалі коней задам у доўгія бярозавыя аглоблі (Мсціжы,с.24.).

Аб’інеў конь, стаў зусім белы, аб’інелі дуга і набераткі (Тартак,с.137.).


Параўнай у літаратурнай мове: набедрыкі, набэдрыкі, набадры (ТСБМ,т.3.).

У гаворках з гэтым значэннем зафіксаваны лексемы намэдрыкі, шлеі, падгузы, паўторы (ЛАБНГ, т.2, карта 327).

Надзежнік,м. Кавалак палатна, якім накрывалі дзяжу (СПЗБ,т.3.).

Падай, сусед, надзежнік з лаўкі – сказала Алімпіада (Алімпіяда,с.94.). Белыя ад гліны сцены , на стале белы надзежнік, і на яго насыпана вараная бульба (Тартак,с.132).

Нажутка, ж. Кароткае верхняе жаночае адзенне, жакет з рукавамі (Абабурка).

У чорнай шыбіне ўбачыла (Алімпіяда) свае апушчаныя рукі і нажутку – светлай плямай (Алімпіяда,с.8.). На частаколе ля хлеўчыка вісіць, зачапіўшыся, Верчына старая байкавая нажутка (Мсціжы,с.101.).  Яна (Наста) нагнулася да яго – ён схапіў яе за нажутку, за рукавы ля лакцей,і пацалаваў у шчаку (Тартак,с.8.).

Слова нажутка сустракаецца амаль у кожным творы Пташнікава. Гэта слова, як лічыць Абабурка М.В., прыйшло ў беларускую мову з польскай: nazutka “адзенне жанчыны” і “накідка”1 У творах Пташнікава яно ўжываецца і ў значэнні “верхняе жаночае адзенне” і ў значэнні “кофта, блузка”.

Павалаканец, м. Кароткі кажух, пацягнуты зверху сукном  (СПЗБ, т.3).

Маці ў расшпіленым  павалаканцы  прабегла ззаду да варот .(Алімпіяда, с.456). Свісталі на ветры голыя дубцы ў бярэзніку, хвасталі па твары, дзерлі павалаканец (Чакай у далёкіх Грынях, с.148).

Побач з назвай  павалаканец у творах І.Пташнікава ўжываецца варыянт  павалакан: Мае папіросы недзе ў павалакане (Мсціжы, с.49).

Параўн.: павалочка, ж.Кажух, пакрыты сукном, шуба (Бялькевіч), павалочка ж. Паўшубак, пацягнуты сукном (Сцяшковіч), павалаканы. Абшыты тканінай (Мат. мін-мал.).

1 Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Мн., 1981. С.84.

Падплятанка, ж. Спіца для падплятання лапцей. (СПЗБ, т.3).

І зубы вялікія і шырокія, як касцяныя падплятанкі, якімі ў вайну падпляталі лазовыя лапці (Лонва, с.62).

Падрукаянт, м. Таварыш, сябрук, прыслужнік (Варлыга).

А што гэта твой падрукаянт не па-наську блузніць?(Алімпіяда, с.385).

Падчачурка, ж. Дзяўчына-падлетак (Варлыга).

Гадоў шаснаццаць яна ўжо мела, але на від была яшчэ зусім падчачурка (Алімпіяда, с.398).

Паземачнік, м.Сунічнік (СПЗБ, т.4).

Пад ногі лучалі адсечаныя асколкамі яловыя лапкі і павыдзіраны з зямлі з мохам зялёны пазёмачнік з паружавелымі ягадамі (Найдорф, с.23).

Пал, м. Высокая тэмпература, гарачка  (ТСБМ, т.3).

Падумаў, што ў Тані, мусіць, пал – гарачая галава (Тартак, с.128).

Параўн.: пал. Тэмпература (Мат. мін-мал., III).

Паперадоўка, ж. Вяроўка, прымацаваная спераду воза, якой уціскаюць сена, салому (СПЗБ, т.3).

Воз высокі і вузкі, калышацца пад нагамі, калі падыходзіш пад перад, каб зачапіць, падняўшы ўгару на руках, парубень за паперадоўку, - гэта не жыта, што расцягнуў на ўсе снапы воз і стой, як на стозе (Найдорф, с.62).

Як варыянт І.Пташнікаў ужывае лексему паперадня:

Пачакай, не едзь, зачаплю паперадню. (Чакай у далёкіх Грынях).

Парубень, м. Рубель (жэрдка для ўціскання саломы, сена ) (ТСБМ,т.4).

Стаіць на каленях, ажаргаўшы парубень (Алімпіяда, с.112). Здаецца, што на загуменні абярнуўся воз са снапамі і прыдавіў Юрку парубнем. (Лонва, с.106). Збегай за парубнём, я яго ля першай капы да альшэвіны быў прыхінуў (Чакай у далёкіх Грынях , с.54).

