Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Пэўную частку дыялектнай лексікі складаюць семантычныя дыялектызмы тыпу: гаршчок, качан(галава), лінуць(шпарка пабегчы).
У творах І. Пташнікава выяўлена даволі вялікая група словаўтваральных дыялектызмаў, якія маюць тыя ж каранёвыя марфемы, што і літаратурная, але ўтвораны з дапамогай іншых словаўтваральных сродкаў: вылівень – лівень, курчаты – кураняты, шкелка – шкло, зачы – за вочы, круга – кругом, адранак –ранак, ціхата – цішыня,жвірак –жвір,вываратка--выварацень і пад.
У мове герояў адлюстраваліся некаторыя фанетычныя і граматычныя асаблівасці гаворак. Намі вылучана вялікая група фанетычных дыялектызмаў тыпу: аглобня, слабодны, дзермяза, жаляззё, даланя, восвы, ёсь, вун, нясла, халадно, палікмахцерская, херма і інш.; граматычныя дыялектызмы: руччо(ручай), дрыжака(дрыжыкі), крупмі(крупамі), вушмі(вушамі), ён адмерыць,адчыне, падскоча і інш.
Прааналізаваны матэрыял паказаў, што аўтар клапоціцца пра тое, каб дыялектызмы былі зразумелыя шырокаму чытачу. Ён уводзіць іх у кантэкст з дапамогай падбору сінонімаў, выкарыстоўвае спосаб атрыбуцыі, увядзенне прыдаткаў, устаўных канструкцый. Сэнс большасці дыялектызмаў вынікае з кантэксту.
Дыялектызмы І. Пташнікаў ужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах пэўную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе знешні воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
Як ужо адзначалася, найбольшага плёну дасягаюць тыя пісьменнікі, якія арганічна спалучаюць у сваіх творах дзве разнавіднасці нацыянальнай мовы – літаратурную і дыялектную, знаходзяць месца і гутарковаму, і кніжнаму слову. Да такіх пісьменнікаў адносіцца і І. Пташнікаў. Некаторыя дыялектызмы выкарыстоўваюцца паралельна з іх літаратурнымі адпаведнікамі. Так аддаючы перавагу спалучэнню без сціханага (сустракаецца і аналагічнае без сканчонага), пісьменнік не цураецца агульнаўжывальных слоў несціхана, не сціхаючы, частае ў творах слова ўпобачкі жыве ў добрым суседстве з яго сінонімам побач1.
1 А.Каўрус. Пташнікаў І.М.// Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.,1994.
Літаратура
1.Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Мн.,1981.
2.Абабурка М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. Мн.,1986.
3.Абабурка М.В. Некаторыя асаблівасці выкарыстання лексічных дыялектызмаў беларускімі савецкімі пісьменнікамі.//Тез. межвуз. науч.-теорет. конф.молод. учёных. Мн., 1969. С.148-147.
4.Адамовіч А. Культура творчасці. Мн., 1962.
5.Андраюк С. Чалавек на зямлі.Мн., 1988.
6.Андраюк С. Вывяраючы жыццём. Мн., 1976. С.66-108.
7.Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. Мн., 1982.
8.Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.
9.Бечык В. Свет жывы і блізкі. – Мн.,1974.С.106-132.
10. Блінава Э. Назіранні над вымаўленнем зычнага ў цвёрдаэрых гаворках.- Зб. навук. прац Мінскага пед. ін-та імя Горкага. т.5. Філалогія, 1973. Вып.1, с.6-10
11.Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. 2-е. выд. Мн.,1980.
12.Блінава Э., Мяцельская Е. Практыкум па беларускай дыялекталогіі. Мн.,1991.
13.Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мн.,1985.
14.Виноградов В.В. О языке художественной литературы. М.,1959.С.74.
15.Гілевіч Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення //Беларуская мова і мовазнаўства.Вып. 3. Мн.,1975.С.12.
16.Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн.,1989.
17.Каўрус А.А. Пташнікаў І.М.//Беларуская мова:Энцыклапедыя.Мн.,1994. С.441-443.
18.Клімашэўская І. Першая аповесць.//Літаратура і мастацтва.,1957, 2 мая.
19.Крыўко М.Н. З экспрэсіўнай дзеяслоўнай лексікі гаворак Міёрскага раёна // Народная лексіка. Мн.,1977. С.212-216.
20.Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. А.Я. Баханькова. Мн.,1994.
21.Лужанін М. Пісьменнік і мова // Полымя, Мн.,1951,№6. С.131.
22.Ляксуціна З.А. Да праблемы ўзаемадзеяння бел. літ. мовы і тэрытарыяльных дыялектаў // Рэгіянальныя асаблівасці бел. мовы, літаратуры і фальклору. Гомель, 1973. С.45-53.
23.Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. 2-е выд. Мн.,1992.
24.Марціновіч А.З Мсціжаў бачны свет.Агляд творчасці І. Пташнікава // Роднае слова, 1992.№10-11.С.36-40.