Параўн.:рубэль, м. Прылада для ўціскання сена ці саломы (ДСБ), парубень, м.Рубель.(Сцяшковіч), рубель, м. Рубель (Бялькевіч,Янкоўскі-І),рубель, м.Тоўстая рухомая жардзіна, на якой стаяць, крыючы страху саломай. (ТС-4).

Паспешка, ж. Бульба-скараспелка (СПЗБ, т.3).

Верка падкопвала паспешку раней усіх у вёсцы – яшчэ не пачыналі жаць (Мсціжы, с.254).

Параўн.: паспешка, ж. Сорт ранняй бульбы (Сцяшковіч Мат.).

Паўцагелак, м. Палавіна цагліны (СПЗБ, т.3).

Саскочыўшы, ён поўзаў па гары, мацаючы мокры мох і пясок, пакуль ля самага коміна не лучыў пад калена паўцагелак (Мсціжы, с.15).

Параўн.: паўцагелак, м. Палавіна цагліны (Сцяшковіч).

Пахарон, м. Пахаванне (СПЗБ,т.3).

Я сягоння на пахароне  была (Алімпіяда, с.524).

Плечавень, м. Плячысты чалавек.

Выставіўшы ўперад руку – высокі, у два метры росту, плечавень, - ён /сяржант/ махаў і махаў ёю, як лапатай на таку (Алімпіяда, с.21).

Пляйстра, ж. Слой мышачнай тканкі; пляма (СПЗБ,т.4.).

◊ Пляйстрамі пайсці – аддзяляцца слаямі (СПЗБ,т.4.).

З загарэлымі чорнымі рукамі – на іх ля плеч уставала белымі пляйстрамі  скалелая шкура (Алімпіяда,с.22.). У вочы кідалася рунь жоўтымі пляйстрамі: сапрэла жыта ў гразі пад снегам (Мсціжы,с.65.) Было відаць, калі ўгледзішся, як мітусіцца снег, пляйстрамі, бы хто павесіў сушыць на мароз бялізну (Агні,с.92.).

Параўнай: пляйстрачка.ж. – Пласт, слой (Мат.мін.-мал.).

Полачка,ж. Пялёнка (СПЗБ,т.4.).

Яна (Алімпіяда) спусцілася з горкі і ішла, прыхінуўшы рукі да грудзей, дзе грукала сэрца – як усё роўна нясла перад сабой маленькую Таню, закручаную ў полачкі (Алімпіяда,с.561.).

Праварына,ж. Стойла,перагародка ў хляве (СПЗБ,т.4).

Спачатку летам – добра было спаць у мяккім сене пад падстрэшнікам ля канюшні, слухаць, як стогнуць у праварынах коні ( Алімпіяда,с.452.). Андрэй, вярнуўшыся, пабег ім (коням) наперад цераз канюшню – папрасаджваюцца ў праварынах, здурнеўшы (Мсціжы,с.22.).

Параўн.:праварына,ж. Павець,падпаветка (Сцяшковіч, Мат.); адлегласць паміж дрэвамі ў садзе (Сцяшковіч); прыбудова (Мат. мін.-мал.); стайня, вялікі хлеў; засаўка, завала (у стайні, хлеве) (Янкоўскі).

Працівенька, ж. Ток (СПЗБ,т.4).

Конь стаяў з прыходу, на працівеньцы, ціха гломзаючы з саней сена (Агні,с.108.).

Пролабка. ж. Палонка (СПЗБ,т.4.).

Харбін, памеціўшы пролабку, махае тапаром з-за вуха, аж іскры пырскаюць разам з лёдам (Алімпіяда,с.337.).  Зімой, у вялікія маразы, трэба было прасякаць у бродзе пролабку і наліваць у карыта вады (Мсціжы,с.22.).

Параўн. у ТСБМ: проламка,разм. – палонка.

Прушчына, ж. Прасціннае палатно (СПЗБ,т.4.).

На стале пад самай лямпай ляжала белая крамная прушчына і блішчала швейная машынка (Тартак,с.216.).

Прэнзлі, мн. Махры (СПЗБ,т.4.).

Дзяўчаты ў хустках, акручаных канцамі ля шыі і перакінутых прэнзлямі на грудзі (Алімпіяда,с.75.).

Пэйчык, м. Бізун (Рус.-ням. сл.).

І пілотка на галаве чорная, і конь пад ім чорны, і ладны пэйчык у руцэ (Алімпіяда,с.394).

Пяколак, м. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца (ТСБМ,т.4.).

Сядзела (Галіна) на ўслончыку ля печы, там, дзе лазяць на пяколак (Чакай у далёкіх Грынях,с.137).