25.Міхайлаў П.А. Назвы насякомых.//Лексічныя ландшафты Беларусі.Мн.,1995. С.172-178.
26.Міхайлаў П.А. Гаспадар і жонка – найлепшая сполка // Роднае слова, 1998, №1. С.79-90; Брат сястру бачыць за вярсту // Роднае слова, 1998, №8. С.94-97; Хто бабе не ўнук?: Назвы бабы ў беларускіх гаворках // Роднае слова, 1998, №11.С.80-84; Назвы пляменніцы ў бел. гаворках // Роднае слова, 1999,№9. С.22-29.
27.Міхалевіч А. Пра мову І. Пташнікава. // Роднае слова, Мн., 1990, №5. С.60.
28.Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн.,1964.
29.Нуждзіна Т. Дарога ў сталасць. // На высокай хвалі. Літ.-крытычныя артыкулы. Мн., 1979. С.47-56.
30.Нуждзіна Т. Аб некаторых стылявых асаблівасцях аповесці І.Пташнікава.//Беларуская літаратура. Вып.5. Мн.,1977.
31.Оссовецкий И.А. Диалектная лексика в произведениях художественной литературы 50-60-х годов.//Вопросы языка современной русской литературы. Мн.,1971.
32.Оссовецкий И.А. Лексика современных русских народных говоров. М., 1982. С.197.
33.Палтаран В. Яго вялікасць жыццё.//Беларусь.,1986, №9. С.23.
34.Панюціч К.М. Лексіка народных гаворак. Мн.,1976.
35.Панюціч К.М. Мнагазначныя словы ў народных гаворках.//Моўныя адзінкі і кантэкст. Мн.,1992.С.233-241.
36.Скворцов Л.И. Норма. Литературный язык. Культура речи.// Актуальные проблемы культуры речи. М.,1970.
37.Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн.,1965.
38.Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка.Арфаграфія. Выд. 3. Мн.,1993.
39.Шакун Л.М. Некаторыя заўвагі адносна дыялектызмаў у крыніцах гісторыі баларускай літаратурнай мовы. // Лінгвістычныя даследаванні. Мн.,1971.С.247-251.
40.Шамякіна Т. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе.//Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе.-Мн.,1979.
41.Шамякіна Т.І. Некаторыя асаблівасці стылю І.Пташнікава.//Весці АН БССР, сер. грамад. навук. Мн.,1974.С.99-108.
42.Шкраба Р. Літаратура і мова: Кніга пра майстэрства. Мн.,1968.
43.Шупенька Г. Голасам народа.// Маладосць, 1985, №1. С.169-173.
44.Юрэвіч У.Слова і вобраз. Мн.,1961.
45.Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое. Мн., 1992.
46.Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы .Мн.,1992.
47.Янкоўскі Ф.М. Пра дыялектнае слова.//Полымя, 1980, №1.С.252-255.
48.Янкоўскі Ф.М. Сучасная беларуская мова. Мн.,1984.
Атласы
1.ДАБМ – Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн.,1963.
2.ЛАБНГ – Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Т.1-5.Мн.,1993-1998.
Слоўнікі
Спіс скарачэнняў1.Абабурка – Абабурка М.В. Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Мн.,1979
2.Бялькевіч – Бялькевіч І.К Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мн.,1970.
3.Варлыга – Варлыга А. Краёвы слоўнік Лагойшчыны. Нью-Йорк,1970-1971.
4.ДСБ – Дыялектны слоўнік Брэстчыны. Мн.,1989.
5.ДСЛ – Янкова Т. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны. Мн.,1982.
6.ЖС – Жывое слова. Мн..1978.
7.ЗНС – З народнага слоўніка. Мн.,1975.
8.Каспяровіч – Каспяровіч М.І. Віцебскі краёвы слоўнік. Мн.,1927.
9.ЛЛБ – Лексічныя ландшафты Беларусі., Мн.,1995.
10.Мат. мін.-мал. – Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак. Вып.1-3. Мн.,1970-1977.
11.НЛ – Народная лексіка. Мн..1977.
12.Рус.-нем. сл. – Русско-немецкий словарь. М.,1956.
13.СПЗБ – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т.1-5. Мн.,1979-1986.
14.СЦБ – Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі: У 2т.Мн., 1990.
15.Сцяшковіч,Мат. – Сцяшковіч Т.Ф. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мн.,1972.
16.Сцяшковіч – Сцяшковіч Т.Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці. Мн., 1983.
17.Сцяцко – Сцяцко П.У. Дыялектны слоўнік. Мн.,1970.
18.Сцяцко П.У.,Гуліцкі М.Ф.,Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн.,1990.
19.ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т.1-5.Мн.,1977-1984.
20.ТС – Тураўскі слоўнік. Т.1-5. Мн.,1982-1987.
21.ЭСБМ – Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т.1-8. Мн.,1978-1993.
22.Юрчанка. – Юрчанка Г.Ф. Дыялектны слоўнік. Мн.,1966.
23.Янкоўскі. – Янкоўскі Ф.М. Дыялектны слоўнік. Вып.1-3. Мн.,1959-1970.
Крыніцы1.Пташнікаў І. Чакай у далёкіх Грынях. Мн.,1962.
2.Пташнікаў І. Сцяпан Жыхар са Сцешыц. Мн, 1966.
3.Пташнікаў І. Мсціжы. Мн.,1972.
4.Пташнікаў І. Тартак. Мн.,1973.
5.Пташнікаў І. Найдорф. Мн.,1976.
6.Пташнікаў І. Лонва. Мн.,1982.
7.Пташнікаў І. Алімпіяда. Мн.,1985.
Паказальнік лексічных дыялектызмаў
| Адхаладзіць 35 ажаргаць 36 андрук 17, 81 аромы 33 асвер 17 аскупець 36 бальшанка 18 банбэнак 45 блузніць 36 бурвалак 18 ванжэўнік 18 варыўня 14, 18 васьмярык 18 вітка 18, 82, 83 вобаратнік 19 вобмаль 42 вохланкі 19 выёрзваць 36 вытарабаніць 36 вышмыкнуць 37 вышчалуквацца 37 выцмуглы 33 выцыўкаць 36 гавыла 19 галень 14 галец 19 гальнік 19, 82 гасла 45 гатар 19 глыж 19 злажыцца 38 значыць 38 канаторжнік 14, 21 канюх 21, 84 каслаўка 21 квік 45 кісля 21 крушня 22 крэса 22 купаты 33 курмель 22, 84 курня 22 лабідуда 32, 85 лагожы 22 ласопікі 22 лата 22 лены 82 лыхаць 38. 85 льга 43 лягар 23 ляжэйка 6, 23 маніцца 38 мачанічнік 82 мілта 23 мяленне 23 наберткі 23 навотліж 43 надзежнік 24, 84 надыбаць 39 нажутка 24, 84 назызаць 39 перажаргаць 40 плечавень 26, 85 пліхнуць 40 пляйстра 26 полачка 26 праварына 26, 84 праштабнаваны 34 працівенька 27 пролабка 27 прушчына 27 прэнзлі 27,45 пэйчык 27, 45 пяколак 27 рабінка 27 рагалы 27 рагача 44 рагачы 28, 84 разбалабошаны 34 разгоены 34 ралаты 34 распліхваць 40 рудзік 14, 28, 84 рымзаты 35 саганок 28 садліжаць 40 сашмыкнуцца 40 светніца 83 святок 28 семнастоўка 28, 85 сіляць 40 сіпак 28 хадацкі 35 хабаль 31, 85 хвашчанка 31, 84 хвіцнуць 41 ценкі 35 чашчавік 31 чылдыкаць 14, 42 шашчэць 42 шафарня 6, 31, 84 шваргатаць 42 шляк 31 шмэндрык 14, 33, 85 шума 31 шуметнік 31 шупіць 42 шчавук 32 шыллё 32 шыльнік 32 ялкі 35 | гранка 20 грумада 6 дагібелі 42 дапаганяць 37 дзядок 20 дзярката 43 додніца 20, 6 додніцай 42 долкі 42 длубаць 37 драгаць 37 друзалкі 20 дурніло 32 дыля 20 дэнка 20 жыўцом 43 загавець 37 закладаць 37 залзаваць 37 зарваць 37 засіліць 38 засмаль 28 засмаржка 21 застрэпаць 38 заўрагаваць 38 зашваргатаць 38 заштабнаваць 38 збяёдаць 38 звёсна 43 здрабежаны 33 назнайніцу 43 намазгляваты 33 намітуські 43, 81 намэнчыцца 39 напаяўку 44 насклелы 33 наўрэцца 39 недалугі 34 несамавіта 44 неўздаляка 33, 85 павалаканец 24, 84 паваляка 32 пагаліцца 39, 82 падплятанка 25, 81 падрукаянт 25 падцыглясты 34 падчачурка 25, 85 пад’ялдыкваць 39 паземачнік 25 пакрэплы 34 пал 25, 81 памінутне 44 паперадоўка 25 парубень 25, 84 паспешка 26 пастыдацца 39 патрафляць 39 паўцагелак 26 пахарон 26 пекна 44 перапялёсты 34 склець 40 скраба 28 скрыляць 40 смычка 29 спіжарня 29 спонаразку 44 спрага 29 спрадаўна 44 спрудзіцца 41 стаймя 44 струшанка 29, 82, 84 стрэпаць 41 сувірацца 41 сутонне 29 сцюцюрыцца 41 сцябачка 29 сцяцца 41 сярнічка 29 тарнітка 30, 84 тасавацца 41 тафялёўка 30 тофель 6, 14, 30, 84 траска 30, 82 трасочнік 30, 84 трухліна 30 туляг 6, 31 уважацца 41 улукаткі 44 усмоль 45 усундычыць 41 учарэпіцца 41 |