Параўн.:пяколак,м. Прыпечак.(Янкова);пяколка,ж. Месца пад печкаю, дзе кладуць запалкі (Бялькевіч); пяколак,м. Комінак (Сцяшковіч Мат.).

Рабінка,ж. Спірэя (СПЗБ,т.4.).

У лучках ля ракі ўжо вялікая трава – сінюха і рабінка – хоць касі (Найдорф,с.14.).

Рагалы,мн. Пацёкі поту (СПЗБ,т.4).

Пот разліўся з ямак па шчацэ і пацёк рагаламі на стол (Алімпіяда,с.200).

Рагачы, мн. Звязаныя разам тры драўляныя палкі (СПЗБ,т.4).

Ногі ў яго, здавалася, былі надта ценкія і высокія – падскокваў ён на іх, як усё роўна на якіх рагачах (Алімпіяда,с.49.).

Параўн.:рагач, м. Вілы з двума рагамі (Сцяшковіч Мат.); частка сахі, яе аснова,сама саха (Янкоўскі); дышаль (Янкова); керагаз (Мат.мін.-мал.).

Рудзік, м. Шчаўе лугавое (СПЗБ,т.4.).

Пачаў расці рудзік, дурнап’ян і ўсякая калючая гавыла (Алімпіяда,с.9.). На папары парос высокі рудзік – цвіў рыжым цветам (Найдорф,с.82.).

Саганок,м. Чыгунок (СПЗБ,т.4.).

Пасярод агню стаяў маленькі чорны саганок, у якім перш варылі мачаку, кіпеў, і было відаць, як бурэла бульба – бралася прыгаркамі (Найдорф,с.144.).  У адной руцэ ў яе (Веркі) вядро з малаком  - знаць зверху на вядры белыя пырскі, у другой – саганок (Тартак,с.109).

У гаворках для назвы гэтай пасудзіны існуюць лексемы саган, казан, цаган, чаган, чавун, чыгун, кацялок (ЛАБНГ, т.4).

Святок,м. Світанне (СПЗБ,т.5).

Назаўтра, чуць святок, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара (Алені,с.42.) Ускруціўшыся чуць святок, яна (Кланя) зноў бралася за ўчарашнюю работу (Найдорф,с.188.).

Семнастоўка, ж. Семнаццацігадовая дзяўчына (Абабурка.).

І ты не семнастовачка, і я...(Алімпіяда,с.253.).

Параўн.:семнаццатка (Абабурка); П. Сцяцко падае гэта слова са значэннямі: маладая дзяўчына(17 гадоў); немаладая дзяўчына. якая надта маладзіцца.

Сіпак, м. Зямля сівага колеру (СПЗБ,т.4).

Сіментал (бык) перабіраў і перабіраў заднімі нагамі, адкідаючы з-пад сябе свежы сіпак і дробнае каменне (Алімпіяда.с.163).

Скаба. ж. Рабрына (ТСБМ,т.5,ч.1).

Пад бок лучыў парубень, цвёрды, слізкі – чуваць рукой, - і ад яго баляць скабы (Тартак,с.130). Паламаны скабы і крануты лёгкія (Мсціжы,с.100).

Параўн.:скаба, ж. Рабро (СПЗБ,т.4.); скабкі, мн. Пасечаныя рэбры парсюка (Мат. мін.-мал.).

Смычка, ж. Падвей(трава).(СПЗБ,т.5)

Конь, нагінаючыся да зямлі, стаў скубці ў выбоінах сухую смычку: быў галодны.(Тартак, с.76) На ім ля прабоя вісеў жмук сена – леташняя сухая смычка.(Найдорф,с.169)

Спіжарня,ж. Каморка.(СПЗБ,т.4)

Заклёпачкі буду ставіць, пакуль не звязуць к чортавай матары маю гэту спіжарэньку...(Мсціжы, с.266)

Спрага, ж. Праход у агарожы.(Абабурка).

У спрагу ў цемнаце яны не лучылі – пералезлі па гурбе зверху цераз плот і ледзь патрапілі ў вароты (Алімпіяда,с.336).  Маці дала ім па ручніку, і яны, пералезшы ў спрагу ля хаты, пайшлі мяжой ля плота да ракі (Найдорф,с.45.). Верка пазносіла жэрдзе ад спрагі на мяжу ў гарод (Тартак,с.191).

Струшанка. ж. Трасянка (з сена і саломы) (Абабурка).

Бярэш у рукі рагатыя, на два зубы, лясковыя вілкі, трасеш сена з саломай – робіш струшанку – і носіш яе ахапкамі каровам...(Алімпіяда,с.352).

Параўн.: струшанка – трасянка, салома, змешаная з сенам (Бялькевіч).

Сутонне, н. Змярканне (СПЗБ, т.5).

Брэша сабака, крычаць на сутонні пастухі, галёкаюць на ўсё горла, як і

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: